Беларусь
  • 554
  • Фото дня: А ты принял присягу на верность Беларуси?



    Лідэр «Беларускага нацыянальнага кангрэсу» Мікола Статкевіч заклікаў 8 верасьня, у Дзень беларускай вайсковай славы, узяць удзел у акцыі папярэджаньня на Кастрычніцкай плошчы Менску і прыняць прысягу на вернасьць Айчыне. Арганізатары акцыі кажуць пра пагрозу ад беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў «Захад-2017», якія пройдуць з 14 па 20 верасьня.

    А 19-й гадзіне некалькі соцень чалавек сабраліся на Кастрычніцкай плошчы, дзе была прынятая рэзалюцыя супраць агрэсіўнай палітыкі Расеі. Пасьля калёна рушыла да мэмарыялу Перамогі, там актывісты ўсклалі кветкі да вечнага агню. Скончылася дзея на Плошчы Якуба Коласа каля помніка партызанам — калектыўнай прысягай на вернасьць Беларусі.

    Мікола Статкевіч заклікаў сваіх прыхільнікаў зноў сабрацца 20 кастрычніка на «Марш абураных беларусаў 2.0».



    Перад пачаткам акцыі Мікола Статкевіч у інтэрвію Свабодзе выказаў спадзяваньне, што акцыя пройдзе годна, бо інакш Беларусь рызыкуе стаць на шлях невяртаньня:

    «Калі здарыцца акупацыя, то незалежна ад волі Лукашэнкі. Ніхто пытацца ў яго ня будзе. Цяпер усё залежыць ад унутраных расейскіх разьлікаў. Там іншая лёгіка, якую цяжка зразумець стратэгам. Нават калі такая імавернасьць складае 5%, гэта ўжо істотна для такога ўзроўню небясьпекі. Таму лепш папярэдзіць навалу, чым расхлёбваць крывавыя наступствы».

    А палове на сёмую Мікола Статкевіч бесьперашкодна дабраўся да Кастрычніцкай плошчы — адрозна ад аналягічнага збору 3 ліпеня, супрацоўнікі ДАІ машыну з палітыкам не затрымлівалі.

    Палітычны актывіст Яўген Афнагель у камэнтары для Свабоды сказаў, што прыйшоў на плошчу, каб выступіць супраць прысутнасьці чужых войскаў на беларускай зямлі: «Сёньня беларусам важна паказаць, што яны гатовыя абараняць сваю краіну. Пакуль што мірнымі акцыямі, але калі спатрэбіцца, то і іншым чынам».

    18:45 Сярод удзельнікаў зьявіўся палітык і паэт Уладзімер Някляеў. Ён датэрмінова спыніў сваю паездку ў Кракаў і вярнуўся ў Менск. «Гэта сёньня важней», — сказаў ён. Спадар Някляеў патлумачыў, якая асноўная мэта акцыі:

    «Бачачы, як ганарова маршыруюць расейскія вайсковыя часткі па нашай зямлі, нам нічога не застаецца, як паказаць, што ёсьць каму гэтую зямлю бараніць. Дарэчы, уладзе такія пратэставыя акцыі патрэбныя ня меней, чым грамадзянам, бо ў выпадку чаго горш будзе ім. І Дзень беларускай вайсковай славы як нельга лепей адпавядае нашай агульнай мэце».





    19:05 Далучыліся лідэр руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык і сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец. Над плошчай лунаюць бел-чырвона-белыя сьцягі, многія актывісты трымаюць іх на плячах. Самаробныя плякаты адсылаюць да падзеяў 1514 году: «Нашы продкі ведалі, што рабіць. А мы ведаем?»



    Павал Севярынец нагадаў, што больш за 500 гадоў таму новыя і новыя пакаленьні продкаў беларусаў змагаліся ў Аршанскай і іншых бітвах, каб захаваць незалежнасьць. «Наш абавязак сёньня — абараніць незалежнасьць, якой ужо 1000 гадоў. Мы мусім быць годнымі абаронцамі сваёй краіны, яскравым прыкладам для сваіх нашчадкаў». Ён таксама пералічыў сёньняшніх палітвязьняў і запатрабаваў ад уладаў неадкладна іх вызваліць.

