Беларусь
  • 210
  • Чым нямецкая стабільнасць адрозніваецца ад беларускай



    Ну вось, Ангела Меркель чацвёрты раз стане канцлерам Германіі. Гэта вынікае з таго, што яе блок ХДС/ХСС набраў найболей галасоў на ўчарашніх выбарах у бундэстаг і цяпер атрымлівае магчымасць сфармаваць урад.

    Меркель займае пасаду канцлера з 2005 года. Стаж болей сціплы, чым у Аляксандра Лукашэнкі на чале Беларусі (з 1994-га), але вельмі салідны для дэмакратычнай Еўропы, якая мяняе палітыкаў ва ўладзе, бы пальчаткі.

    Дакладней, еўрапейцы маюць такую магчымасць, бо там выбары — гэта сапраўды выбары, а не імітацыя з загадзя вядомым вынікам. Але ж вось бачыце, жартуе наша палітызаваная публіка ў сацыяльных сетках, немцы, як і беларусы, абіраюць стабільнасць.

    Насамрэч жа тамтэйшая стабільнасць і беларуская — гэта неба і зямля. І цяперашнія выбары ў бундэстаг сталі стрэсам, халодным душам для пані Меркель і яе паплечнікаў — хрысціянскіх дэмакратаў. Бо, па-першае, партыя атрымала найгоршы вынік з 1949 года. І нават у параўнанні з выбарамі 2013 года ХДС страціла ладную долю галасоў, набраўшы гэтым разам толькі блізу 33%. А гэта азначае, што перамовы з іншымі палітычнымі сіламі пра фармаванне кааліцыйнага ўраду будуць вельмі няпростымі.

    Па-другое, аплявухай для дзвюх самых уплывовых, рэспектабельных нямецкіх партый (ХДС і сацыял-дэмакратаў) стаў поспех правых папулістаў з “Альтэрнатывы для Германіі”, якія набралі 12,6% і ўпершыню займеюць прадстаўніцтва ў парламенце (бар’ер уваходжання — 5%).



    Звычайнаму беларусу гэтыя акалічнасці малацікавыя, бо ніякіх паралеляў з нашым унутраным жыццём ён не адчувае (а шкада!). І толькі старэйшыя памятаюць, як на пачатку 90-х наш Вярхоўны Савет таксама віраваў, у ім ішлі жорсткія палітычныя баталіі, рэальна выпрацоўваўся курс маладой дзяржавы.

    Потым пачалася эпоха першага прэзідэнта, якая доўжыцца і па сёння. Пакуль Расія давала шчодрыя субсідыі, маса нашых суайчыннікаў шчыра галасавала за моцную руку. Многім здавалася: нашто ўвогуле той падзел улад, той парламент як пятае кола ў возе, калі “бацька” зможа хутчэй усё вырашыць, разруляваць. І з Масквой заўжды выдатна дамовіцца.

    Але стабільнасць перарасла ў застой, потым у крызіс. З Масквой пачаліся цёркі: вунь Пуцін нават на “Захад-2017” да Лукашэнкі не прыляцеў.

    Сёння Беларусь ужо значна адстае і па тэмпах развіцця, і па жыццёвым узроўні ад суседзяў, што ўвайшлі ў Еўразвяз (выбралі “гнілую дэмакратыю” ды “дзікі рынак”). І нават абывацелю становіцца ўсё болей зразумела, што без карэнных пераўтварэнняў як у базісе (эканамічны лад), так і ў надбудове (палітычная канструкцыя), мы адстанем назаўсёды, скоцімся на ўзровень Афрыкі. У красавіку, паводле даследавання Беларускай аналітычнай майстэрні (Варшава), на пытанне, ці патрэбны нашай краіне эканамічныя рэформы, 78,9% беларусаў адказалі станоўча.

