Европа
  • 615
  • After Europe

    Закончил Софийский университет. Председатель правления Центра либеральных стратегий (София), научный сотрудник Института гуманитарных наук (IWM, Вена). Один из основателей и член Европейского совета по международным отношениям. Преподавал в Центрально-Европейском Университете в Будапеште и в Институте Ремарка (Нью-Йоркский Университет). С 2004 был исполнительным директором Международной комиссии по Балканам, которую возглавлял Джулиано Амато. В 2005—2011 — главный редактор журнала Foreign Policy България. Член редакционного совета журналов Europe’s World и Transit — Europäische Revue. Широко публикуется в болгарской и мировой печати. В настоящее время в соавторстве с американским правоведом Стивеном Холмсом заканчивает книгу о российской политике.
    У сваёй новай кнізе «Пасля Еўропы» балгарскі палітолаг Іван Красцеў разважае пра крызіс Еўрасаюза.

    Пасля Brexit і поспеху правых партый эксперты ўсё часцей гавораць аб тым, што дні адзінай Еўропы палічаныя. Так ужо было, піша Красцеў. Сто гадоў таму было шмат чутак аб хуткім распадзе імперыі Габсбургаў. Як і цяперашні Брусэль, Габсбургі спрабавалі вырашыць найскладанейшую задачу: аб'яднаць мноства нацый, не кранаючы іх нацыянальных пачуццяў. У адрозненне ад Раманавых, якія рабілі стаўку на асіміляцыю, Габсбургі ставілі на лаяльнасць да разнастайнасці. Ні румыны, ні немцы, ні ўкраінцы, падпарадкоўваючыся Вене, не павінны былі адчуваць сябе ўшчэмленымі.

    Калі б Габсбургам удалося знайсці рэцэпт аб'яднання без асіміляцыі, хто ведае, можа быць, Еўропа стала адзінай ужо тады. На жаль, у іх не атрымалася.

    Нягледзячы на ўсе праблемы, Еўрапейскі саюз шматкроць паспяховейшы за праект Габсбургаў, але чуткі пра яго хуткую смерць множацца, як і тады. Чаму?

    У Еўрапейскага саюза дзве вялікія цяжкасці, лічыць Іван Красцеў. Па-першае, расце раздражненне грамадзян у дачыненні да бежанцаў з краін Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Па-другое, недавер грамадзян да палітыкаў, якія не лічаць мігрантаў праблемай.

    Уяўленне пра ўцекачоў і пра тое, чаму Еўропа павінна ім дапамагчы, узнікла на пачатку халоднай вайны. Тады бежанцамі былі грамадзяне сацыялістычных краін, якім удалося збегчы на Захад. Ні аўстрыйцы, ні французы, ні фіны не былі супраць некалькіх тысяч антыкамуністаў са Славеніі, Эстоніі і нават Расеі. Праблема ў тым, што ў нашы дні сітуацыя змянілася. Замест высакалобых дысідэнтаў з Усходняй Еўропы на статус бежанцаў прэтэндуюць мільёны напаўпісьменных маладых людзей з краін Трэцяга свету. Перш за ўсё, з Паўночнай Афрыкі і Блізкага Усходу.

    Чаму яны раптам вырашылі змяніць краіну?

    Ва ўсім вінаватая «арабская вясна». Калі Еўропа дапамагла лівійцам зрынуць Муамара Кадафі, яна разлічвала, што свядомыя грамадзяне Лівіі возьмуць краіну ў свае рукі, хутка навядуць парадак і пачнуць жыць у сваё задавальненне.

    Еўропа была гатова дапамагаць лівійцам: крэдыты, спецыялісты, экспертыза. Насуперак чаканням, вызваленыя лівійцы вырашылі не будаваць новую светлую Лівію. У іх быў іншы план: эміграваць і стаць грамадзянамі ЕС.

    Іх стаўленне да сваёй радзімы было больш чым песімістычным. З пункту гледжання лівійцаў, прасцей стаць грамадзянінам Нідэрландаў, чым перамагчы лівійскую карупцыю і цемрашальства. За лівійцамі пацягнуліся вызваленыя Еўропай тунісцы, егіпцяне, сірыйцы, курды, еменцы. Іх прагноз пра будучыню сваіх краін не моцна адрозніваўся ад лівійскага.

