Беларусь
  • 758
  • У Мінску судзяць аўтараў «Рэгнума»


    НН

    18 сьнежня ў Менскім гарадзкім судзе пачнецца працэс па справе аўтараў пракрамлёўскага інтэрнэт-рэсурсу Regnum, якіх вінавацяць у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці. Гэта грамадзяне Беларусі Юры Паўлавец, Дзьмітры Алімкін і Сяргей Шыптэнка. Паўлаўцу і Шыптэнку таксама выстаўленае абвінавачаньне ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці. Абвінавачаным пагражае да 12 гадоў зьняволеньня. Пры гэтым год яны ўжо адбылі ў сьледчым ізалятары КДБ.

    Што вядома пра фігурантаў справы?

    Юрыю Паўлаўцу 37 гадоў.

    Паводле адукацыі ён гісторык, працаваў дацэнтам катэдры гуманітарных дысцыплін у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР). Пра яго пішуць, што ён адзначаўся радыкальнымі прарасейскімі поглядамі, друкаваўся на такіх расейскіх сайтах, як Regnum, «Западная Русь», «Русправда» і нярэдка крытыкаваў беларускія ўлады за спрыяньне «нацыяналізму».

    45-гадовы жыхар Берасьця Дзьмітры Алімкін — выпускнік Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі.

    Да затрыманьня ў сьнежні 2016 году Дзьмітры Алімкін працаваў вартаўніком у школе і рэгулярна пісаў артыкулы на расейскія імпэрскія сайты. На сайце Regnum ён выступаў пад псэўданімам «Ала Бронь». Менавіта пад гэтым імем 25 кастрычніка быў апублікаваны матэрыял, дзе Беларусь называлася «звар’яцелай недадзяржавай», а беларускі акцэнт — «прыкметай нізкага паходжаньня».

    Сяргей Шыптэнка — выпускнік Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі.

    У інтэрнэце Шыптэнка часам падпісваўся псэўданімам Артур Грыгор’еў, але на сайце Regnum выступаў пад уласным прозьвішчам. Вось што паведаміла пра Сяргея Шыптэнку газэта «Наша Ніва» неўзабаве пасьля яго затрыманьня ў канцы 2016 году: «Чырвонай стужкай празь яго публікацыі праходзіла ідэя аб «сэпаратным» характары беларускай дзяржаўнасьці і патрэбе «ўзьяднаньня» з Расеяй. Сёлетні «Дзень вышыванкі» ў Менску Шыптэнка параўнаў з прымусовымі мерапрыемствамі часоў нямецкай акупацыі». «Далей падаць няма куды. Альбо мы адновім краіну, узьяднаемся і адродзімся, альбо будзем праклятыя назаўжды, загінем у пакутах і станем гноем», — цытавала беларускамоўнае выданьне карэспандэнта расейскага агенцтва Regnum.

    Старшыня БАЖ: «Свабода слова — таксама каштоўнасьць»

    Крытычна ставіцца да справы аўтараў Regnum старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, які называе яе «відавочным абмежаваньнем свабоды выказваньня».

    «Нам могуць вельмі не падабацца іх меркаваньні, яны могуць супярэчыць нашым каштоўнасьцям, але ж свабода слова — гэта таксама каштоўнасьць, і забываць пра гэта нельга», — кажа старшыня БАЖ Андрэй Бастунец.

    Паводле Андрэя Бастунца, БАЖ будзе ўважліва сачыць за працэсам над аўтарамі Regnum. Справай Юрыя Паўлаўца, Дзьмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыптэнкі зацікавілася таксама міжнародная журналісцкая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў».

    Праваабаронцы: Іх варта разглядаць як кандыдатаў у палітвязьні
    Зьбіраюцца ўважліва сачыць за працэсам у Менгарсудзе і беларускія праваабаронцы. Юрыст «Вясны» Валянцін Стэфановіч напярэдадні суду не выключаў, што па выніках працэсу аўтараў Regnum давядзецца прызнаць палітвязьнямі.

