Беларусь
  • 233
  • Пасьля Лукашэнкі дыктатара ня будзе

    www.svaboda.org/a/paslia-lukasenki-dyktatara-nia-budzie/28853630.html

    ВАЛЕР КАРБАЛЕВІЧ



    Гутарка Юрыя Дракахруста з палітолягам Рыгорам Астапенем «Ці прыйдзе пасьля Лукашэнкі новы дыктатар?» зноў актуалізавала галоўную беларускую палітычную праблему. Яна абмяркоўваецца ў беларускай экспэртнай і палітычнай супольнасьці столькі часу, колькі існуе цяперашні рэжым. У больш радыкальным варыянце гэтае пытаньне ставіцца так: цалкам рэальна, што на зьмену Лукашэнку прыйдзе яшчэ горшы дыктатар, на фоне якога Аляксандар Рыгоравіч будзе выглядаць лібэралам. Ці іншая вэрсія гэтай жа дылемы: новы дыктатар адразу здасьць Беларусь Расеі.

    Адразу хачу адзначыць, што я ня згодзен з прагнозам Рыгора Астапені. Думаю, што пасьля сыходу Лукашэнкі ў Беларусі пачнецца рэальная дэмакратызацыя.

    Сп. Астапеня спасылаецца на працы дзьвюх дасьледчыц Андрэа Кендал-Тэйлар і Эрыкі Франц «Калі дыктатары паміраюць», апублікаванай у кастрычніку летась у Journal of Democracy. Яны вывучылі наступствы 495 выпадкаў сыходу аўтарытарных лідэраў, якія адбыліся з 1946-га па 2012-ы год. Зь іх вынікае, што пасьля сьмерці дыктатара дэмакратыя наступае вельмі рэдка, толькі ў 4% выпадкаў.

    Справа ў тым, што гэтае дасьледаваньне ахоплівае вельмі вялікі гістарычны адрэзак. Ён уключае ў сябе некалькі розных пэрыядаў, нават эпох. Тут і час «халоднай вайны», і крах камуністычнай сыстэмы. З 1946-га па 2012 год у сьвеце адбылося некалькі хваляў дэмакратызацыі. І на розных этапах дзейнічалі розныя трэнды і заканамернасьці. За гэты вялікі гістарычны адрэзак стаўленьне да дэмакратыі моцна мянялася. Калі б аўтары дасьледавалі большы пэрыяд гісторыі, напрыклад, ад пачатку ХХ стагодзьдзя, то працэнт дэмакратычнага транзыту выявіўся б увогуле мізэрным.

    Таксама важна адзначаць рэгіянальныя, цывілізацыйныя асаблівасьці. Адна справа, напрыклад, Азія, Афрыка, іншая — Эўропа. Прыведзеныя сп. Астапенем прыклады з Паўночнай Карэяй ці краінамі Цэнтральнай Азіі не пераконваюць. Там Усход, а Беларусь, як бы там ні было, усё ж знаходзіцца ў рэчышчы эўрапейскай культуры.

    Да таго ж аўтарытарныя рэжымы бываюць розных тыпаў, што таксама важна ўлічваць і разьдзяляць. Пры аўтарытарызьме алігархічнага тыпу, як у сёньняшнім Кітаі, улада належыць групе, карпарацыі, там мэханізм панаваньня ёсьць вынік добраахвотнага або вымушанага кампрамісу паміж асноўнымі палітычнымі субʼектамі аб правілах гульні. Таму там ня так ужо важнае прозьвішча першай асобы ва ўладнай герархіі, паколькі гэта прынцыпова не ўплывае на ўстойлівасьць сыстэмы.

    А вось пры рэжыме асабістай улады, пэрсаналісцкім рэжыме сытуацыя іншая. Тут уся сыстэма ўладных інстытутаў і мэханізмаў збудаваная пад аднаго чалавека, паводле яго вобразу і падабенства, і замкнёная на ім. І яго выпадзеньне, як правіла, цягне за сабой палітычны крызыс (Вэнэсуэла пасьля Уга Чавэса), які заканчваецца альбо зьменай рэжыму, альбо яго значнай і сутнаснай трансфармацыяй. Кітай пасьля сьмерці Мао Цзэдуна ня стаў дэмакратычным. Але адбыліся радыкальныя зьмены ў эканамічнай палітыцы. Прычым кожны наступны старшыня Кампартыі Кітаю рабіў новы крок на шляху дэмакратызацыі краіны.

