Геополитика
  • 922
  • Найноўшая гісторыя ў кароткім пераказе


    www.youtube.com/watch?v=TbCTA2JAnB8

    На 15-й недзе хвіліне, але і на самай першай — таксама, сказана пра важнасць размаітых інстытуцый, неабходных для функцыянавання напраўду цывілізаванага грамадства.
    То бок, іх адсутнасць — адна з прычын «распаду» СССР?
    Не, бо размова аб адсутнасці такіх інстытуцый — гэта канстатацыя самога стану існавання савецкай "імперыі", канстатацыя прынцыпаў ягонага існавання.

    Прычыны распаду савецкай імперыі, або канспект прагляду фільма пад назвай «Гибель империи»:


    Першая прычына «крушенія велікой страны» — глупства кіраўнікоў СССР, якія не ўсведамлялі таго, што пацягне за сабой «лібералізацыя»? Хоць бы ўзяць і наступствы той адлігі 60-х.

    Ну, мы ж цяпер ужо ведаем пра тое, як узбухае народны пратэст у розных мексіках, праўда?
    Жоўтыя жылеты супраць Макрона, забойствы на Майдане ў Кіеве — гэта таксама варыянты скіраванага распалу ў патрэбным кірунку. Некаму патрэбна ж гэта? Нехта ж аддаваў каманду гапоніць і каманду страляць?

    А што можна казаць аб пратэсце супраць бясхлебіцы? У Новачаркаску не сталі ў чаргу за пайкай — гордыя пераможцы гітлераўскай Германіі.


    Капіталісты прыйшлі на дапамогу камуністам — дапамаглі пабудаваць трубаправоды па якім ім пайшлі газ і нафта. Вось хлеб і з'явіўся — у краіне будаўнікоў камунізму — хлеб, куплены за валюту. А цаліннае зерне згнаілі, бо не было на чым яго вывезці.

    Далейшая прычына: быццам Палітбюро КПСС не разумела, якое гэта глупства — разлічваць, што кошт рознага сплаўляемага праз трубаправоды будзе толькі расці. Яны не маглі і падумаць, што ЗША, аплот дэмакратыі і свабоды, можа перастаць зацята ваяваць з Саудаўскай Аравіяй і дамовіўшыся з ёй аб кошце нафты, падарве бюджэт СССР. ( А менавіта перад гэтым ЗША якраз сябравалі з Іранам? Памяняліся сябрамі саюзнікі-пераможцы?)

    Іспанская імперыя — як прыклад? Пусты прыклад. Насупраць іспанскіх эскадраў былі банды піратаў, якія служылі брытанскай імперыі. Іх перамога прывяла да царавання кодлы грынга на гарбе туземцаў Паўднёвай Амерыкі. Царуюць дагэтуль. Ваююць паміж сабой цяпер венесуэльцамі. Вось проста ў гэтую хвіліну.


    Атрымваецца, што галоўная прычына «распаду» СССР — нястача валюты на хлеб для колішніх вольна галадамораных савецкіх граждан.

    А куды ж сваё «рускае» зерне падзелася? Палову міжнароднага рынку ў пачатку ХХ-га стагоддзя давала Расейская імперыя.
    (А СССР колькі хлеба даваў сваім перакупшчыкам для торгу з капіталістамі? Гэта дакладна будзе даследавана на судзе над камунафашызмам, які адбудзецца, магчыма, у Менску — асабліва, калі Масква такі «праглыне» Менск.)

    У 1913-м годзе — 9% сусветнага ВВП было на рахунку ў русскага імперскага Мядзьведзя. І вось з гэтым русскім Мядзьведзем, якраз пасля рЫвалюцыі 1905-га, задружылася Брытанія, брытанскі Леў.

    Ну а затым нехта знішчыў хрысціянскую(крэсцьянскую) цывілізацыю русскаязычных.

    Хрыбет зламалі і самому Мядзьведзю і працоўнаму люду, які карміў і сябе, і паўсвету… Хто гэта зрабіў? Навошта? Як? Для чаго? Для будаўніцтва камунізма, у які ніхто не верыў у 80-я. Праўда?

    Чубайс і каманда кажуць: «Калхоз — гэта рабства».

    А хто рабаўласнік? Камуна-банда, якая дыктатурыла штыком і прапагандай марксізма.