    «Трэба будзе адказаць на пытаньне, ці падпадае гэта пад дапушчальнае абмежаваньне свабоды выказваньня думак, ці не падпадае. Калі не падпадае, дык гэта будзе лічыцца палітычным перасьледам. Нам могуць не падабацца іхнія ідэі, мы можам іх абсалютна не падтрымліваць, але гэта не азначае, што за іх трэба саджаць у турму», — казаў Валянцін Стэфановіч.

    Заступілася расейскае МЗС
    Сёлета ў кастрычніку, калі стала вядома пра накіраваньне справы аўтараў Regnum у суд, за іх заступілася расейскае Міністэрства замежных спраў.

    «Мы хацелі б заклікаць беларускі бок максымальна адказна падыходзіць да разгляду дадзенай крымінальнай справы, у строгай адпаведнасьці з узятымі на сябе Беларусьсю абавязаньнямі, найперш у пляне захаваньня свабоды выказваньня меркаваньняў», — казала прадстаўніца расейскага МЗС Марыя Захарава.

    На Юрыя Баранчыка завялі асобную справу

    Яшчэ адзін фігурант справы, шэф-рэдактар Regnum Юры Баранчык, на запыт беларускага боку быў затрыманы ў сакавіку 2017 году ў Маскве, але неўзабаве яго вызвалілі. Як пазьней паведаміла Cвабодзе прадстаўніца Сьледчага камітэту Беларусі Юлія Ганчарова, справа супраць Юрыя Баранчыка выдзеленая ў асобную вытворчасьць, ён заставаўся ў вышуку, з Расеі яго так і не дэпартавалі ў Беларусь.

    Працэс над Юрыем Паўлаўцом, Дзьмітрыем Алімкіным і Сяргеем Шыптэнкам будзе адкрыты. У Менгарсудзе чакаюць, што на працэс прыйдзе шмат журналістаў, праваабаронцаў і прадстаўнікоў грамадзкасьці, у тым ліку аднадумцаў аўтараў Regnum.

    Алег Груздзіловіч, Радыё Свабода; фота Сяргея Гудзіліна
    • нет
    • 0
    • +13

    32 комментария

    avatar
    цікава, як глыбока прасачылі гэтыя паны свае радаводы?
    +1
    avatar
    Система заточена на посадки
    Если кому-то дадут условно я сильно удивлюсь
    0
    avatar
    Да ладно… Элемент торга, не более.
    0
    avatar
    Цэлая эрэфія за гэтымі патэнцыйнымі палітвязнямі. Мільёны гордых ад таго, што нарадзіліся ў саўку.
    Яшчэ можа санкцыі ад ЕЗ рэжым дастане — за ўціск свабоды слова. Абсурд. Бальшавікі забівалі яшчэ да таго, як слова пратэсту будзе сказана, а гэтыя аматары ссср, бач, палітвязні.
    0
    avatar
    Если кому-то дадут условно я сильно удивлюсь
    Всем дадут «без направления в МЛС». Так, слегонца пугнуть местных моторыл, гиви и прочих фанатов «Рюзке МiрЪ».
    0
    avatar
    Если бы не выдрючивания РФии в Украине, то можно было бы говорить и о «палiтвязнях» и о «свабодзе слова» и о многих других вещах. Это просто профилактика для успокоения особо упоротых.
    0
    avatar
    Это будет показательная порка
    Поэтому Баранчика не отдали
    0
    avatar
    Это будет показательная порка
    Ну да. Именно она. Но, все же рассчитанная на внутреннее потребление.
    Не время идти на конфронтацию с РФией при наших раскладах. Будет разрулено так, что бы и овцы были сыты и волки целы — реально сажать не будут.
    ИМХО, конечно.
    0
    avatar
    днямі трапілася:
    люди, что организовали, обеспечили, продолжают участвовать и делают всё возможное для продолжения этого антироссийского и русофобского представления.
    Они не с Марса прилетели, они тутейшие плоть от плоти.Пока ребят не освободят беззаговорочно и с оправдательным решением, пусть хоть в лепешку разобьются все якубовичи и зиссеры — никто в России не поверит в отсутствии русофобии в РБ, имхо.