    Нешта падобнае адбылося ў СССР пасьля сьмерці Сталіна. Сталінскі рэжым, як і цяперашні беларускі, быў пэрсаналісцкім, рэжымам асабістай улады.

    Тады ў 1953 годзе пачалася жорсткая барацьба за ўладу. І яе першай ахвярай стаў Лаўрэнцій Берыя. Паплечнікі Сталіна абвінавацілі яго ня толькі ў тым, што той быў, як і паложана, ворагам народу і англійскім шпіёнам, але і ў тым, што ён пачаў рэвізію сталінскай палітычнай спадчыны. І гэта сапраўды было так. Берыя першым пачаў разбураць ГУЛАГ, правёў амністыю, крытыкаваў Сталіна за няправільныя мэтады правядзеньня калектывізацыі і іншае.

    Потым настала чарга кіраўніка ўраду, паўафіцыйнага пераемніка Сталіна Георгія Маленкова. Ён таксама пачаў праводзіць рэформы, зьнізіў сельгаспадатак, выступіў супраць прывілеяў намэнклятуры, за большую ўвагу лёгкай прамысловасьці. І быў абвінавачаны Хрушчовым у адступленьні ад сталінскага курсу.

    Ну а потым сам Мікіта Хрушчоў стаў галоўным змагаром з «культам асобы» Сталіна. ХХ зьезд партыі, вынас цела «правадыра народаў» з маўзалею і г. д.

    То бок ідэя дэсталінізацыі насілася ў паветры. І кожны з нашчадкаў правадыра, хто хацеў стаць першай асобай у СССР, інтуітыўна ішоў па гэтым шляху, бо разумеў, што атрымаць падтрымку грамадзтва і дзяржапарату можна, толькі рухаючыся ў гэты бок. Ніхто не прапаноўваў закручваць гайкі.

    Нешта падобнае адбудзецца і ў Беларусі. Нават калі дзяржаву ачоліць хтосьці з намэнклятуры (а хутчэй за ўсё, так і будзе), то, па аналёгіі з постсталінскім пэрыядам, у палітычным паветры будзе насіцца ідэя дэлукашэнкізацыі. І любы з наступнікаў цяперашняга кіраўніка будзе вымушаны ўзяць курс на лібэралізацыю і дэмакратызацыю. Можна спрачацца наконт маштабаў і тэмпаў гэтага працэсу, але іншага варыянту разьвіцьця краіны я ня бачу і не прагназую.

    Сёньняшняя Беларусь ужо ня тая, якой была ў 1994 годзе. Зьмянілася цэлае пакаленьне. Доўгі досьвед жыцьці пры рэжыме Лукашэнкі робіць ідэю перавагі дыктатуры з кожным новым эканамічным крызысам ўсё менш пераканаўчай. Сацыялягічныя апытаньні і ўласныя назіраньні сьведчаць, што і грамадзтва, і намэнклятура больш сасьпелі для пераменаў, чым сам Лукашэнка. Колькі разоў ён папракаў урад за схільнасьць да рэформаў! Ужо сёньня відавочна, што грамадзтва перарасло свайго афіцыйнага лідэра.

    Рыгор Астапеня кажа: «Сыстэма ўжо збудаваная… Калі ёсьць пэўнае кола людзей, якія зацікаўленыя ў захаваньні гэтай сыстэмы, калі ёсьць кланы, групы інтарэсаў, якія хочуць і далей мець рэнту з гэтай сыстэмы — навошта нешта мяняць?» З аднаго боку, так.

    Але значная частка кланаў і групаў інтарэсаў ня маюць доступу да ўлады. Акрамя таго, намэнклятура сама цярпіць ад рэпрэсій ня менш, чым апазыцыя. Таму яна б хацела для сябе нейкай сыстэмы гарантый, што немагчыма ва ўмовах пэрсаналісцкай дыктатуры.

