Ніна Багінская


НН:
«Я б ціхенька сабе вышывала, дык улада не дае!». Стыль жыцця легендарнай Ніны Багінскай
Маленькая, далікатная жанчына з бел-чырвона-белым сцягам у руках, без якой не абыходзіцца амаль ні адно значнае масавае мерапрыемства ў горадзе. Яна стала амаль што яго сімвалам. Яе энергіі хапае на ўсё, і нават крыху больш: шыць, вязаць, даваць парады дзецям і ўнукам, збіраць зёлкі, вырошчваць зеляніну і, самае галоўнае, адстойваць свае правы. За вольныя погляды актывістку ў свой час выгналі з інстытута, а яе лецішча ў мінулым годзе было арыштавана за штрафы, якія ёй выпісвалі за ўдзел у акцыях. Спадарыня Ніна смяецца і кажа, што сядзела б дома і вышывала сабе спакойна, але ўлада не дае: «Час ад часу ў нас адбываецца такое, што не выказаць сваё «не» проста нельга».
Дом 70-гадовай гаспадыні Ніны быццам сапраўдны музей. На сценах — мноства фотаздымкаў, шмат з іх яшчэ дарэвалюцыйныя, з якіх на гасцей крыху з гонарам глядзяць яе продкі. Драўляныя рамкі — справа рук дзеда па бацькавай лініі, Васіля Яромчанкі: ён працаваў майстрам па мэблі. Рукасты дзед таксама зрабіў стол з люстэркам, які і зараз выдатна выконвае свае функцыі ў пакоі. Тое, што тут шануюць гісторыю, бачна не толькі па захаваных рэчах. Спадарыня Ніна на зубок ведае падрабязнасці жыцця сваіх родных.
Старэйшая сястра Ніны Галіна нарадзілася яшчэ ў Слуцку, а яна разам з пагодкай Натай ужо ў пасляваенным Мінску: бацька Рыгор быў добрым будаўніком, працоўных рук у сталіцы не хапала, таму сям’і прапанавалі пераехаць.
«Бацька карміў чатырох жанчын, нялёгка яму было. Нам пашанцавала, што нейкі час яму выпісвалі тканіну на паліто, і з гэтага маці рабіла адзенне нам. З бабуліных сукенак шылі новыя ўборы, са старых бацькавых штаноў — спадніцы. Пазней нейкія рэчы па талонах можна было набыць у краме «Торгсин». Для маёй сястры там нават выкапалі амерыканскае паліто. Што тычыцца абутку, то тут больш спадзяваліся на сяброў ці родных з-за мяжы. Але доўгі час мы ганялі ў звычайных валёнках з галёшамі ці ў бурках. Як вы маглі зразумець, у нас шмат рабілі сваімі рукамі. І я вельмі рада, што таксама ў свой час скончыла ткацкія і кравецкія курсы».
23 комментария
:)
А ўвогуле на гэта шэсце хай прыходзяць адны пенсіянеркі — асабліва з настаўніц і дакторак — тыя, што некалі выбралі больш не выбіраць
Монро тоже отлично все понимает, ему просто подспудно стыдно, свой стыд он выплескивает в виде оскорблений. Мол, плюну в Мону Лизу — авось никто смотреть на нее, оплеванную, не будет…
И разве она Мона Лиза? Вы себя еще Леонардом Да Винчи назовите.
Если коротко — городская сумашедшая, зацикленная на идее «БНР».
Пани Алина, это не Вы случайно собственной персоной будете на фото?
Для вас таксама папуга падыдзе замест адказу — вы дакладна са світы свайго прэдвадзіцеля. Але ўсё-адно ўражвае глупота людзей, якія жывуць у краіне пад назвай Беларусь і нешта такое зацыклена таўкуць пра "ідэю БНР". Тая ідэя існуе сёньня ў выглядзе сучаснай Беларусі. Ніякая іншая. Ідэя БССР ніколі не была беларускай ідэяй — яна зжываецца, хоць пакуль і чапляецца, бы закасцянелы мярцвяк за нашае жыццё…
Каб меней было такіх недалёкіх гарацкіх, як вы і змагар з мовай, то гэта была б цудоўная еўрапейская краіна не горшая а ні за якую з іншых еўрапейскіх.
Паглядзіце на гэтую жанчыну ў маладосці, калі вас клініць ад узросту — мне напрыклад балюча, што такія прыгожыя людзі вымушаны былі жыць у Саўковіі.