    Вячаслаў Сіўчык у сваім выступе вярнуўся да падзеяў 1514 году — «цуду пад Воршай, у які мала хто верыў». Беларусы далі адказ агрэсару, паказаўшы, што бараніць Бацькаўшчыну можна ня толькі зброяй, а і душой. «Гэта зямля будзе беларускай, нягледзячы на любыя спробы яе падпарадкаваць, зьняволіць. Людзі мацнейшыя за нелюдзей», — падсумаваў палітык.

    19:45 Калёна рушыла ў бок Плошчы Перамогі, каб ускласьці кветкі і ўшанаваць памяць тых, хто загінуў у апошнюю вайну, а таксама нагадаць ваяўнічаму ўсходняму суседу пра «партызанскі ген» беларусаў. Там жа пройдзе цырымонія прысяганьня на вернасьць Айчыне. Першая такая прысяга адбылася ў гэты ж дзень чвэрць стагодзьдзя таму на плошчы Незалежнасьці ў Менску.



    20:20 «Гэта не паўтарэньне таго, што было 25 гадоў таму, — патлумачыў Мікола Статкевіч сутнасьць маючай адбыцца прысягі. — Тады была іншая сытуацыя. Вялася гаворка пра аднаўленьне беларускай гісторыі і адаптацыю беларускай арміі законам Беларусі. То бок быў выразны вайсковы акцэнт. Але цяпер няма спадзяваньняў на тое, што нашы Ўзброеныя сілы будуць бараніць ад пагрозы з Усходу, мы цяпер гэткая філія расейскага войска. Таму сёньня зьвяртаемся да грамадзтва, апэлюем да людзей невайсковых. Кожны можа выказаць гатовасьць, каб бараніць сваю краіну. Гэта жэст сымбалічны».



    20:40 Удзельнікі акцыі дайшлі да плошчы Якуба Коласа. Неўзабаве пачнецца працэдура сымбалічнай прысягі. Зь пераноснага дынаміка гучыць гімн «Магутны Божа».

    20:45 Перад пачаткам «Прысягі свабоды на вернасьць Беларусі», як назваў урачыстую цырымонію Мікола Статкевіч, сьвятар адслужыў малебен. Потым лідэр БНК зачытаў тэкст, які прысутныя паўтаралі:

    «Я, патрыёт Беларусі, клянуся змагацца за свабоду і незалежнасьць маёй краіны… Я клянуся берагчы Беларусь у сэрцы маім, бараніць яе ад любога ворага...»

    Наступная акцыя Міколы Статкевіча анансаваная на 20 кастрычніка і будзе праходзіць пад лёзунгам «Марш абураных беларусаў 2.0».

    Паралельна ў Кіеўскім сквэры Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ праводзіла сваю акцыю да Дня беларускай вайсковай славы





    «Все на борьбу с москальским империализмом!!!»

    30 комментариев

    avatar
    Евроньюс: на акции было 100 чел.

    Ну, уж эти «патриоты» дадут просраться москалям. Нехай трапешчуць.
    0
    avatar
    Да не, все ж давно знают, что москалям даст просраться ребе Монро, сидя дома в трусах на диване и строча нетленку в каменты *lol*
    +5
    avatar
    Не-не, москалям даст просраться Курманбек. Сидя дома в таких же трусах на диване или на лопухах в «Браме». Я тут вам далеко не конкурент и никогда не претендовал дать москалям вперед вас. :D
    0
    avatar
    А я говорил, что осенью не выйдут. И на указ о тунеядцах больше не выйдут. И вообще больше не выйдут. Растратили бездарно протестный потенциал народа. Всё. Беларусь свернула на путь КНДР. Теперь только от властей зависит как быстро мы туда будем двигаться. На пару с Россией.
    +3
    avatar
    Кто растратил? На блюдечке с голубой каемочкой не принесли?
    Народу нагло в карман залезли и то в марте жиденько вышли пожаловаться, так, что их за шиворот на площадь тащить?
    Если сами за себя постоять не захотят, пусть подыхают.
    +3
    avatar
    Растратили те, кто народ звал. Звал выйти постоять. А людей винтили в автозаки, увольняли с работы. Люди потеряли веру в то, что власть можно скинуть. Теперь окопались и ждут.