    У выніку смерць кожнага новага дыктатара давала старт не рэформам, а масавай эміграцыі.

    Маладыя людзі з Паўночнай Афрыкі выбіралі Еўропу ў тым ліку і таму, што бачылі яе на экранах сваіх ноўтбукаў. Дзякуючы Google Maps яны шмат падарожнічалі па вуліцах еўрапейскіх гарадоў. Параўноўваючы цэнтр Берліна з цэнтрам Трыпалі, Бенгазі і Каіра няцяжка было зразумець, як далёка яны ад гэтага дабрабыту. Красцеў прыводзіць лічбу: па дадзеных эканамістаў, краінам, якія развіваюцца, спатрэбіцца каля 300 гадоў, каб нагнаць краіны Еўропы. Наўрад ці маладыя людзі з Туніса і Сірыі ведалі аб разліках, на якія спасылаецца Красцеў. Затое ў іх быў ноўтбук. Гэтага аказалася дастаткова, каб забыцца пра рэформы і купіць квіток у адзін канец.

    Красцеў іранізуе: як паступілі б еўрапейцы, калі б Муамар Кадафі і яго калегі па дыктатарскім цэху раптам вярнуліся назад? Зрынулі б яны іх яшчэ раз? Ці пакінулі на месцы, абмежаваўшыся санкцыямі?

    З аднаго боку, неяк ніякавата піць раніцай каву, ведаючы, што побач ёсць краіна, дзе забіваюць за словы. З іншага боку, дапамога гэтым краінам можа каштаваць табе твайго дабрабыту. Ці гатовыя еўрапейцы заплаціць такую высокую цану за чужую свабоду?

    Што тычыцца Германіі, Францыі і Англіі, іх грамадзяне маглі б наважыцца на другі раз. Урэшце, яшчэ нядаўна яны сустракалі бежанцаў апладысментамі. Чаго не скажаш пра краіны, якія прайшлі суровую савецкую школу. Узровень спагады да чужых праблем у Польшчы, Чэхіі і Венгрыі гранічна нізкі.

    Прычына ў тым, лічыць Красцеў, што ў тых жа палякаў няма досведу мірнага суіснавання з іншымі народамі. У сучаснай Польшчы жывуць палякі і нікчэмная колькасць іншых народаў. Жыць у свеце, у якім сусед ходзіць у мячэць, а не ў касцёл, палякі не ўмеюць. Акрамя таго, савецкі досвед дае аб сабе знаць у звычцы нікому не давяраць. Дае аб сабе знаць і разрыў у даходах. Нягледзячы на відавочны эканамічны рост, сярэдні паляк зарабляе менш за сярэдняга немца. Альтруізм, які могуць дазволіць сабе немцы, недаступны для палякаў.

    Але самае важнае — эмігранты з Блізкага Усходу паводзяць сябе як палякі трыццаць гадоў таму.

    Як піша Красцеў, трыццаць гадоў таму выхадцы з краін Усходняй Еўропы эмігравалі з той жа лёгкасцю, як і лівійцы сёння. Баўгары верылі ў поспех рэформаў у сваёй краіне ані не больш. Красцеў успамінае жарт, папулярны ў Балгарыі на пачатку 90-х: з зацяжнога эканамічнага і палітычнага крызісу ў нашай краіне ёсць некалькі выхадаў — тэрмінал А міжнароднага аэрапорта Сафіі, тэрмінал В і тэрмінал С. З дзевяці мільёнаў грамадзян Балгарыі з'ехала больш за 2 мільёны.

    Нельга сказаць, што Балгарыя адна такая. Падобная сітуацыя — ва ўсёй Усходняй Еўропе. І зараз, калі ў ЕС прыехалі эмігранты з былых арабскіх дыктатур, эмігранты з савецкіх дыктатур бачаць у іх канкурэнтаў. Перш за ўсё, канкурэнтаў на памяркоўнае стаўленне да свайго акцэнту і знешнасці. Красцеў прыводзіць у прыклад свайго знаёмага ўладальніка рэстарана ў Вене. Серб па паходжанні, ён смяяўся з наіўнасці аўстрыйцаў, якія апладзіравалі сірыйцам. Але калі аўстрыйцы перасталі ім апладзіраваць, ён заўважыў, што ў яго рэстаране стала менш наведвальнікаў. Аўстрыйцам не спадабалася, што ў яго ў зале можна пачуць сербскую гаворку. Яны сышлі ў рэстаран, дзе гаварылі толькі па-нямецку. Новыя эмігранты вычарпалі іх ліміт цярпення. Шчасныя аўстрыйцы зноў, як у Сярэднявеччы, пачалі баяцца чужынцаў і аддаюць перавагу есці штрудзель з вяршкамі пад гукі чыстай нямецкай мовы.

