Беларусь
  • 453
  • «Гісторыю Расіі» напісалі па-беларуску



    Дзесьці ў пачатку восені ў продажы павінна з’явіцца «Гісторыя Расіі», якую падрыхтавалі да друку беларускамоўныя гісторыкі.

    «Галоўны ўкладальнік кнігі — Лявон Баршчэўскі, наш аўтарскі кіраўнік. Ён напісаў у асноўным савецкі перыяд. Я напісаў дасавецкі перыяд. Культуру Расіі напісаў мастацтвазнаўца Аляксей Хадыка. А пра народы Расіі пісаў Павел Церашковіч», — расказвае «НН» Алег Трусаў.

    Адкуль паўстала пытанне аб выданні гісторыі суседняй дзяржавы?

    «Кніга напісаная, цяпер карэктуру робім, макет набіраем. Беларускія аўтары павінны напісаць гісторыі ўсіх суседніх краін. Гісторыя Польшчы выйшла, гісторыю Латвіі пераклалі, гісторыю Літвы пераклаў Вінцук Вячорка. Цяпер мы фактычна дапісалі гісторыю Расіі, хочам яшчэ зрабіць гісторыю Украіны.

    Наша кніга — гэта такі навуковы дапаможнік. Яго можна будзе чытаць студэнтам, вучням старэйшых класаў і проста нашым людзям, якія абалваненыя ідэалогіяй «рускага свету», — кажа Трусаў.

    А калі гаворка зайшла пра «рускі свет», то ці атрымалася даць абвяржэнне многім яго міфам?


    «Мы напісалі пра міф аб Аляксандры Неўскім, пра Івана Сусаніна, пра вялікага кіеўскага князя Уладзіміра і г.д. Што для нас яшчэ было важна, пішучы гісторыю Расіі, напісаць не толькі аб рускіх, але аб усіх народах, якія там жывуць. У нас ёсць кароткая гісторыя і вугра-фінскіх народаў, і цюркскіх, і каўказскіх, і сібірскіх. Калі пісалі савецкую гісторыю, гэта было самым складаным, то напісалі нацыянальнасці ўсіх знакамітых савецкіх кампазітараў, мастакоў, скульптараў», — расказвае аўтар.

    Кніга выйдзе па-беларуску, гэта прынцыповая пазіцыя калектыву.

    «Даем вялікую колькасць крыніц, якія мы выкарыстоўвалі. Праблема з гістарычнымі рускімі тэрмінамі, нам іх прыходзілася ці калькай пісаць, ці нешта выдумляць. У іншых краінах проста не было такіх з’яваў. Напрыклад, апрычнікі часоў Івана Жахлівага. Стараліся даваць беларускамоўныя пераклады, але давалі ў дужках арыгінальную рускую тэрміналогію.
    Хай расейцы перакладаюць на рускую мову і выдаюць. Мы прынцыпова пішам па-беларуску. Калі нехта хоча перакласці, то пры захаванні аўтарскіх правоў, калі ласка. Мы так пісалі, што нас цяжка будзе крытыкаваць. Мы пісалі аб’ектыўна, без эмоцыяў, спасылаемся на расійскіх гісторыкаў. Паўсюль спасылаемся толькі на факты», — расказвае спадар Алег.

    Пры гэтым усім кніга выйдзе выключна з беларускіх пазіцый.


    «Мы апісвалі падзеі з беларускага гледзішча, а яно не такое, як у нашых суседзяў. І не ўсе ўкраінскія ці польскія героі, героі для нас. І не могуць быць аднолькавым стаўленне да Напалеона ў французаў, беларусаў і рускіх.

    Вось, напрыклад, асоба Аляксандра Суворава, я яго апісваю, як здольнага палкаводца, які праславіўся падчас турэцкіх войнаў, які ледзь не выйграў першую вайну з Напалеонам. А з другога боку я апісваю, як ён выразаў Прагу, якія злачынствы рабіў падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі. Для нас гэта не герой, а акупант», — заканчвае аповед Алег Трусаў.

    nn.by/?c=ar&i=210845
    • нет
    • 0
    • +5

    1 комментарий

    avatar
    Праблема з гістарычнымі рускімі тэрмінамі, нам іх прыходзілася ці калькай пісаць, ці нешта выдумляць. У іншых краінах проста не было такіх з’яваў. Напрыклад, апрычнікі часоў Івана Жахлівага. Стараліся даваць беларускамоўныя пераклады, але давалі ў дужках арыгінальную рускую тэрміналогію.
    літвінскія словы «апроч таго» захаваліся дагэтуль
    не арыгінальную рускую, а маскавіцкую ж — тэрміналогію
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.