    Если бы Ленин так водил людей, то и в 17-м бы ничего не вышло.

    «Детская болезнь „левизны“ в коммунизме»: — «для революции надо, во-первых, добиться, чтобы большинство рабочих … вполне поняло необходимость переворота и готово было идти на смерть ради него; во-вторых, чтобы правящие классы переживали правительственный кризис, который втягивает в политику даже самые отсталые массы».
    +2
    avatar
    Растратили те, кто народ звал. Звал выйти постоять. А людей винтили в автозаки, увольняли с работы.
    Нихера не понял кто на ком стоял.
    Звали одни, винтили в автозаки другие.
    Потенциал кто растратил? Кто во всём виноват?!
    Я так понимаю, шо все виноваты все, кроме пана Рупрехта.
    +2
    avatar
    Потенциал кто растратил? Кто во всём виноват?!

    Кто называл себя оппозицией. Кто называл себя демократами.
    Кто называл себя вождями и говорил, что знает как вести нас в светлое будущее европейское завтра. Вот те и виноваты. Вот те и обанкротились.

    Этнический национализм мертв. А они все пытаются его оживить. Все юзают труп по улицам Минска.
    -1
    avatar
    Этнический национализм мертв. А они все пытаются его оживить.
    пустая бяздоказная балбатня пра «оних» і этнічныя нацыяналізм. Але, дарэчы, калі ён, этнічны нацыяналізм, як вы кажаце, мёртвы, то вы ўвогуле ніхто. Нацыянальнасць ваша — ўладар хрушчобы і свайго прыкушанага языка. У лапухах магчыма жыць толькі з прыкушаным, гэта факт. А хрушчоба вам(нам) у наследства ад рэсурсаў савецкага саюза. Дыхайма.
    Хоць сама нарэшце пачытаю, хто такі Статкевіч:
    Статкевіч, Мікалай Віктаравіч:
    Родился 12 августа 1956 года в деревне Лядно Слуцком районе в семье учителей.
    В 1973 году поступил в Минское высшее инженерное зенитное ракетное училище (МВИЗРУ) ПВО. Окончил училище в 1978 году по специальности «военный инженер по радиоэлектронике». По распределению был направлен в Мурманскую область, где служил 4 года.
    В 1982 году вернулся в Минск, поступил в МВИЗРУ в адъюнктуру. Защитил кандидатскую диссертацию, став кандидатом технических наук. Преподавал в МВИЗРУ. После 1991 года пробовал читать лекции на белорусском языке. Вовлекал курсантов в Белорусское объединение военных, чем вызывал негативную реакцию командования. Поступил в докторантуру.
    Ещё до распада СССР разработал и опубликовал концепцию создания белорусской армии, которая была реализована после распада СССР.
    В начале 1991 года, в знак протеста против подавления танками демонстрантов в Вильнюсе, вышел из КПСС.
    20 августа 1991 года Статкевич — единственный из военнослужащих Беларуси, кто публично выступил против путча в Москве. Тогда же объявил о создании Белорусского объединения военных (белор. Беларускае згуртаванне вайскоўцаў) (БОВ), которое ставило целью «создание белорусской армии, защиту независимости и историко-патриотическое воспитание общества».
    Одной из первых акций БОВ стало принятие гражданской присяги на верность Беларуси 8 сентября 1992 года, в годовщину Оршанской битвы, День белорусской воинской славы. Власть отреагировала на это увольнением из армии тех, кто принял присягу (особенно активно в этом направлении действовал тогдашний министр обороны Павел Козловский), и постепенным вытеснением членов БОВ из силовых структур(правда, одному из членов БОВ — Виктору Шейману — удалось позже сделать блестящую карьеру после прихода к власти Александра Лукашенко.
    В 1993 году Статкевич выступил против присоединения Белоруссии к договору о коллективной безопасности с воюющими странами (Армения, Таджикистан и другие), по условиям которого Беларусь должна была отправлять своих солдат на чужие войны.
    В мае 1993 года, за месяц до планируемой защиты докторской диссертации, Статкевич был уволен с военной службы в запас с формулировкой «за дискредитацию офицерского звания».
    16 февраля 1994 года Верховный суд Республики Беларусь запретил деятельность БОВ за участие его членов в охране забастовки рабочих в Минске от действий милиции.
    Бездакорны герой. І на выбары не зваў — у 2010-м, а казаў услых самае галоўнае: «вярні народу выбары» у той час як розныя певуны пелі пра сашу, які застанецца з намі.
    І так, людзі самі выйшлі. Іх ніхто не цягнуў, акром сумлення. І сярод «кандыдатаў» былі засланцы — з куратарамі. Вось такія, куратарныя, напэўна, і кудахчуць пра мёртвы этнічны нацыяналізм.
    Народ, які жыве спрадвеку тут, а не дзе нібудзь у іншым месцы, мае свае інтарэсы — этнічныя. Зямля — спрадвечная, а народ, які жыве на ТУТЭЙШАЙ зямлі мае свой этнічны інтарэс. Для таго, каб мець магчымасць адстойваць гэты інтарэс, тутэйшы народ павінен мець сістэму самакіраваньня — дзяржаву.

