Беларусь
  • 342
  • «Яшчэ не дзяржава, але ўжо дзяржаўнасць». Гісторык пра міфы аб БНР

    Даю этот материал как яркий пример фальсификации белорусской истории историком-националистом, который взялся разоблачать исторические мифы, в свою очередь порождая свои исторические мифы. :)

    ====================================
    З цягам часу гісторыя якой заўгодна краіны міфалагізуецца. Адмыслоўцы кажуць пра два тыпы міфаў — тыя, што накіраваныя на стварэнне станоўчай ідэі, вобразу, светапогляду, і дэзынфармацыйныя міфы, якія скажаюць гістарычную рэчаіснасць.

    Захар ШЧАРБАКОЎ / 27.03.2017 /
    naviny.by/article/20170327/1490599133-yashche-ne-dzyarzhava-ale-uzho-dzyarzhaunasc-gistoryk-pra-mify-ab-bnr

    У 99-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі Naviny.by пацікавіліся ў даследчыка праблем нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва, навукоўца Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Валянціна Мазца, якія міфы пераследуюць гэту гістарычную з'яву.

    Паводле слоў гісторыка, сёння міфалагізуюцца не толькі падзеі, звязаныя з БНР, але «робіцца справа міфалагізацыі і фальшавання ўвогуле ўсёй гісторыі Беларусі».

    «Нажаль, апошнім часам усё часцей і часцей з'яўляецца вялікая колькасць міфаў, якія скажаюць беларускую гісторыю. На тым жа «знакамітым» расійскім сайце Regnum ідзе адмаўленне беларускай мовы і народа, права беларусаў на сваю дзяржаўнасць», — адзначыў Мазец.

    Навуковец звярнуў увагу на тое, што Інстытут гісторыі ў сваёй канцэпцыі вылучае шэраг гістарычных форм дзяржаўнасці беларускага народа, пачынаючы ад Полацкага, Туроўскага княстваў, потым — Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, Рэч Паспалітая.

    «Калі беларускія землі ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай цалкам апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, нам, з аднога боку, у пэўным сэнсе пашцасціла, бо, напрыклад, землі польскія і украінскія раздрабілі і расцягнулі не адна, а некалькі розных дзяржаў», — лічыць Мазец.

    Гісторык адзначыў, што ў XIX стагоддзі, якое цалкам выпадае на знаходжанне Беларусі ў межах Расійскай імперыі, ў значнай частцы народаў Паўднёва-Ўсходняй і Ўсходняй Еўропы «адбываецца нацыятворчы працэс».

    =====================================

    Монро:
    Плохо Мазец знает историю образования наций в Европе. Французские историки называют парадоксальным результатом поражения Франции в наполеоновских войнах возникновение французской нации. Относят примерно к 1815-му году.

    Немецкие историки относят возникновение немецкой нации с сер. 19 века до конца 19-го. А ведь Франция- это Западная Европа, а не Восточная Европа. То есть на 19-ый век припадает образование наций в Европе в целом, а не только для Восточной Европы. Кстати, по той же причине белорусы не нация. Если 19-ый век для Франции, Германии- это век становления их капитализма, то в Беларуси и в нач. 21-го века нет капиталистической экономики. А ведь социальным результатом развития капитализма как раз и является возникновение буржуазной нации. С нами все просто. Нет белорусского капитализма, нет и белорусской нации. И вряд ли она уже возникнет на базе белорусского языка. Поезд ушел, господа националисты.

    ============================================

    «У гэты час актыўна фарміруецца беларуская нацыя. Працэс гэты канчаткова завяршаецца на пачатку XX стагоддзя на старонках «Нашай Нівы», калі народ упершыню заяўляе пра сваё права на стварэнне сваёй ўласнай дзяржаўнасці, жадае жыць уласным самастойным палітычным жыццём», — сказаў ён.

    ===================

    Монро: Это просто смешно. Нация формируется на базисе капиталистической экономики, в рамках государственных границ с определенной социальной политикой. А Мазец утверждает, что "нация возникла на старонках «Нашей Нивы» в нач. 20-го в. Мягко говоря, это антинаучный бред. :) Да и к моменту существования «Нашай Нивы» в нач. 20-го века на этой территории не было еще белорусского государства. 80% населения жило в сельской местности и слыхом не слыхали про «Нашу Ниву». Как же они ощущали себя белорусской нацией? Мечтами Мазеца наверное.:)

    ======================

    МІФ ПЕРШЫ

    Беларусы не былі гатовыя і не хацелі жыць самастойна

    «Беларусы былі здольныя да самастойнага палітычнага жыцця, былі здольныя высунуць патрабаванні пра тое, што яны маюць патрэбу ў самастойным палітычным жыцці», — упэўнены Мазец.