    Яшчэ важны момант. Беларусь паводле нават Канстытуцыі 1996 году, якая надае надзвычайныя паўнамоцтвы прэзыдэнту, усё ж дэмакратычная краіна. Дыктатура існуе таму, што ўлада дзейнічае ня ў межах Канстытуцыі і законаў, а груба парушаючы іх. Выбарчы кодэкс не прадугледжвае фальсыфікацыі выбараў, гэта адбываецца насуперак заканадаўству.

    Дык вось, у выпадку сыходу Лукашэнкі ў дзяржаўным апараце наступіць пэўная разгубленасьць, лёгкі крызіс легітымнасьці. А любы чыноўнік ведае, што ў крытычнай сытуацыі самы надзейны спосаб не памыліцца — гэта прытрымлівацца інструкцыі. Як кажуць вайскоўцы, жыць паводле статуту. Калі ня ведаеш, як яно там далей павернецца, то лепш прытрымлівацца закону. Напрыклад, выбарчыя камісіі раптам пачнуць лічыць галасы.

    Усе гэта дае надзею на лепшае. І пытаньне — у часе.

    6 комментариев

    avatar
    Ананім
    14,11,2017 18:17
    Зноў незразумелая рыторыка. Сп. Валер, ну вам жа вядома, што народ заслугоўвае таго правадыра, якога ён варты. Нешта вам муляе асоба Лукашэнкі. Галоўны здабытак кіраўніка — дабрабыт насельнікаў краіны. Ніхто іншы не вывеў бы Беларусь у лік перадавых дзяржаў свету з незалежнай знешняй палітыкай акрамя Лукашэнкі. І калі раптам ён задумае сапраўды пакінуць пасаду, то пераемнік будзе годны. І палітыка будзе такой жа. Іншага лёс нам не пакінуў. Хацелася б каб ён пайшоў яшчэ на адзін тэрмін, каб разам з эканамічным падмуркам завяршыць і духоўны.

    Алег
    14,11,2017 18:23
    Згодны, Валер. Асабліва з апошняй тэзай пра тое, што пачнуць лічыць, нікуды не падзенуцца. Можна згадаць пра выбары ў ВС, здаецца, 90-га году, калі сапраўды лічылі больш-меньш сумленна.

    шлёма
    14,11,2017 19:11
    Сёняшняя Беларусь ужо не тая… Змянилася цэлая пакалення…
    =================
    Нынешнее поколение не выходит массово на улицы и в Куропаты.
    0
    avatar
    Ніхто іншы не вывеў бы Беларусь у лік перадавых дзяржаў свету з незалежнай знешняй палітыкай акрамя Лукашэнкі


    1. Из трех миллионов не найти другого получше? Или такого же? Или коллективное руководство, способное заменить этого титана?

    2. Куда вывел — это отдельная история.
    +1
    avatar
    Носителем буржуазной демократии на Западе выступала исторически и выступает и сегодня буржуазия.
    Буржуазия появляется в ходе развития буржуазной экономики.
    В Беларуси нет ни буржуазной экономики, нет и белоруской буржуазии.

    Так кто же тут тогда будет носителем буржуазной демократии в таком случае взамен диктатуре?
    0
    avatar
    В Беларуси нет ни буржуазной экономики, нет и белоруской буржуазии.
    Знаешь анекдот, Монро, про суслика, которого ты не видишь, а он есть? Так и с буржуазией в РБ. Как только что с АГЛом, так тут же немедленно такая толпа белорусских буржуев выскочит, как из табакерки, и все такие отборные, сплошная номенклатура. И выберут они себе какую-нибудь тряпку типа ПАПа и будут грызтись еще не один десяток лет так же, как и в Неньке.
    0
    avatar
    Это выскочат такие же примерно феодалы.
    0
    avatar
    А вот я такому поверил бы. Да и наша бригада/стойбище меня в этом укрепила. По глазам видать — незлой дядечка, мобуть действительно переживает за наших беларусов.
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.