    Усяго гэтага можна было б пазбегнуць, упэўнены Красцеў, калі б не снабізм еўрапейскіх лібералаў. Іх упэўненасць ў карысці міграцыі для Еўропы і глухата да аргументаў процілеглага боку прывяла да таго, што правыя з маргіналаў ператварыліся ў мэйнстрым. Трэба было прыслухацца і ўлічыць, а не разыходзіцца ва ўсю.

    Тым не менш, Іван Красцеў адмаўляецца верыць у распад ЕС. Нягледзячы на поспех правых, нягледзячы на тэракты і польскія дзівацтвы, няма ніякіх доказаў таго, што Еўропа гатовая вярнуць мяжы, адмовіцца ад адзінай валюты і супольнай сістэмы бяспекі. Свет поўны непрадказальнасці. Нават самыя відавочныя сітуацыі здольныя здзівіць.

    Красцеў спасылаецца на нядаўні венгерскі кур'ёз. 2 кастрычніка 2016 года ў Венгрыі быў праведзены рэферэндум па пытанні бежанцаў: прымаць, як таго патрабуе ЕС, ці не? Кіруючая партыя ФІДЭС выдаткавала 50 мільёнаў еўра на тое, каб пераканаць венграў адмовіцца ад дапамогі бежанцам. (Брытанія выдаткавала на Brexit усяго 7 мільёнаў.) 95% эфірнага часу, адпушчанага на агітацыю за і супраць, было выдаткавана на агітацыю супраць. Вугорцам, якія жывуць за мяжой, разаслалі 4 мільён каляровых буклетаў, у якіх прапагандысты ФІДЭС прадракалі Венгрыі крах у выпадку, калі Брусэль размесціць у ёй частку сірыйскіх уцекачоў. У выніку 90% галасоў было аддадзена за адмову ад дапамогі. Праблема ў тым, што яўка аказалася настолькі нізкай, што рэферэндум не адбыўся.

    Максім Гаруноў
    nn.by/?c=ar&i=207978
    • нет
    • 0
    • 0

    5 комментариев

    avatar
    Прычына ў тым, лічыць Красцеў, што ў тых жа палякаў няма досведу мірнага суіснавання з іншымі народамі.
    У Польшчы стагоддзямі жылі вялізныя габрэйскія супольнасці — са сваімі Ваадамі, кагаламі, іешыботамі і сінагогамі. Жылі татары — стагоддзямі. І не было ніякіх пагромаў і палякі не перашкаджалі асіміляцыі — жадаючым. Наадварот — процідзенічала жыдоўства. Жыдоўства, якое дэманстратыўна не атаясамляла сябе з дзяржавай — не бараніла яе — дзяржаву і карысталася з вайны — заўсёды. Якое падрывала дзяржаву — кантрабандай і прагай да нажывы. Якое першым ішло калабараваць да акупанта — якім бы ён не быў. Не кажучы пра падрыў дзяяржаўнасці знутры менавіта праз зговар сіяністаў з камунатэрарыстамі. Адпаведна, наступнае — хлусня:
    У сучаснай Польшчы жывуць палякі і нікчэмная колькасць іншых народаў. Жыць у свеце, у якім сусед ходзіць у мячэць, а не ў касцёл, палякі не ўмеюць.
    А вось тут ёсць зерне праўды:
    Акрамя таго, савецкі досвед дае аб сабе знаць у звычцы нікому не давяраць.
    Пасля савецкай акупацыі, толькі дурань можа давяраць левым ліберастам. Роўна як і сімпатыкам Масквы, перапранутым у «нацыкаў». Асабліва праз 30 год пасля «перестройкі».
    Дае аб сабе знаць і разрыў у даходах. Нягледзячы на відавочны эканамічны рост, сярэдні паляк зарабляе менш за сярэдняга немца. Альтруізм, які могуць дазволіць сабе немцы, недаступны для палякаў
    Для палякаў самая страшная небяспека — гэта распал антыгерманскіх настрояў. Гэта горш нават ніж левыя псеўдаліберасты(прасавецкія) — бо з гэтымі прасавецкімі усё ясна.
    Тым не менш, Іван Красцеў адмаўляецца верыць у распад ЕС. Нягледзячы на поспех правых, нягледзячы на тэракты і польскія дзівацтвы, няма ніякіх доказаў таго, што Еўропа гатовая вярнуць мяжы, адмовіцца ад адзінай валюты і супольнай сістэмы бяспекі.
    Зноў — польскія дзівацтвы… А чаму не пра розныя венецыянскія камісіі — дзівацтва самога ЕЗ? Ці гэта знак акупацыі Еўропы тым «Захадам», што некалі яе і бурыў, дапамагаючы бальшавікам? Камісія, якая не дае люстраваць прасавецкіх калабарантаў, што заселі у судах. Менавіта такія камісіі пакінулі Украіне януковічскую судовую сістэму? Ці я памыляюся?
    0
    avatar
    Чаму яны раптам вырашылі змяніць краіну?