    Штык быў асноўным аргументам. Штык — гэта пагроза фізічнага вынішчэння. А фашыны прапагандыстаў — паэтаў, мастакоў і кампазітараў, якія выхоўвалі савецкіх дзяцей, каб яны ставалі манкуртамі і здавалі сваіх бацькоў на расправу савецкай уладзе, вынішчалі маральна… І вынікі гэтага маральнага вынішчэння ўплываюць і на сёняшні дзень, і на будучыню. Страшэнна сумна гэта ўсведамляць. Мала за тое, трэба яшчэ ўсвядоміць, што гэты тэрор маральнага вынішчэння не можа быць спынены…

    І як толькі тэрор дыктатуры быў прыцішаны і адбылася мінімальная лібералізацыя, — а гэта значыць, што ўнутраны крываток у СССР нельга было спусціць у які Енісей, або замарозіць у вечнай мерзлаце — то паўстала пытанне яго больш-меньш цывілізаванай каналізацыі.


    Сутнасць савецкай планавай эканомікі — каналізаваць пратэст насельніцтва СССР ва ўмовах адсутнасці сістэмы Гулагу.

    Нафта давала такую магчымасць.

    Нафта мянялася на зерне, нафта ішла на падтрымку рэжымаў соцлагеру, нафта ішла на дЫмакратызацыю няшчасных туземцаў на ўсёй Зямлі, на подкуп левых і правых «свабодных» журналістаў.

    Мілан. Дабрабыт у 50-я ў Італіі можна зраўняць з эссэсэрскім? Праўда?

    Нафты перастала хапаць на ўсё.


    Ну і тады вырашылі яшчэ мацней адпусціць гайкі — быццам, каб савецкія маглі не баяцца пракарміць саміх сябе.

    Аўган, вайна ў Аўгане — ініцыятыва выключна СССР? А можа такі проста змена кантролю над паўсталым народам Аўганістану?
    Значыць, так:

    Амерцы, аплотчыкі свабоды і дэмакратыі, пачынаюць сябраваць з саудаўцамі, напалоханымі тым, што зрабіў з Аўганістанам СССР… І кошты на нафту зніжаюць.

    Нешта тут не тое… Нешта тоіцца..

    Перастройка адбылася таму, што ўсе савецкія кіраўнікі былі туп-пымі?

    1986-ы — абвал коштаў на нафту і адначасовы спад здабычы.

    Хлеб, шырпатрэб і мегабудоўлі — як на ўсё гэта насплаўляць?

    Танны хлеб пры камунізме быў амаль адзіным аргументам у справе заўтрашняй пабудовы камунізму. Ну і чарга на бясплатную хрушчобку — таксама. Гэта цяпер зааралі мазгі пра тое, як добра раней жылі. З'ездзіць «у Маскву» за каўбасой — было нормай савецкага жыцця. Доўгая зялёная і пахне каўбасой Што гэта? Электрычка з Масквы.

    А наменклатура ніколі не жыла жыццём народа — вунь які быў шок у каманды Чубайса, калі да іх прышла абслуга наменклатуры з прапановамі выбраць жаданы сорт ікры на сняданак.

    Масква карміла ўсіх.

    Нічога акром нафты на продаж няма. Чаму?

    Бо рабоў нельга мабілізаваць так танна, як раней. Яны сталі дарагімі!

    Чубайс недзе на 30-й хвіліне: бо сістэма працавала на ПЛАН ЗВЕРХУ.

    Адкуль дакладна — ЗВЕРХУ?

    Рабілі зброю, карыстаючыся той, усё ж адносна таннай рабсілай; жыгулі кляпалі — і сваім італьянскім таварышам давалі кавалак ад скляпанага — каб парткі ў тых не пападалі, пакуль Капінтэрн правучваў італьянцаў за фашызм Мусаліні.

    Стрэл сабе ў ногу — антыалкагольная кампанія. 25% бюджэту — алкаголь.

    Ну і вось — Перестройка! Кааператары руляць — спекулянты-камсамольцы.

    Савецкія з кітайцамі не раўняюцца. Чаму????? Бо ў Кітаі толькі адно пакаленне галадаморылі па-камуністычнаму, а ў СССР — 3.
    А вось і не ў гэтым справа. А ў тым, што камунафашня русскаязыкая была прыхаднем-акупантам і даўно ўжо марыла аб лятаючых чамаданах. Яна і зараз сядзіць ля патрэбных інстытуцыйных кранікаў з неспатольнай нянавісцю да «народца», у чыёй краіне існуе гэты кранік. А існуе, бо такі цяжка, жывучы ў Еўропе і не будучы адгароджанымі жалезнай сцяной застацца недалучанымі, хоць коса-крыва, да той еўрапейскай цывілізацыі.

    Але вернемся да баранаў:

    Настаў дэфіцыт усяго.