    Але загваздка ў тым, што рэформаў баіцца ўлада, а паўплываць на яе наша насельніцтва практычна не можа. Бо галасуй не галасуй, усё адно атрымаеш — кхе-кхе — “элегантны” (з гледзішча кіроўных вярхоў) вынік. Калі дапячэ, то народ можа, вядома, і на вуліцы выйсці, але тут ужо ў рэжыму напагатове вялікі чорны дручок (сілавыя структуры добра разрасліся і натрэніраваліся за гады сытай стабільнасці).

    Усё, беларусы ў пастцы, і гэта, відаць, надоўга. Вось такая расплата за тое, што некалі большасць з лёгкай душой згадзілася абмяняць правы ды свабоды на чарку ды скварку. Сёння і дабрабыт пахіснуўся (двойчы ўжо абвальвалася славутае “ўсім па 500”), і за спробы нешта змяніць лёгка атрымаць па галаве. Беларусь аказалася закансерваванай, выпала з часу.

    Звыш таго, гульні ў “братнюю інтэграцыю” стварылі сітуацыю, калі масавыя выступы з мэтай змяніць уладу могуць прывесці да расійскай акупацыі (што, уласна кажучы, і пацвярджае ўскосна сцэнар таго ж “Захаду-2017”). Так што і з гэтага гледзішча Беларусь у пастцы.

    Меркель жа зараз будзе круціцца як вужака на патэльні. Вынік выбараў у бундэстаг паказвае, што многія немцы не задаволеныя яе палітыкай. У прыватнасці, ксенафобы з “Альтэрнатывы для Германіі” ўзняліся за кошт таго, што канцлерка нарабіла памылак у пытанні міграцыйнай палітыкі. Тут ужо зроблены і будуць рабіцца сур’ёзныя карэктывы.

    Гэта многім беларусам нямецкае жыццё здаецца суцэльным раем, а вось суайчыннікі упікаюць Меркель, што краіна адстае ў пытаннях лічбавай эканомікі, мае праблемы з дарожнай інфраструктурай, дзіцячымі садкамі ды іншыя.

    Таму, якую кааліцыю ні створыць зараз ХДС, канцлерцы ды міністрам давядзецца маракаваць над праграмай перамен, якіх хочуць выбарнікі.

    Дарэчы, найболей імавернай выглядае кааліцыя з лібераламі ды зялёнымі (“Ямайка”, як называюць яе палітолагі паводле колеру партыйных сцягаў: чорны, жоўты, зялёны, — што супадае з колерамі сцяга Ямайкі). А гэта азначае, што курс Берліна ў дачыненні да Масквы можа стаць яшчэ болей жорсткім і прынцыповым.

    Адпаведна, узрастае рызыка, што Крэмль будзе ўцягваць Беларусь у сваё супрацьстаянне з Захадам, а мірныя ініцыятывы Мінска (уключна з амбіцыйным праектам запуску працэсу “Хельсінкі 2.0”) будуць мець бледны выгляд.

    Як бачым, канцлер у Германіі, хай сабе нават гэта такая валявая, харызматычная асоба, як Меркель, мусіць дзяліць уладу з многімі гульцамі палітычнага поля і пастаянна шукаць з імі паразумення, кампрамісаў. Так працуе дэмакратычная сістэма, да якой беларусаў не падпускаюць, матывуючы тым, што яны, маўляў, не саспелі. Але ж як беларусы саспеюць, калі ў іх адабралі нават тыя, хай сабе і недасканалыя, дэмакратычныя парадкі, што былі на пачатку 90-х?

    Праўда, ідзе пагалоска, што магчымы (напрыклад у адным флаконе з мясцовымі выбарамі ў лютым 2018 года) рэферэндум, на якім будзе пастаўлена пытанне пра сямігадовы тэрмін прэзідэнцтва, а дзеля блізіру — і пра пераход да змяшанай (напалову — паводле партыйных спісаў) сістэмы выбараў у Палату прадстаўнікоў.

