Беларусь
  • 269
  • Канстанцінопаль: Беларуская царква можа атрымаць аўтакефалію — варта толькі папрасіць

    Прадстаўнік Канстанцінопальскага патрыярха пры Сусветнай радзе цэркваў архіепіскап Іоў (Геча) у інтэрв'ю Украінскай рэдакцыі Бі-Бі-Сі не выключыў магчымасці надання аўтакефаліі Беларускай царкве — калі папросяць царква і дзяржава.

    На пытанне журналіста Бі-Бі-Сі пра кананічны статус тэрыторыі Беларусі ў святле адклікання сінадальнага ліста 1686 года, архіепіскап Іоў адказаў: «Гэта добрае пытанне. Разумееце, чаму ва ўкраінскім пытанні была важнай каардынацыя паміж царквой і дзяржавай? Без жадання дзяржавы мець аўтакефальную царкву ва Украіне Усяленскі патрыярхат не мог бы дзейнічаць, таму што 17-е правіла Чацвёртага Усяленскага сабору кажа, што царкоўнае кіраванне павінна трымацца дзяржаўнай адміністрацыі.

    На гэты момант не было звароту да Усяленскага патрыярхата ні ад беларускай дзяржавы, ні ад беларускай царквы, таму гэтае пытанне не разглядаецца. Але калі яны звернуцца, то, вядома, ёсць магчымасць, што гэтае пытанне будзе разглядацца гэтаксама.

    Дарэчы, што да акту 1686 года, трэба нагадаць, што Канстанцінопаль «не прачнуўся праз 300 гадоў», таму што падобнае пытанне стаяла ў 1924 годзе, калі Польская дзяржава і Праваслаўная царква ў Польшчы звярнуліся ў Канстанцінопаль у справе аўтакефаліі. У Томасе аб аўтакефаліі Польскай царквы 1924 году была сказана, што ўсё, што адбылося з Кіеўскай мітраполіяй пасля 1686 года, не прызнаецца і было зроблена антыкананічна».

    Source

    P.S. «17-е правіла Чацвёртага Усяленскага сабору кажа, што царкоўнае кіраванне павінна трымацца дзяржаўнай адміністрацыі.» — Цікава, як гэта суадносіцца з тым, што царква і джяржаўная ўлада мусяць быць раздзеленыя.

    4 комментария

    avatar
    2 ноября 1721 года указом Петра I княжество Московия (Московитская Держава) переименовано в Российская Империя (Россия), за одно московиты переименованы в русских.


    «Как это — Орде больше дань не платить?»
    0
    avatar
    useq:
    P.S. «17-е правіла Чацвёртага Усяленскага сабору кажа, што царкоўнае кіраванне павінна трымацца дзяржаўнай адміністрацыі.» — Цікава, як гэта суадносіцца з тым, што царква і джяржаўная ўлада мусяць быць раздзеленыя.
    Звернемся да першакрыніцы.
    Но аще царскою властью вновь устроен, или впредь устроен будет град: то распределение церковных приходов да последует гражданскому и земскому порядку.
    Бачым, што Сабор пастанавіў размеркаванне царкоўных дыяцэзій павінна быць паводле дзяржаўных парадкаў. Гэта значыць, што Царква прызнае верхавенства дзяржавы ў сваіх гаспадарча-арганізацыйных пытаннях.
    Ніякіх супярэчнасцяў у тым, што Царква аддзеленая ад дзяржавы тут німа.
    0
    avatar
    Ох, сча вот это поповье и РПЦ-шное поповье возбудятся. Готовим попкорн и пиво :)
    +1
    avatar
    Как только белорусская молочка опять станет ядовита в рф, так сразу гонцы на афрон и полетят.
    Чисто поговорить.

    Ещё один козырь в рукаве белоруской биполярной экономики
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.