Беларусь
  • 468
  • Куточак Беларусi



    Вельмі кранальнае відэа, асабіста для мяне.
    На нейкае імгненне перанёсся ў сваё дзяцінства. Гэта кавалачак майго жыцця, які незваротна застаўся ў мінулым.

    Асабліва цяжка прыняць факт, што не можаш, вось так проста, прыехаць і адчыніць дзверы бацькоўскага дому.

    Вельмі шкадую, што мой сын-падлетак не зможа перажыць тыя пачуцці, што меў я.

    Я ўдзячны аўтарам ідэі стварэння кліпу і выканаўцам, за іх пранікнённую працу. Спадзяюся, што мае пачуцці ад прагляду, перажыве вялікая колькасць людзей. Хацелася б каб падобныя рэчы спрыялі нацыянальнаму абуджэнню і адраджэнню сваёй, ўласнай ідэнтычнасці.
    • нет
    • 0
    • +13

    13 комментариев

    avatar
    Не магу ўставіць відэа на галоўную.
    Спецыялісты, дапамажыце калі ласка.
    0
    avatar
    Мда…
    На жаль.
    Музыка (мелодыя) нядрэнная, нават запамінальная.
    А вось відэа, тэкст…
    Паслухаў, паглядзеў, засмуціўся. Пафас, патэтыка, няшчырасць, плакатна-кардонавая творчасць з разраду “ў лоб”.
    У першых кадрах відэа кальнула вока — металачарапічны дах на «роднай хаце», ад якой ад'язджае хлопчык на ровары з авоськай. Навошта? Цалкам можна было абыйсціся, ня выпінаць. Дробязь, вядома. Далейшы відэашэраг, дзе кожнае слова тэксту «падмацавана», адлюстравана адпаведным «малюнкам» — наогул нейкае «дзіцячая творчасць», размалёўка. Потым на відэа палацы пайшлі, стадыёны… Жах.

    Ад засмучэння вырашыў паглядзець адкуль «дроўцы». Ну і адразу, натуральна, усё стала зразумела.
    Новый клип белорусской певицы Алёны Ланской разрешили снимать в родительском доме Александра Лукашенко в деревне Александрия (Шкловский район). Он называется «Куточак Беларусі». Ланская в комментарии tut.by говорит, что клип не об Александре Лукашенко, а «о каждом из нас»: «В этом сборном образе детства каждого белоруса есть и эпизоды из детства нашего главы государства».
    Когда Лукашенко смотрел видео, у него были слёзы на глазах.
    m.news.yandex.by/yandsearch?lr=157&cl4url=https%3A%2F%2Fnews.tut.by%2Fsociety%2F611145.html&from=search&turbo_url=https%3A%2F%2Feuroradio.fm%2Fru%2Fnovyy-klip-lanskoy-razreshili-snimat-v-roditelskom-dome-lukashenko-video
    +1
    avatar
    Паслухаў, паглядзеў, засмуціўся. Пафас, патэтыка, няшчырасць, плакатна-кардонавая творчасць з разраду “ў лоб”.
    «На густ i колер...» ©
    Але, я спынiўся на першых словах, бо стала зразумела, што выраб, як заўсёды ў беларускай папсе, не якасны.
    0
    avatar
    Пан Расінскі, глядзіце відэа з 0.15 по 3.15.
    Мне таксама пераслалі відэа з ютуба, а ўжо потым я ўбачыў падтэкст усёй працы.
    Але вось гэтыя тры хвіліны, на мой погляд, вельмі трапныя, для тых хто перажыў нешта падобнае.

    Далей ад 3.40 вельмі добра перададзена энэргетыка старажытнага Купалля ў сучасным выглядзе. Такія моманты абуджаюць нешта схаванае глыбока ў душы члавека.