    Аднак жа, ведаючы спецыфіку створанай у Беларусі палітычнай канструкцыі, лёгка прадбачыць, што калі і пойдзе высокае кіраўніцтва на такі эксперымент, то гэта акажацца варыянтам “кіраванай дэмакратыі” а-ля рус (ці як у Назарбаева, дзе выбары паводле партыйных спісаў не замінаюць захоўваць жорсткі аўтарытарызм).

    І апошняе. Калі я быў у Берліне, мне паказалі шматкватэрны дом у цэнтры па адрасе Am Kupfergraben, 6: зірні, вунь там, на чацвертым паверсе, кватэра Меркель. Берлінцы могуць сустрэць канцлерку і з сумкай у прадуктовай краме. Гэта да пытання, дзе кіраўнікі болей народныя.

    Што ж да тэрмінаў, то гэтым разам Меркель не паб’е рэкорд. Па чатыры тэрміны кіравалі Германіяй Конрад Адэнаўэр ды Гельмут Коль. Але пры ўсім пры тым дэмакратыя спраўна працавала і краіна імкліва развівалася.

    Мы ж сёння не толькі не скарачаем адставанне ад перадавых краін, але і ўвогуле рызыкуем скаціцца на ўзровень краін трэцяга свету. Вось вам і розніца паміж стабільнасцю па-нямецку і па-беларуску.

    Александр Класкоўскі, Народная Воля
    • нет
    • 0
    • +5

    4 комментария

    avatar
    І толькі старэйшыя памятаюць, як на пачатку 90-х наш Вярхоўны Савет таксама віраваў, у ім ішлі жорсткія палітычныя баталіі, рэальна выпрацоўваўся курс маладой дзяржавы.

    ВС 90-х сранивать в партийно-пропорциональной полит. системой Германии нельзя. ВС 90-х виравау, так, но это виравала все та же коммунистическая номенклатура в основном. Там не было партий. Да и партий в классическом европейском понимании в Беларуси нет. Это все клиентские псевдопартии, клиентела то Запада в Беларуси, то Лукашенко клиенты, ну, может кто от Москвы еще затесался. Самостоятельных партий у нас нет.
    0
    avatar
    Так працуе дэмакратычная сістэма, да якой беларусаў не падпускаюць, матывуючы тым, што яны, маўляў, не саспелі.

    А кто докажет, что они саспели? Я вот тоже считаю, что не саспели. Не прошли школу капитализма, а хотят жить как в капиталистической Германии. А так не бывает. Шагом марш в первый класс капитализма.
    0
    avatar
    Але ж як беларусы саспеюць, калі ў іх адабралі нават тыя, хай сабе і недасканалыя, дэмакратычныя парадкі, што былі на пачатку 90-х?

    А в Германии 1848 года немцы были готовые к демократии? Да. А немецкие князья в двух десятках тогдашних немецких государств и слышать не хотели, чтобы дать демократию немцам. И что немцы? Совершили свою б.д. революцию 1848 года.
    Так что немцы рев. путем здабыли свою демократию. Уже при Бисмарке и при Германском рейхе парламент избирался демократическим путем.

    А что белорусы? А по Класковскому белорусам должны дать демократию бесплатно, без усилий со стороны белорусского народа в борьбе за свои права. А так не бывает. Халява не пройдет. Либо топаем через революцию, либо бухтим на диванах. Пока белорусы предпочитают бухтеть. Ну и ладушки. Никому ведь до нас в принципе нет дела в Европе.
    0
    avatar
    Мы ж сёння не толькі не скарачаем адставанне ад перадавых краін, але і ўвогуле рызыкуем скаціцца на ўзровень краін трэцяга свету. Вось вам і розніца паміж стабільнасцю па-нямецку і па-беларуску.

    Каждый кует счастье своими руками. Немцы куют, белорусы ни****не куют. Х хотят ковать за чужой счет. Угу, Ждем-с.8-)

    "до синей звезды..."
    +1
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.