    Каню ясна, што апошнія сто год народ жыў у камуняцкім ярме — бурацінам з хрушчоб няма магчымасці параўнаць савецкае пекла з нармальным жыццём еўрапейскага народа. Расейская імперыя, акупантка, некалі нахапалася так, што стала нахапанае папярок ейнага горла, але нават тое жыццё, з плачам-самакрытыкай «чытаць-пісаць я не умею — не ходзіць гладка мой язык», было раем у параўнанні з камісарскім упырыным царствам.
    Вунь як жаліўся мужык, на маскальскую мову — разумею, але сказаць, маўляў, не магу. У 20-м… А гарадзенцы 16-га веку, што «бычкоў» прадавалі і на пашні працавалі, сваю бібліятэку мелі.
    Лапушыны нацыяналізм мёртвы. Роўны жыццю зманкурчанага саўка, пасля таго як лапухі эссэсэрыі счэзлі.
    зарубіце гэта, пан, на сваім носе і болей не паўтарайце, а ні пра феадалізм у СССР, ні пра мёртвы этнічны нацыяналізм, ні пра буржуазную дыктатуру. Бо глупства ж. Глупства — гэта тэза, якая нічога не тлумачыць. А вось такія тэрміны, як, напрыклад, «камунафашызм», «дыктатура камісарыі», «псеўдадэмакратыя», «тэлехунта», «савецкі манкуртызм» і рэальнасці адпавядаюць і высновы дазволяць, выратавальныя, зрабіць.
    0
    avatar
    пустая бяздоказная балбатня пра «оних» і этнічныя нацыяналізм.

    Бэнээфовка, Алина. Болтовня- это вы и Позняк, прочие нацики.

    Бездакорны герой.

    «Кому и кобыла невеста»©. Вам герой, мне нет.
    0
    avatar
    Растратили бездарно протестный потенциал народа.
    Эта батарейка со временем подзаряжается. :D

    А вообще повод народу не понятен: сказано же, это просто учения — чего выходить? Вот с тунеядством вопрос очень интересный и понятный каждому, ещё посмотрим, чем всё закончится.
    +1
    avatar
    Растратили бездарно протестный потенциал народа. Всё.
    Ну, Вы-то, пане Рупрехт, очевидно даровитый, раз так говорите, что ж Вы этот самый потенциал не использовали? Вышли бы с Монром напару — и показали как это делается.По-ленински, по-кастровски…
    +1
    avatar
    Вышли бы с Монром напару — и показали как это делается.

    А слабо крысу съесть?

    Я говорил, что рано, а не что неправильно вывели.

    И вы зря ерничаете с Ленина. У него хотя бы получилось спихнуть власть.
    "… вполне поняло необходимость переворота и готово было идти на смерть ради него;..."