    Потому что снижение рождаемости в недоразвитых странах не поспевает за снижением смертности. Результат — «молодежный пузырь». Непропорционально высокая доля молодежи в структуре населения. А когда им становится лет 20, выясняется, что социальные лифты не работают. Все места заняты представителями старших поколений, которые вовсе не торопятся умереть и освободить место для молодых. Да и мест меньше, чем этих самых молодых.

    За всю человеческую историю, как и в животном мире, проблема молодёжного пузыря решалась одним из трёх способов: 1) внешняя экспансия (переселение популяционных излишков на новые территории), 2) война с соседями (если не получается с экспансией, то «перемолоть» излишки агрессивных молодых мужчин/самцов; молодые женщины/самки ведут себя социально-комформно и непосредственной проблемы не представляют), 3) гражданская война (бунты, революции и пр.) внутри самого общества, если не удаются первые два варианта (у животных — рост числа убийств внутри популяции).

    Нашествие молодых мигрантов из недоразвитых стран — это попытка реализовать сценарий номер 1. Поскольку проблема не решена, а граница рая вновь на замке, будут всяческие вариации на тему сценариев 2 и 3 по всему миру, где есть молодежные пузыри. У арабов, в Иране, Афганистане, Пакистане, Африке. Предположу, что и в Индии. В РФ — на Кавказе и где там ещё локальные молодежные пузыри есть.

    Из стран без «пузырей» тоже могут массово мигрировать в более комфортные места, но там не начинаются войны и революции просто из-за отсутствия возможности уехать.
    0
    avatar
    After Europe

    Если название сформулировано на немецком, то оно довольно непристойно *Angel*

    After steht für: die Austrittsöffnung des Darmes bei vielzelligen Lebewesen, siehe Anus
    0
    avatar
    Нашествие молодых мигрантов из недоразвитых стран — это попытка реализовать сценарий номер 1.
    Хутчэй гэта сведчанне таго, што «Запад» прадаўжае вайну менавіта з Еўропай — насылаючы людзей з тых рэгіёнаў, у якіх, дзякуючы менавіта анлаамерыканскаму Западу, так і не наладзілася жыццё. Бо і не магло наладзіцца — нацыянальныя і сацыяльныя ідэі прамаўлялі камунафашыстоўскія ж зяпы. Ну а грынга-капіталісты маглі не саромецца грабіць якую Батсвану, ці лацінскую Амерыку — ім жа сам капіталістычны бог радзіў грабіць не саромячыся.
    Менавіта таму і не спраўляецца «Запад» з пузыром, але насылае на Еўропу каб яна разграбала менавіта ягоныя цывілізацыйныя касякі. Баіцца каб Еўропа не аб'ядналася і не выплюнула засланцаў ад псеўдадэмакратыі.
    Таму і прагаворвае праз такіх палітолагаў пасыл для Еўропы.
    0
    avatar
    Іх стаўленне да сваёй радзімы было больш чым песімістычным. З пункту гледжання лівійцаў, прасцей стаць грамадзянінам Нідэрландаў, чым перамагчы лівійскую карупцыю і цемрашальства.
    лівійскую можна замяніць на выбар — украінскай, эрэфскай…
    Добра, што ўжо не польскай, не венгерскай, не кітайскай, не турэцкай.
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.