    НЕШТА быццам стала зразумелым тупому кіраўніцтву толькі ў канцы 1988-га?

    І вось у 1989-м адбылося публічнае прызнанне партыйнага кіраўніцтва аб уласнай няздольнасці каналізаваць народныя патрабаванні нармальнага чалавечага жыцця і савецкая камунафашына звярнулася па крэдыты да капіталістаў. А тыя — ставяць палітычныя умовы. Яны ж павінны ўдаваць аплот свабоды і дэмакратыі.

    І вось тут з'явіліся казкі пра загавар рэпцілоідаў. Дык хто казачнік?

    Недзе 40-я хвіліна: Буш і не хацеў распаду СССР.

    Чаму? Камунафашызм, бо. Планавалі каналізаваць пратэст разам. Паціху.

    Ах, вы патрабуеце даць правы і палітычныя свабоды былым рабам?

    Ну тады мы зварочваемся і дазваляем саўкам узяць сумкі ў рукі ды прывезці сабе ежы і шмотак з-за бугра — ад вас. Ну і самі ж навязём — не сумкамі. І вывезем — трубаправодамі і саставамі!

    Нават кропля праўды аб метадах панавання КПСС падрывае сцены, якімі былі абгароджаны будаўнікі камунізма. Задушанае нацыянальнае патрабуе справядлівасці. А гэта нават зручна! — Можна перавесці стрэлкі з крытыкі сістэмы на канфлікты міжнацыянальныя.

    Скідваецца баласт і цяпер ужо ў трубаноснай РФ, камунафашня атрымвае шанец больш менш спакойна перастройвацца ў флот прыватных яхтаў і самалётаў.

    Але пакуль усё гэта толькі перастройваецца, на хаду мяняючы планы, бо савецкія рабы разумеюць, што іх кінулі, не заплаціўшы за ўсе мэнкі 70-і гадоў. А ыліта абураная такая — а хлебушка ж паелі апошніх часам? А ў космас зляталі ж, а???


    Знікае мыла. Ды што ж гэта такое?!!!

    Кампартыі разных стран кормяць, а сваім — прылаўкі з аджыкай. Ну і «пасылаюць» Гарбачова. Перастройка зварочвае на план «Е».
    Войскі выводзяцца з Германіі. Мэйджару піьмо: «Дарагі Джон, спасай!».

    Чарга за мясам. За рысам, за маслам.

    Нашы(невзораўскія) ў Вільні.

    Ельцын, Навадворская, Гайдар — супраць нашых невзораўскіх у Вільні.

    Цэны ўзлятаюць на 90%, а крамы застаюцца пустымі.

    Абмен грошай. Рэформа Паўлава. Поўны брэд? Каму патрэбен поўны брэд. Праўда, нікому? А я памятаю, як гэты Паўлаў выступаў у тэлівізары і казаў пра жаданне забугорнікаў (капінтэрнаўцаў) скупіць тут усё за капейку. Выступіў перад савочкамі супраць, а зрабіў наадварот.

    Гайдар прабачвае мільён забугорных крэдытаў, які пайшоў за бугор на спансаванне нечага капээсэсскага.

    Змяніць устройства СССР на канфедэрацыю? Маладыя ваўкі ждаюць болей волі і не вераць, што ў старых ваўкоў атрымаецца стрымаць лавіну натуральнай чалавечай прагі да свабоды. А галоўнае — прагі саміх маладых ваўкоў нарэшце адарвацца.

    ГКЧП. Панначкі Олены плачуць у кампаніі маладых грушнікаў-недацынікаў, бо не
    ўдалося разруліць Перастройку так, як завяшчаў бы ім Сталін...


    Паўлаў напіўся да гіпертанічнага крыза. Выжыў? Трэба ўдакладніць.

    СНД.

    План «Е».

    Расея датавала ўсе рэспублікі???? А мясцовыя нацыянальныя эліты лічылі, што яны кармілі Маскву. А не кармілі? Масква карміла іх самых праз ТРУБАПРАВОДЫ. Што маскоўскае яна там трубаправодзіла? Адкуль з'явіліся ў яе гэтыя трубаправоды. На чыіх касцях пабудаваны?

    Баласт скінулі — праз нацыяналістаў. Ва Ўкраіне і на Беларусі — праз больш-менш сваіх, зручных нацыяналістаў. Гэта дапамагло застацца на плыву і сплаўляць «золата» крыху па-іншаму. Трубаправодзіць па іншай схеме.