    Небесная сотня на Майдане подтвердила это. Выйти и остаться. До победы. А водить людей под палки — в лучшем случае глупость.

    Всё более тающие ряды выходящих служат подтверждением моих слов.
    +1
    avatar
    Я говорил, что рано, а не что неправильно вывели.
    Вы что — то путаете, люди выходили массово без всяких «выводов», самостояиельно, по-моему раз оппозиционеры попытались поехать в регионы и поддержать — так их повинтили первентивно. Последнюю акцию можно с натяжкой назвать организованной оппозицией, но уже тогда было ясно, что выйдет мало людей и все закончится не начавшись. Кстати, в тот раз никого особо не били и не винтили, тупо разогнали грозным видом шеренг.

    Ну, а на предмет «дозревания» народца тоже можно поспорить
    +2
    avatar
    Не-не-не, В 10-м ребятки усиленно звали. Вышли, постояли, людей подставили. В 10-м ещё рано было. С тех пор пошёл спад. И ща рано. Люди только второй год заначки сдают в обменники. И динамика не спадает. Значит ещё есть. Вот когда спадёт, тогда и время.
    +2
    avatar
    Вот как надо было.


    +1
    avatar
    Социал-демократы — безоружные сцуки-стукачи какие-то. Яз нал.

    За 10-й год давно все перетерто, пан Рупрехт, не начинайте. Подавляющее большинство людей пошло на площу не по зову оппов, а из-за личного возмущения вырабами.

    А то, что их не нашлось кому возглавить и повести на телеграф-банк-кудатамеще — опять-таки ваш с Монро пройоп, просидели в кустах на диванах отличный момент.
    +3
    avatar
    просидели в кустах на диванах

    Нет. Тогда было рано. Не стал бы народ коктейлями БТРы закидывать.
    0
    avatar
    Извините пане Рупрехт, но вашими словами навеяло…
    youtu.be/jNAWDhFN9t8
    Вставить видео, пардон, не получается.
    0
    avatar
    Не надо сваливать на Монро, он и в 2010 и в 2017-ом не звал никого, грил, что не время. Рупрехт прав. А вот такие как вы и звали. И соответственно на счет «пройоп» обратитесь к себе самому.
    +1
    avatar
    Не все так плохо, если есть Монро с гражданским национализмом, то есть и другие, нация как таковая имеет место быть, хотя бы и в лице Монро ))
    0
    avatar
    А ты принял присягу на верность Беларуси?
    Патриоты приносили присягу, присягали, а не принимали, грамотей.
    0
    avatar
    Приносили, принимали… Не придирайтесь. Все равно цирк «Шапито».
    +1
    avatar
    Брюссель рад, что идет движуха, и осенние планы оппозиция выполняет, и МИД радостно руки потирает — протесты идут как в демократических странах. Все при деле, а жители — граждане, наверно, по грибы и на другие объекты продовольственной безопасности.
    +1
    avatar
    бульбу копаюць, вторую неделю полстраны раком стоит по родным вескам
    0
    avatar
    бульбу копаюць, вторую неделю полстраны раком стоит по родным вескам
    И правильно делаем. Неусвояемые углеводы, то бишь целлюлозу, те же ленинские тезисы на бумажных носителях человеческий организьм переварить не в состоянии (ну, если только Монро). Ими сыт не будешь, как и разными присягами.
    А как было бы распрекрасно тёмным зимним вечером закинуть в скороварку томик из работ Владимира Ильича, сдобрить приправами и откушать по мере готовности. А на Рождество вообще замутить густую солянку из «Капитала» Маркса, «Моя Жизнь» Льва Давидовича Троцкого и для остроты положить в кастрюлю «Политическое завещание» Иосифа Виссарионовича. Насладиться ароматным бульоном самому, угостить соседей. И вместо этих пиршеств приходится в позе зю выкапывать из земли эти грязные корнеплоды.

    Нет в мире совершенства.:W
    0
    avatar
    Народ мудер. Томиками от Ленина или баснями от Лукашенко по ТВ, или европейскими мечтами от Статкевича сыт не будешь.
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.