    Умница! Просто чудо какое-то! Очень благодарен… Будем поднимать эту тему в Москве
    +1
    avatar
    днямі трапілася:
    Сумна там зараз зусім. Можа, ім падкінуць чаго? А то нешта самому нічога «тэматычнага» (з хворай на здаровую) ў галаву не прыходзіць.
    0
    avatar
    я туды толькі за пярлінамі:

    белороссы, малороссы і на веліку, каторыя
    0
    avatar
    алла бронь будет рада влиться в закрытый мужской коллектив.
    +4
    avatar
    Copycat:
    Всем дадут «без направления в МЛС». Так, слегонца пугнуть местных моторыл, гиви и прочих фанатов «Рюзке МiрЪ».
    Молодой человек, учтивее надо относиться к собратьям по языку. Они, ведь, за Вас сражаются, что бы вас и дарин злобные пазняковцы не насиловали мовай.
    Местные моторылы, как вы пишете, это ваша реальная защита от возрождения белорусской национальной идентичности.
    Так что поаккуратней выражайтесь...:)
    +5
    avatar
    Молодой человек, учтивее надо относиться к собратьям по языку. Они, ведь, за Вас сражаются, что бы вас и дарин злобные пазняковцы не насиловали мовай.
    Такое надо писать на мове. По-русски не воспринимается ни разу ;) Прдублируйте, pls.
    Местные моторылы, как вы пишете, это ваша реальная защита от возрождения белорусской национальной идентичности.
    По тому количеству пафосных глупостей, которые вы пишете, я делаю вывод, что скорее всего, я вас старше :)
    И ко всему прочему, зачем Прагу на Бруней поменяли? Из Брунея мову на русском защищать удобнее и национальное самосознание лучше возрождается? ;)
    Давно хотел спросить, ваша фамилия не Михалевич случайно? ;)
    -1
    avatar
    Такое надо писать на мове. По-русски не воспринимается ни разу Прдублируйте, pls
    Для Вас только по русски. Боюсь усугубить Вашу детскую психическую травму, связанную с насаждением мовы… Вдруг еще писаться начнете по ночам:)
    0
    avatar
    Боюсь усугубить Вашу детскую психическую травму, связанную с насаждением мовы…
    Добра, буду вас тролiць на мове.
    Вдруг еще писаться начнете по ноча
    Калi толькi ў вашу кiшэню *lol*
    -2
    avatar
    Так что поаккуратней выражайтесь...
    В целом – жестковато, но одновременно – тонко, остроумно и четким текстом. В-общем, думаю, спадару Копикэту должно понравиться.
    +1.:D
    0
    avatar
    В целом – жестковато, но одновременно – тонко, остроумно и четким текстом. В-общем, думаю, спадару Копикэту должно понравиться.
    Ну, нельга ж так вiдавочна тролiць. Хоць хлапец крыху хворы, але ж зразумее ;)
    0
    avatar
    Ну, нельга ж так вiдавочна тролiць. Хоць хлапец крыху хворы, але ж зразумее ;)
    Кіньце, спадар Copycat. Ды не можа быць… Ды няўжо спадар Woolf патрапіў выпадкова, пацэлiў, так кажучы, з дапушчэннем пра захворванне (пра траўму)? А тут і яшчэ дадаецца: пра сябе ды ў трэцяй асобе… Не, не верыцца i не да спадобы гэта асабiста дзеля мяне. Трэба ўважліва разбірацца… Патрабуецца большы перыяд назіранняў для выключэння памылкі. Тым больш што ёсць яшчэ надзея: таму што «хлопец зразумее»©.
    +1
    avatar
    Судья — Игорь Любовицкий, который председательствовал на суде над блогером и создателем сайта 1863x.com Эдуардом Пальчисом.
    https://news.tut.by/economics/573419.html

    У меня такое впечатление, что взяли «специально обученного» судью на ставку и дела клепают под него просто, чтоб не сидел без работы.
    Раньше, уверен, эти статьи читало от силы пару сотен человек из Беларуси, но теперь ознакомится как минимум не одна тысяча. Тем более, что они по-прежнему в открытом доступе на регнуме и доблестные прокуроры ни настаивают на их удалении, ни, в отличии от «Белпартизана», не пытаются заблокировать доступ к нему онлайн. В делах с политическим подтекстом система правосудия РБ выглядит полным посмешищем, потому что по сути выполняет карательные функции, основанные на больных фантазиях одного психопата.
    +4
    avatar
    «Клачок рускай зямлі», — так называе Алімкін Беларусь.

