Беларусь
  • 631
  • Язэп сын Нарцыза



    Сярод карцін Язэпа Драздовіча, выстаўленых на вялікай экспазіцыі ў Нацыянальным мастацкім да 130-годдзя гэтага ўнікальнага творцы, ёсць і вось гэтая поўная гумару работа: «Як мужык з панам цягаецца».

    На ёй тоўсты пан з гіганцкім кашалём стараецца забраць у сівога мужыка апошнюю рагульку. А на заднім плане — раскошны панскі дом.

    Язэп сын Нарцыза Драздовіч — унікальны мастак. Ён маляваў касмаганічныя, сюррэалістычныя творы і, паралельна, камічныя. Ён выкладаў у найлепшых гімназіях, а ў савецкі час скончыў жыццё, зарабляючы маляваннем дываноў сялянам. І памёр на дарозе. Так ён і выяўлены «вечным вандроўнікам» на помніку ў сталіцы, у Траецкім прадмесці.

    Мастак Алесь Марачкін упершыню пачуў пра дзядзьку Язэпа ад Яўгена Куліка. Той часта заходзіў да сябра ў майстэрню, якая месцілася ў школе на вуліцы Суворава. Пабачыўшы зімовы пейзаж сярод іншых твораў, Яўген Кулік усклікнуў: «Дык гэта ж як у Язэпа Драздовіча!»' Потым пра дзісенскага генія Марачкіну распавялі Арсень Ліс і Зянон Пазняк.

    Аднойчы, калі быў на радзіме жонкі на Глыбоччыне, Марачкін пазнаёміўся на кірмашы з мясцовым доктарам. Той аказаўся інтэлігент, знаўца. Стаў гаварыць: «Ты ведаеш, мастача, што гэтымі сцежкамі хадзіў Язэп Драздовіч? Ён маляваў тут, і людзі яго памятаюць».

    «Мяне нібы токам ударыла, — успамінае Марачкін. — У той жа дзень я сеў на ровар і паімчаў у Верацеі, за тры кіламетры ад Лужкоў. Забег у адну хату, другую… Пытаўся пра Язэпа Драздовіча», — кажа Марачкін.

    Адна кабета пацвердзіла: быў такі дзівак… Гарапашнік! Не меў ні хаткі ні лапаткі. Хадзіў па вёсках, маляваў за хлеб і прытулак. І ў яе начаваў.

    Унук гаспадыні прыцягнуў з гарышча запыленае палатно «Як мужык з панам цягаецца».

    Марачкін ледзь не самлеў, так уразіўся карцінай.

    Сатырычны твор. Жанчына расказала: калі выстаўляла пры Польшчы, войт, які зайшоў у хату, загадаў зняць. Гэта ж карыкатура на паноў! Зняла. У 39-м прыйшлі Саветы. Яна павесіла карціну зноў. Але бальшавікам таксама палатно не спадабалася. Мужык жа з панам цягаецца на тле палаца Плятэраў. А яго забралі камуністы і стварылі кантору. Там засядала начальства. То выйшла ўжо карыкатура на новае начальства. Прыйшлі немцы, жанчына зноў дастала палатно. То гэтыя ўжо проста пасмяяліся, пагергеталі, сказалі, што карціна — гут.

    Гэтую работу Марачкін прыдбаў. А пасля яе ў яго выкупіў Мастацкі фонд. Грошы пайшлі на помнік Язэпу Драздовічу. Карціна ж сёння знаходзіцца ў пастаяннай экспазіцыі Полацкай карціннай галерэі.

    НН
    • нет
    • 0
    • +6

    2 комментария

    avatar
    Якой нацыянальнасцi гэтыя паны?
    0
    avatar
    Даў многа ўрэмені:
    Таму што 20 гадоў я вам даў часу — вызначальны. І той, хто хоча працаваць на зямлі без «памешчыка», той сёння працуе. А хто не хоча, ну ўжо прабачце. Дзяржава на плячах не можа вас несці ці не павінна несці».

    «Таму мы не супраць, каб сюды прыйшоў прыватны капітал. Але пад жалезнуюе ўмова. І маё жалезная ўмова — каб тут не быў пакрыўджаны чалавек. Ён павінен прыходзіць на працу, тэхналагічна забяспечваць працэс, атрымліваць належную зарплату», — заявіў ён.
    nn.by/?c=ar&i=211592
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.