    Я ўсцешаны ад таго, што пад ідэалагічнай луской можа быць схаваны сапраўдны твор. Больш таго, мяркую, што першыя 15 секуд і ўстаўкі з Мінскам былі зробленыя спецыяльна для ідэолагаў-цэнзараў. Прынамсі, раней нічога падобнага я не сустракаў.

    Глядзіце глыбей, пан Расінскі.
    +1
    avatar
    Пан Расінскі, глядзіце відэа з 0.15 по 3.15.
    … гэтыя тры хвіліны, на мой погляд, вельмі трапныя, для тых хто перажыў нешта падобнае.
    Згодны, гэты кавалак зроблены добра — з веданнем фактуры, з пападаннем у падкорку. Для большай аўтэнтычнасці я б, калі б рэжысёр кліпа спытаў мяне, параіў яшчэ хлопчыка на ровар вось так пасадзіць, па-нашаму тагачаснаму, спосаб «пад раму»:

    Вось і атрымліваецца: прывабілі трыма хвілінамі, трапным перажытым, паслабілі, усыпілі антыпрапагандозныя механізмы абароны арганізма — і ўдарылі з усёй моцы подла, з-за кута забойнай дозай пафаснай патэтыкі. Адсюль разлад, расстройства, засмучэнне. І злосць. Да гэтага часу не магу адысці, супакоіцца.
    Я ўсцешаны ад таго, што пад ідэалагічнай луской можа быць схаваны сапраўдны твор. Больш таго, мяркую, што першыя 15 секуд і ўстаўкі з Мінскам былі зробленыя спецыяльна для ідэолагаў-цэнзараў.
    Глядзіце глыбей, пан Расінскі.
    Ну хіба што з гэтага пункту гледжання. Добра. Зірну глыбей. Хай будзе так: пад выглядам супрацоўнікаў прадзюсерскага цэнтра «Спамаш», створанага і функцыянуючага на грошы Шакуціна, дзейнічаюць адважныя выдасканаленыя байцы з пропагандозам, цэзурай і пафасным хлусьлівым апафеозам улады.

    А наогул — прабачце за рэзкасць. Стваральнікі гэтага кліпа падлавілі мяне на слабасці і падманулі. Таму злуюся пакуль. На сябе. Хутка пройдзе. Наша возьме. :)
    0
    avatar
    Видео нормальное, а остальное — стряхнуть.
    +1
    avatar
    Официоз в этой песне есть, а вот жизни нет )))Кто автор, сочинитель? Да и клип не оригинален, мотивы взяты от сюда…
    0
    avatar
    Автор — солистка группы AURA Юлия Быкова.
    Напару с мужем 300 песен. Окончила БГМУ, 10 лет отработала терапевтом. Мамашка двух сыновей.
    minsknews.by/solistka-gruppyi-aura-yuliya-byikova-o-meditsinskom-proshlom-bolshom-solnom-kontserte-i-nelegkom-hlebe-poeta-pesennika/
    +1
    avatar
    Жаль, жаль, жаль если эти штампы большинству нравятся. Разрыв видеоряда, мелодии, текста.«Куточак Беларуси» начало еще хорошо, но дальнейшие экзерсисы разрушили песню.
    0
    avatar
    * * *
    На заметку девушкам: Если будете много читать, то разучитесь фотографировать себя в зеркале.

    * * *
    Ничего плохого не хочу сказать, но я знаю многих старых алкоголиков, и ни одного старого вегана.
    0
    avatar
    Когда Лукашенко смотрел видео, у него были слёзы на глазах.
    Не удивительно, этот агротрэш как раз именно его уровень. С красотой природы не поспоришь, но вот эстетика натурального хозяйства доступна пониманию только определенной категории ценителей искусства. Возможно местным музыкам в поисках художественного образа нужно копнуть еще глубже к своим истокам, охота и собирательство определенно тоже кого-то способны на слезу пробить.
    +2
    avatar
    Может у кого и этот белорусский клип вызовет слезы на глазах....:j
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.