    Ён звяртае ўвагу, што факты з'яўлення БНР і БССР нельга «разглядаць як адзінкавыя, адасобленыя адзін ад аднога акты і выпадковыя з'явы, бо падзеі ў межах працэса развіцця і станаўлення беларускай дзяржаўнасці ў гэты перыяд шчыльна звязаныя між сабою».

    «Нельга вырываць з кантэксту і адмаўляць ні БНР, ні БССР, ні Рэспубліку Беларусь — усё гэта звёны аднаго заканамернага гістарычнага працэсу развіцця беларускага народа ў ХХ стагоддзі, яго палітычнай гісторыі», — падкрэсліў гісторык.

    Пасля абрынання Расійскай імперыі багата дзе на яе былых тэрыторыях пачалі фармавацца новыя палітычныя з'явы, напрыклад, Украінская Народная Рэспубліка, Літоўская Тарыба.

    Працэс станаўлення дзяржаўнасці «быў не выпадковасцю, а заканамерным працэсам, калі панявольныя народы былой імперыі пачалі дабівацца свайго права на самастойнае палітычнае жыццё».

    Гэты працэс, паводле слоў гісторыка, пасля прывядзе да таго, што «менавіта дзякуючы абвяшчэнню БНР і маштабнаму размаху беларускага нацыянальнага руху, бальшавікі былі вымушаныя пайсці на пэўныя саступкі, дазволіўшы стварыць Сацыялістычную Савецкую Рэспубліку Беларусь, абвешчаную 1 студзеня 1919 года».

    «Для бальшавікоў такі крок быў спробай задаволіць нацыянальныя патрэбы беларускага народа ў стварэнні сваёй ўласнай формы дзяржаўнасці, але трымаць гэты працэс пад сваі кантролем», — патлумачыў ён.

    «Большасць нашых даследчыкаў пагаджаюцца, што абвяшчэнне БНР было заканамернай з'явай, лагічным працягам разгортвання беларускага нацыянальнага руху, такія ідэі былі задэклараваны на Ўсебеларускім з'ездзе, — паведаміў Мазец. — На з'ездзе, які адбыўся ў снежні 1917 года, упершыню была агучана ідэя пра неабходнасць стварэння ўласна беларускай рэспублікі. Гісторыя магла павярнуцца такім чынам, што ужо тады магла б быць абвешчана беларуская савецкая рэспубліка, але склалася так, што з'езд брутальна разагналі, працэс пайшоў іншым шляхам. А потым пайшоў наступ германскіх войскаў на Мінск, кіраўнікі Аблвыканкамзаха ўцяклі».

    Навуковец адзначыў, што адно з даручэнняў Усебеларускага з'езда было пра тое, што калі складуцца спрыяльныя ўмовы, выканаўчы камітэт рады з'езда павінен узяць уладу на тэрыторыі Беларусі ў свае рукі.

    МІФ ДРУГІ

    Беларуская Народная Рэспубліка была паўнавартаснай дзяржавай


    Паводле слоў Мазца, калі гаворка ідзе пра БНР, трэба адасабляць панятак «дзяржава» ад панятку «дзяржаўнасць», пад якім маецца на ўвазе «права народа на самастойнае працяглае палітычнае жыццё, якое можа быць рэалізавана ў той ці іншай форме».



    Народны сакратарыят БНР: (злева направа): сідзяць — Бурбіс, Серада, Варонка, Захарка; стаят — Смоліч, Крэчэўскі, Езавітаў, Аўсянік, Заяц. Минск. 1918 г.

    «Безумоўна, форма была абвешчана — Беларуская Народная Рэспубліка, — сказаў гісторык. — Любую форму трэба напаўняць рэальным зместам. Што рэальна было створана? Быў створаны ўрад, розныя ўрадавыя структуры, якім даручалася рэгуляваць розныя пытанні. Але ўсё, што стваралася, знаходзілася на стадыі праектаў, якія маглі быць рэалізаваныя пры спрыяльных умовах. А ўмовы былі надзвычай неспрыяльныя, бо ва ўмовах вайны таксама нельга стварыць паўнавартасную дзяржаву. Можна нешта абвясціць, але давесці да канца — немагчыма. З-за вайны па-за межамі Беларусі апынулася вялікая колькасць уцекачоў, багата мужчын-беларусаў былі мабілізаваныя ў войска яшчэ да падзей 1917-1918 гадоў».