    «На літаратурнай беларускай мове ніхто не гаворыць», — зноў цытаты з абвінавачанага.

    14:18
    Пракурор Аляксандр Кароль кажа, што сваімі публікацыямі Алімкін падкрэсліваў перавагу рускіх над беларусамі.

    Іншая публікацыя называлася «Індыстрыяльныя беларусы і іншыя казачныя персанажы». У той публікацыі гаворка вялася, што беларусаў прыдумалі ў ХІХ стагоддзі. Маўляў, гэта проста рэгіянальнае адгалінаванне рускіх. А беларусаў прыдумалі для таго, каб расчляніць рускі народ.

    Карацей, Алімкін цалкам адмаўляе існаванне беларусаў як асобнай нацыі.

    14:13
    Пракурор абураецца, што Алімкін лічыць беларускую мову абмежаванай. «Калі беларусы пазбавяцца вялікай рускай мовы, то ў іх застанецца толькі беларуская, на якой можна выказаць думкі не больш складаныя за: «Ідзі, выгані карову», ці «Прынясі сала».

    14:10
    «Вышыванцы», мне вас не шкада» — адна з публікацый Дзмітрыя Алімкіна. Там пісалася пра «трэцюю гвалтоўную беларусізацыю», «русафобскую істэрыю», «мёртвую мову». Мабыць, публікацыі Алімкіна самыя адыёзныя сярод усіх абвінавачаных.

    14:06
    Суд узнавіўся. Зачытваюць абвінавачанні Алімкіну. Цікава тое, што яго абвінавачваюць у распальванні варожасці не толькі да беларусаў, але і прадстаўнікоў «амерыканскага і нямецкага светаў».

    Адносна Алімкіна адразу кажуць, што ён перадаваў свае публікацыі Юрыю Баранчыку.

    13:11
    Абвешчаны перапынак да 14:00.

    12:31
    Гэта што тычылася незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Цяпер будуць зачытваць адносна «распальвання нацыянальнай варажнечы».

    Гэта публікацыі «Ідэнтычнасць беларусаў» у трох частках. Зачытваюцца ўрыўкі з публікацый пра русафобію.

    Сам Паўлавец усміхаецца.

    12:26
    Нешта падобнае было ў чэрвені 2016, калі Паўлаўцу пераводзілі сумы па 200-500 даляраў зноўку каля пяці разоў. Гэта значыць, што ў той час у «Рэгнума» павялічваліся ганарары?

    12:23
    Адметна, што ганарары заўважна павялічыліся напрыканцы 2015 года. Звычайным стала, што Паўлаўцу пераводзіліся сумы па 300, 400 даляраў, даходзіла нават да 750. І гэта не месячны заробак. У снежні 2015 Паўлаўцу пералічылі каля пяці пераводаў па 200-400 даляраў.

    12:16
    Цікава, што грошы Паўлаўцу часам пераводзілі ў амерыканскіх далярах, а не толькі ў расійскіх рублях.

