Беларусь
  • 257
  • Футбаліст «Лідс Юнайтэд», які страціў нагу, аб’ехаў 45 краін і знайшоў шчасце ў Беларусі


    Аднойчы я сказаў, што хаце з’ездзіць да яе ў Расею, але яна мяне перапыніла і сказала, што Беларусь — гэта не Расея. Я абмовіўся, што яна ўваходзіла ў склад СССР, але яна нагадала, што Беларусь ужо даўно самастойная. Я ведаў пра існаванне Мінска толькі праз эпізод «Сяброў», калі Фібі сустракалася з хлапцом з Мінска. Гэта была адзіная інфармацыя, якую я ведаў.

    Першы раз памяняў грошы, дык не ведаў, як іх насіць

    Як я толькі прыехаў, у мяне здарыўся смешны выпадак у абменным пункце. Я вырашыў памяняць, здаецца, тысячу еўра, перадаў іх у акенца, пасля чаго жанчына за акенцам, дзіўна паглядзела на мяне, замкнула абменнік і знікла. Я не ведаў, што рабіць, бо не размаўляў на мове. Баяўся, што мяне абрабавалі, праз некалькі хвілін яна вярнулася, адчыніла акенца і вываліла мне некалькі пачкаў банкнотаў. Усе глядзелі ў гэты момант на мяне, а я не ведаў, куды схаваць гэтыя купы грошай і дзе іх насіць.

    Яшчэ адну рэч, якую я мушу адзначыць, гэта не толькі чысціня, якой я не бачыў у 45-і краінах свету, якія я наведаў, але і бяспеку для замежніка, якую ты адчуваеш тут. Ты амаль не бачыш тут злачынстваў, небяспечных месцаў, вуліц, па якіх лепш не шпацыраваць. Тут ты спакойны за сваю машыну.
    увесь тэкст
    • нет
    • 0
    • 0

    1 комментарий

    avatar
    Видишь Алина как он хвалит Беларусь. Чысценька, плитачка, бясьпека. А ты все пра камисарау. :)
    +1
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.