    СССР — распаўся. Але перастройка СССР прадоўжылася. Прынята называць РАСПАД СССР найвялікшай катастрофай. Кім прынята? Тэлехунтай. Нейкая патрэба ёсць у гэтай запаленай паходні? Безумоўна ёсць. СССР — йок, няма каго судзіць, усе самі вінаваты. Не трэ было даносіць.

    Хахлам дастаўся Крым. Гора. Нічога-нічога, генерал, не пары гарачку. Спораш гарачку — напраўду страцім Крым.

    Чубайсу — у 1991-м — давялося распатроніць апошнія склады дзяржаўнага прызначэння.

    І вось ужо не толькі камсамольцам-кааператарам, а нарэшце ўсім савецкім дазволена было паехаць і нешта перапрадаць. Сумчатыя рынуліся сцяной. Ну а ўжо колішнія кааператары атрымалі канкурэнтаў.

    Гэбня пайшла ў бандыты, бо камунякі заўсёды рулілі менавіта праз бандытаў, калі трэ было прыхоўвацца. Традыцыя з пачатку ХХ-га… А і нават раней… Столькі набандычана, што еўрапейцы сядзяць спаралізаваныя стакгольмскім сіндромам і самі шкадуюць тых бандытаў..

    Гайдар лічыў, што ягоная галоўная заслуга — што яны, гайдараўцы, не давялі савецкіх да грамадзянскай вайны. А што гэта значыць?

    Грамадзянскай вайной называлася б вайна ўпёртай камунафашні супраць савецкіх рабоў — за звычаёвае для камунафашні права пакінуць савецкі народ сваімі рабамі. Гэта называецца менавіта так і ніяк інакш. Чучхейцы — рабы. Не, мо скажаце?

    А разумныя людзі (маладыя ваўкі, а не чубасаўскія) сказалі гэтай камунафашне ўпёртай:
    Нічога-нічога. Пачакайце. Пакуль самае галоўнае — архівы прыхаваць. Для гэтага і перастройваемся ў флот яхтаў і самалётаў — каб Катлаван застаўся і каб можна было з яго зваліць зручна, пры патрэбе, але мы гарантуем, што Катлаван застанецца і Чалавецтва не даведаецца аб тым, што там на ягоным дне.

    Пакуль не даведаецца… А там час косці ператрэ на пыл.

    А мы, з яхтамі і самалётамі, будзем тут стаяць на пасту. Няздольныя якія нашы хай валяць на лятаючых валізах. І хай пажывуць там за кошт еўрапейскай гуманнай цывілізацыі.

    А тут на катынях потым лес вырасце… Драўніну на Запад адправім. На месцы лесу мікрараёны шпаковен для калхознікаў гэтых пабудуем… Яны ж электарат.

    Дыктатура псеўдадэмакратыі без іх існаваць не можа.

    І ўзяліся будаваць жральні-бульбашхолы проста ля самых Курапат. Нават наўпрост на іх. Ну бо як жа яшчэ дарогі кальцавыя павінны прайсці, каб заадно хоць адзін з соцен тысяч слядоў камуназлачынства не знішчыць?'


    Карочэ:

    Не паважаюць саўкі свайго царства болей? Ну канешна — як ім яго паважаць без штыка за спіной? Але мы іх добранька падурачым і гадоў праз 20 пачнуць паважаць зноў. Толькі трэба падкарміць нашы свабодныя СМІ. І леваправых усяго свету. Як завяшчаў некалі таварыш Грамшы, выбітны марксіст.

    Зараз Пуціна мяняюць тым самым макарам — новы Макар патрабуецца — паважаны. Амерскі Пётр. З нетраў Капінтэрну. Недзе ж здымае свой серыял «Слуга Народа», прада?
    Гаспада брамчане лічаць гэта нечым неверагодным, ці проста жадаюць запакаваць інфу ў прыгожанькі кулёчак? Прыемна араматызаваны.

    Не, ну ясна, што Пуцін пакуль вельмі патрэбны. І архівы ахоўваць з праўдай пра Калыму, і з бэушнымі ворагамі сябраваць. І, самае галоўнае цяпер, Кітай хто зацалуе, калі сінічка Чорнае мора падпаліць?

    • нет
    • 0
    • 0

    12 комментариев

    avatar
    Ну? І дзе пан Пціца са сваёй палачкай?
    0
    avatar
    Почитал. Посмеялся. Дискутировать с вами не буду, не вижу смысла. Лень.
    0
    avatar
    Лень.
    Прада?
    І пачытаў пан, і пасмяяўся. Дастаткова.