    12:15
    Пракурор агучвае тое, у чым абвінавачваюць Юрыя Паўлаўца. Ён атрымаў з Расіі даход на суму звыш 40 тысяч дэнамінаваных рублёў. Гэтыя сродкі ён атрымліваў ад 17 чэрвеня 2010 да 2 снежня 2016. Ганарары за кожную публікацыю складалі дзесьці ад 20 да 200 даляраў. Грошы пераводзілі праз «вэб-мані» і банкаўскімі пераводамі. Пракурор агучвае, што Паўлавец публікаваўся на сайтах кшталту «Рэгнума» з «мэтай сістэматычнага атрымання прыбытку».
    nn.by/?c=ar&i=201946
    +1
    avatar
    100% политзаключенные, если посадят. Но думаю не посадят, а местных гиви и моторолл посадками не напугаешь. Как зарплата опустится до уровня 50 баксов — каждый второй на горб миномет вопрет за 360 долляров и понеслась кабылка в щавель. Свергнут Луку, перебьют опричников и чинуш да и вознесут на трон очередную кремлевскую марионетку.Теперешняя совсем в маразм впала. И делу конец)
    -1
    avatar
    Но думаю не посадят, а местных гиви и моторолл посадками не напугаешь.
    Тех, кого не напугаешь, уже утилизировали в лугандоне.
    Как зарплата опустится до уровня 50 баксов — каждый второй на горб миномет вопрет за 360 долляров и понеслась кабылка в щавель.
    Нэ. Тут каждый сам за себя. Грабежи, разбои и кражи ессно вырастут в количестве, но организованно воевать никто не будет. Даже за деньги.
    Свергнут Луку, перебьют опричников и чинуш да и вознесут на трон очередную кремлевскую марионетку.
    Самый невероятный сценарий из всех :)
    +1
    avatar
    100% политзаключенные, если посадят. Но думаю не посадят, а местных гиви и моторолл посадками не напугаешь. Как зарплата опустится до уровня 50 баксов — каждый второй на горб миномет вопрет за 360 долляров и понеслась кабылка в щавель. Свергнут Луку, перебьют опричников и чинуш да и вознесут на трон очередную кремлевскую марионетку.Теперешняя совсем в маразм впала. И делу конец)
    Ужс, как страшно жить! O_o Вот и попробуй тронуть этих русскомирских платных троллей…
    +2
    avatar
    Бухвостаў пра «рэгнумаўца» Паўлаўца: «Ён не беларусафоб, нават у БНФ быў!»
    nn.by/?c=ar&i=201968
    0
    avatar
    А показательно отношение кацапчиков к беларусским властям: Баранчика не выдали, украинского гражданина, не стесняясь, выкрали из Гомеля, чувствуют себя на нашей территории хозяевами. Мне даже интересно: Луке тестикулы нужны уже только для распродажи запасов сливочного масла?
    +1
    avatar
    Я что-то с утра не въезжаю. Какое дело России до белорусских граждан? Почему официально Захарова может заявлять по нашим уголовным делам?
    Пусть лучше займутся проблемой варварской вырубки леса возле Ангары.
    +1
    avatar
    Какое дело России до белорусских граждан?
    спансуе беларускіх граждан — вунь жа! Плаціць амерыканскімі далярамі за тэксты, ў якіх сказана, што Беларусь клачок «русской» зямлі, а беларуская мова годная толькі, каб сказаць «прынясі сала»
    Наш та некалі за кошт такіх выказванняў прэзідэнтам стаў — тваццать тва хода, как

    «прынясі сала» — воось! Украінцы ўжо даказалі небяспечнасць сала для русскага духа. А «белнацыкі» з гэтага пачыналі прапаганду — сала, бач, з праслойкай мяска — вось вам і бел-чырвона-белы сцяг… «Нясвіжкае» — зрэшты, такое слова нейк не вельмі пасуе да ежы.
    +1
    avatar
    Пусть лучше займутся проблемой варварской вырубки леса возле Ангары.
    А какое им дело до исконно китайских земель?
    +2
    avatar
    Камлаю, что штатный эвенк Брамы не согласится, однако, с вашей трактовкой принадлежности земль Сибири ;)
    0
    avatar
    Как по мне, так лучше бы китайцы уже пришли к власти в Сибири де-факто. А то сейчас за взятки разбазаривается народное китайское достояние. А если китайская власть установится на местах, то за взятки — к стенке. И порядок с природопользованием и землепользованием быстро наведут. В Китае без разрешения компартии даже дерево спилить нельзя. А в сибири китайское же, за взятки, — руби не хочу.

    Безобразие, короче. В общем, пропал калабуховский дом ©
    0
    avatar
    не согласится, однако
    хорошая оплата = хорошее согласие. однако )
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.