Беларусь
  • 497
  • Прыходзіць чыноўніца Міністэрства адукацыі ў ЖЭС: «У нас уже второй день нет отопления в квартіре». А ёй: «Пачніце з сябе!»

    Прыходзіць чыноўніца Міністэрства адукацыі ў ЖЭС і гаворыць:

    — Знаете, у нас уже второй день нет отопления в квартире.
    — Конечно, вот напишите заявление по образцу.
    — И как скоро к нам придет мастер?
    — Мы будем смотреть по количеству поданных заявлений. Если наберется достаточно…
    — Да вы что, с дуба рухнули? У нас в доме в пяти квартирах нет тепла! Это же невыполнение социальных стандартов!
    — Пять – это мало. Вот если бы хотя бы сотня…
    — Да вы $&%@^#^@! В Минске, наверное, уже в тысяче квартир такая же проблема!
    — Но они же не в одном месте находятся. Нам что, ради одной-двух квартир в каждый дом сантехника отправлять?
    — Это же нарушение закона, Конституции, %^$*#$&#@!!!
    — Вот что, дамочка, я вам посоветую. Стоит начать с себя. Никто не мешает вам согреться самим, затем согреть своих детей…
    — #&$&*#*$&*#&$*&!
    — В конце концов, никто не запрещает создавать свои котельные. Есть небольшие отопительные котлы для квартир, буржуйки…

    Выглядае па-ідыёцку? Але тое ж самае зусім нядаўна адказаў журналістам нехта з чыноўнікаў Міністэрства, адказваючы на пытанні пра беларускамоўную адукацыю дзетак: «Стоит начинать с себя, — посоветовали в министерстве белорусскоязычным родителям. – Никто не мешает разговаривать с ребенком по-белорусски, воспитывать его по-белорусски». "Открывать частные детские садики у нас не запрещено", — отметили в Минобразования.

    Міністэрства адукацыі крытыкавалі ва ўсе гады, але чамусьці ў апошні час яны рэальна проста прабіваюць дно. Можна было б хаця б адказаць “цяжкая фінансавая сітуацыя, будзем шукаць грошы, разумеем ваш клопат…” Але ж не, так па-хамску адказаць могуць толькі тыя, хто нядаўна раздаваў іншыя хамскія каментары.

    Пачаць з сябе? Спадарства, да вас звярнуліся не аматары эльфійскага дыялекту ці фанаты ружовых аднарогаў! Мы самі даўно ўжо размаўляем па-беларуску, і дзеткі нашы таксама. Для іх гэта не нейкая дадатковая мова, вывучаная “па прыколу”, а родная мова, на якой яны казалі свае першыя словы і фармулююць свае думкі. Але чаму калі рускамоўныя лёгка могуць аддаць дзіця ў дзяржаўны садок і плаціць 50-70 рублёў, я павінен плаціць за прыватны 500, а то і ўвогуле ствараць яго сам? Чаму дзецям у школах і садках даводзіцца выслухоўваць прыдзіркі лагапедаў і настаўнікаў за цвёрдыя «ч» і «р»? Чаму мы ў школе плацім за ўсе падручнікі, а атрымліваем не ўсе, бо частку беларускамоўных не надрукавалі? Чаму па некаторых прадметах не адшукаць контурных карт і рабочых сшыткаў па-беларуску? Чаму на арганізаваных Міністэрствам алімпіядах і конкурсах нашых дзяцей часам зневажаюць і зніжаюць ім адзнакі за мову (толькі не кажыце, што гэтага няма – бачыў рэальныя прыклады)? І чаму калі ў Мінску яшчэ з цяжкасцю можна забяспечыць беларускамоўную адукацыю сваім дзецям, то ў рэгіёнах гэта проста немагчыма ў прынцыпе? Дык можа, дарагія чыноўнікі, гэта вам трэба пачаць з сябе і пачаць працаваць замест праядання нашых падаткаў?

    У нармальных краінах пасля такіх заяваў пайшлі б адстаўкі ажно да міністра. Я не патрабую адставак – пачніце хаця б выконваць закон.

    Крыніца
    • нет
    • 0
    • +22

    3 комментария

    avatar
    У Беларусі няма беларускай ўлады, есць антыбеларуская, якую падкормліваюць з масковіі,і, і надалей нічога не зменіцца, калі не будзе сілы, каб прыбраць гэтых пачвар прарускіх ад улады над Беларуссю,і ніякія лукашэнкаўскія законы і дакрэты не дапамогуць, бо яны заточаны супроць чалавека, яго годнасці звацца чалавекам.
    0
    avatar
    Але чаму калі рускамоўныя лёгка могуць аддаць дзіця ў дзяржаўны садок і плаціць 50-70 рублёў, я павінен плаціць за прыватны 500, а то і ўвогуле ствараць яго сам?
    например потому, что это круто, элитарно и т.п. водить ребенка в белорусскоязычный детский сад.
    0
    avatar
    например потому, что это круто, элитарно и т.п. водить ребенка в белорусскоязычный детский сад. Крута вадзіць дзіцяці ў садок з ангельскай мовай, каб дзіцяці валодала міжнароднай мовай, а на Беларускай мове павінна весьціся ўся адукацыя і справаводства. таму што яна Нацыянальная, дзяржаўная мова, па якой пазнаюць нас, беларусаў, у свеце,і мы не павінны ствараць нейкія групы па інтарэсах, гэта павінна быць само сабой зразумелым.Але Беларуская мова ў Беларусі пад негалоснай забаронай прарасейскага кіраўніцтва
    +1
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.