    Мяне толькі дзівіць — увесь час — што паны так страшэнна баяцца вызначыць рэчы, і падзеі, адпаведнымі словамі. Баяцца назваць рабства — рабствам. Арышт за каласок і адпраўка на Калыму здабываць золата, якое адтуль вывозілася наўпрост амерскімі капіталістамі ў 30-я ХХ-га!!! — гэта сведчанне існавання ў ХХ-м стагоддзі рабаўласніцкага строю.
    0
    avatar
    Арышт за каласок і адпраўка на Калыму здабываць золата, якое адтуль вывозілася наўпрост амерскімі капіталістамі ў 30-я ХХ-га!!! — гэта сведчанне існавання ў ХХ-м стагоддзі рабаўласніцкага строю.
    Мэта існавання гэтага «строю» павінна быць цалкам зразумелай і вызначанай словамі. Але ў вялікага і магучага языка іх недастаткова.
    На якой мове напісана аб той мэце, якая апраўдвае існаванне гэтага рабства?
    0
    avatar
    Главное- вовремя принимайте таблеточки. И тогда вам ничего не будет «боятся».
    0
    avatar
    зачем обіжаіце пэтэушніцу?
    0
    avatar
    vkraina.com/ua/maps#1550_1

    Край Еўропы ў 1550-м.
    Горы літвінскія. Ля мора — таго, што паміж Чорным і Балтыйскім(белым).
    І вось, таксама ў 1550:

    Літванія паміж Мазовіяй і Масковіяй
    0
    avatar


    Варлам Шаламов, автор знаменитых «Колымских рассказов», пишет, что в начале 1930-х условия работы здесь были приемлемые (если не брать во внимание факт, что большинство тех, кто сюда попадал, осудили ни за что): «Отличное питание, одежда, рабочий день зимой 4-6 часов, летом – 10 часов, колоссальные зарплаты для заключенных, которые позволяли им помогать семьям и возвращаться после срока на материк обеспеченными людьми»
    І хто ж гэта вярнуўся з той Калымы — на мацярык — у 30-я?
    В 1954-м рудник «Днепровский» снова законсервировали и закрыли: росли поставки дешевого олова из Китая
    Вось яно што! Кітайцы заступілі на пост пастаўшчыка найтаннага золата і волава: наша вам, ад марксістаў — амерскім капіталістам.
    Перапраўляць зручней жа, напэўна, чым з той калымскай халадрыгі.
    0
    avatar
    Мы, будаўнікі камунізма, павінны быць удзячнымі капіталістам-амерцам, бо без іх дапамогі СССР не сягнуў бы таго росквіту, якога сягнуў.
    Тихоокеанский маршрут, обеспечивший около половины поставок по ленд-лизу, был относительно (хотя далеко не полностью) безопасным. С началом 7 декабря 1941 г. войны на Тихом океане перевозки здесь могли обеспечиваться лишь советскими моряками, а торгово-транспортные суда ходили только под советским флагом. Все незамерзающие проливы контролировались Японией, и советские суда подвергались принудительному досмотру, а иногда и топились. Морская часть пути от западного побережья США до дальневосточных портов СССР занимала 18-20 суток.
    0
    avatar
    Настаў дэфіцыт усяго.
    Як быццам раней таго «усяго» хапала.
    Настаў ён толькі таму, што ўзнікла патрэба выпусціць за межы СССР пэўныя партыі людцаў. Менавіта для гэтага гайкі трэба было аслабіць. Вось разбуральная лібералізацыя і пралезла ў СССР.
    Вунь жа, паўночных карэйцаў трымаюць з закручанымі гайкамі — і нічога — жывуць у камунізме з гарантаванай пайкай.
    А хто дапамагае гайкі трымаць закручанымі? Пуцін з Трампам. Не Кітай.
    Во як сытна жывецца ў камуністычным Кітаі. Што-та тут не то, прада?
    www.instagram.com/p/BxBwGOmn6Mo/
    0
    avatar
    Як у святле палітычнага марксізму трактаваць ролю амерскіх капіталістаў у пабудове камунізма ў СССР? Яааак?
    Марксизм как политическое течение, утверждающее неизбежность классовой борьбы и социальной революции, а также ведущую роль пролетариата в революции, которая приведёт к уничтожению товарного производства и частной собственности, составляющих основу капиталистического общества и установлению на основе общественной собственности на средства производства коммунистического общества, направленного на всестороннее развитие каждого члена общества.
    Вы чё будавалі, гаспада?
    0
    avatar
    Як у святле палітычнага марксізму трактаваць ролю

    А что такое «политический марксизм»?
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.