    «Абвяшчэнне БНР было гераічнай падзеяй, але яна абвяшчалася ў трагічных і складаных абставінах вайны. Для таго, каб ствараць і фарміраваць паўнавартасную дзяржаву, патрэбныя мірныя ўмовы», — патлумачыў ён.

    =============================

    Монро: Ось так. «Умовы» были неспрыяльныя, таму и не стварыли дзяржаву. Бо была война. А что мы одни в то время были в состоянии войны и разрухи? Нет. Вот эти страны и народы тоже были в состоянии войны: Польша, Литва, Латвия, Эстония, Украина. Из них свою государственность создали и отстояли с оружием в руках против большевистской России: Польша, Эстония, Латвия, Литва.

    Украина (УНР) и Беларусь (БНР) провозгласили свои государства, но не отстояли их. Короче, все профукали. Почему не отстояли перед «москалями»? Интересный вопрос. %)

    ====================================

    МІФ ТРЭЦІ

    Беларуская Народная Рэспубліка як германская марыянетка


    Міф пра пратэкцыю БНР з боку германскай акупацыйнай улады надзіва трывалы. Але справа ў тым, адзначае Мазец, што сітуацыя ва ўсім рэгіёне складалась такім чынам, што «мала хто, акрамя саміх беларусаў, быў зацікаўлены ў тым, каб адбылася Беларуская Народная Рэспубліка».



    «На беларускія землі прэтэндавала не толькі Германія, якая і акупіравала большую частку Беларусі, але і Расія, якая лічыла беларускія землі сваёй неад'емнай часткай і нікому аддаваць іх не хацела. Апрача таго, абвешчаныя Ўкраіна і Літва па ўмовах Брэсцкага міра акрэслілі свае прэтэнзіі на частку беларускіх зямель», — сказаў гісторык.

    Калі прыхільнікі германскай тэорыі з'яўлення БНР спасылаюцца на адсутнасць супраціву яе стваральнікаў акупацыйным уладам, то варта ўзгадаць унутранае становішча на беларускіх землях.

    «На момант абвяшчэння БНР мужчыны-беларусы, якія былі здольныя насіць зброю, апынуліся ў значнай меншасці ў параўнанні да колькасці германскіх войск на акупаванай тэрыторыі. Таму арганізаваць нейкі ўзброены супраціў яны не маглі фізічна. Што да палітычнай сітуацыі, то людзі, якая абвясцілі БНР, не мелі багатага досведу. Гэта былі ў асноўным маладыя людзі ва ўзросце 20-30 гадоў без досведу палітычнай працы. Без гэтага досведу ствараць і будаваць дзяржаву, калі няма падрыхтаваных кадраў, вельмі складана», — адзначыў навуковец.

    Дык чым жа адмыслоўцы лічаць БНР? «Гэта была першая беларуская нацыянальная форма дзяржаўнасці, але яшчэ не дзяржава», — адказаў Мазец.

    ===================

    Монро: От мне интересно. А оккупированная немцами Литва и численность литовцев под немцами? Сколько их там было? Как там все устаканилось? И те люди, что провозгласили независимость Литовской Республики по возрасту и опыту неужто были богаче «создателей БНР»? Дивные аргументы толкает Мазец. Очень дивные.

    3 комментария

    avatar
    БНР была спробай стварэння беларускай дзяржаўнасці. Спроба не ўдалася, але гэта не змяншае значэння БНР як аднаго з этапаў нашай гісторыі, нашай дзяржаўнасці.
    0
    avatar
    Так. И нихто не змяньшае.

    Но говорить, что мы не создали, не отстояли тогда ту государственность БНР, потому что видите ли:

    — была война
    — а тогдашние политики были молоды, неопытны

    потому и не преуспели… На мой взгляд это чушь собачья. В войне примерно в той же ситуации были: Польша, Украина, Литва. Латвия, Эстония. Польша, Эстония, Латвия, Литва отстояли с оружием свою государственность. Украинцы и белорусы нет.

    Почему?

    Вот об этом бы хотелось поговорить, услышать от Мазеца.
    0
    avatar
    вапросы можна сфармуляваць і ў каментах, а пост павінен даваць хоць намёк на фармулёўку адказу на пытаньне.
    А я магу прапанаваць панам мяненямайцам адпаведны сцяг:
    На белым фоне — чырвоны мінус.
    Ааа… Кашчунніца..:Q
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.