Беларусь
  • 1075
  • "Паднаготная прэзідэнцкай гонкі ў Амерыцы" ад дырэктара палявых работ у штабе Берні Сандэрса


    Віталь прыляцеў у ЗША ў 2010 годзе паўдзельнічаць у папярэдняй прэзідэнцкай кампаніі. Тады ён быў у камандзе Барака Абамы, якога перавыбралі на другі тэрмін. У сёлетніх выбарах Віталь дапамагаў Берні Сандэрсу.
    Спачатку кіраваў штабам з 1715 чалавек у штаце Невада. Самы вялікі горад у ім — Лас-Вегас, вядомы вялікай колькасцю казіно. Менавіта там і былі арганізаваныя выбарчыя ўчасткі.
    Затым быў дырэктарам палявых работ, а закончыў кампанію намеснікам дырэктара па палітычнай працы ў Нацыянальнай штаб-кватэры. На гэтай пазіцыі ён займаўся хутчэй не выбарчай кампаніяй, а лабіраваннем. Працаваў з сенатарамі, супердэлегатамі і кангрэсмэнамі па ўсёй Амерыцы.

    тэкст інтэрв’ю НН: nn.by/?c=ar&i=173546

    Віталь Шкляраў нарадзіўся ў 1976 годзе ў Гомелі. Вучыўся ў школе №49, потым — у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францішка Скарыны на факультэце замежных моў.
    Пасля вучыўся ў Германіі, скончыў нямецкі ўніверсітэт па спецыяльнасці «Паліталогія і сацыялогія». Пісаў доктарскую. Яе першая частка тычылася патэнцыйнай магчымасці пашырэння Еўразвязу на Беларусь, Украіну і Расію. У другой частцы высвятляў, з якімі праблемамі пашырэння бізнесу сутыкаюцца міжнацыянальныя кампаніі, калі выходзяць на рынкі Беларусі, Украіны і Расіі.
    Працаваў у розных краінах Еўропы ў сферах кансалцінгу і палітыкі.

    «НН»: Віталь, чаго ж вы ўсё-такі паехалі ў Амерыку?

    ВШ: Хацеў набрацца досведу, падцягнуць мову. Амерыка – краіна №1 у шматлікіх галінах, там усё працуе іначай. Вось я і рвануў туды.
    Мне спадабаўся Нью-Ёрк, яго атмасфера мне чымсьці нагадала сацыялізм. Маё дзяцінства. Гэта цяжка патлумачыць. Па іроніі лёсу, Амерыка і СССР, краіны, паміж якімі ўвесь час ішло супрацьстаянне, падобныя. Па ментальнасці, па духу.
    У амерыканцах шмат ідэалізму, які я даўно згубіў.
    Я шчыра здзіўляюся гэтай гіганцкай мультынацыянальнай дзяржаве. Там можна жыць і заставацца беларусам, яўрэям, немцам, кітайцам, кім заўгодна.

    «НН»: Плануеце застацца ў Амерыцы?

    ВШ: Не, я прыехаў туды працаваць. Цяпер збіраюся ў Расію. Трымаю нос па ветру і імкнуся туды, куды нясе жыццё. Мне падабаецца ездзіць і працаваць у палітыцы. Я Беларусь не забываю і прыязджаю даволі часта. Тут мой дом, мае бацькі, сябры.
    • нет
    • 0
    • +4

    1 комментарий

    avatar
    Прэзідэнцкія дэбаты ў ЗША арганізуе сын эмігрантаў з Беларусі
    nn.by/?c=ar&i=177924


    Марцін Слуцкі (у цэнтры)

    Распавёўшы нам пра свае палітычныя погляды, ён ня раз зьвяртаў увагу, што ніколі ў жыцьці не дазволіў сабе праявіць гэта падчас працы. У працы вядучага тэледэбатаў, вучыў ён нас, павінна быць максымальная нэўтральнасьць, добрая падрыхтоўка па тэме, расплянаваная кожная доля сэкунды, уменьне слухаць, не самалюбавацца, а думаць кожнае імгненьне пра гледача, быць яго голасам, быць яго мозгам.
    мозгам… гэта ўжо занадта O_o
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.