Беларусь
  • 1136
  • Віктар Марціновіч: Як яны збіраюцца кіраваць?



    Нядзельная масавая акцыя зрабіла неістотным папярэдняе асноўнае пытанне, што стаяла перад беларусамі. Бо і дагэтуль было зразумела калі не «хто перамог», дык хто дакладна не перамог у першым туры.

    Але бачна робіцца, што абодва бакі застануцца пры сваім.

    Цяпер, пасля двух тыдняў грунтоўных запужванняў, пасля дэматывавальных арыштаў, пасля акцый «ябацяк», пасля спробаў прыбраць бел-чырвона-белую сімволіку з дамоў і вуліц закрыццём усіх нацыянальных крамаў, людзі зноўку ў велізарнай колькасці вывалілі на праспекты.

    І іх аказалася настолькі шмат, што вядомая мне з акцый нулявых гадоў тактыка «разбіць натоўп на часткі і не даць сабрацца» не спрацавала. Нават з выкарыстаннем спецтэхнікі, якой ні ў 2006-м, ні ў 2010-м не было: кратаваныя машыны «Рубеж» проста падціснулі ззаду.

    І робіцца зразумела, што нічога не скончыцца.

    Раз не скончылася дагэтуль.

    Бо самым працяглым беларускі пратэст быў у 2006 годзе, падчас «Плошчы Каліноўскага». І цягнуўся ўсяго 6 дзён: з 19 па 25 сакавіка. У 2010-м усё завяршылася наогул за адзін вечар. Тут жа людзі ідуць і ідуць, працоўныя страйкуюць і страйкуюць, і кожны дзень прыносіць новыя навіны, з якіх вынікае новае галоўнае пытанне для Беларусі 2020:

    Як яны будуць кіраваць вось такой краінай? Народам, які ў значнай сваёй частцы — супраць іх?

    Колькі людзей у турмах?

    Пад крыміналкамі?

    Вы лічылі?

    Яны ўсе дойдуць да суда?

    І вы думаеце, што свет прыме такі «працэс»?

    Ці вы збіраецеся іх патроху выпускаць і спадзеяцеся, што Бабарыка і Ціханоўскі на волі не зменяць расклад у вельмі непрыемны для вас бок?

    Колькі там сайтаў афіцыйна, па рашэнні «вертыкалі», заблакавана? 73? Ці ўжо болей?

    Чалавек — істота, што падсвядома імкнецца да камфорту. Чалавек здольны на адрэналінавыя прарывы на непрацяглым прамежку. А пасля яму хочацца мірнага жыцця. Адкрыць любімы сайт, праглядзець стужку навінаў за кавай.

    Дык як можна спакойна, камфортна існаваць у краіне, дзе твая любімая «Наша Ніва» недаступная без дапамогі нейкіх хітравыкручаных праграмных сродкаў? Калі абрынутае нават «Радыё Свабода», якое ніхто дагэтуль не спрабаваў прыціскаць у Беларусі? І з беларускамоўных рэсурсаў «жывой» засталася толькі мая каханая «Будзьма»?

    І ладна я — чакануты інтэлектуал, які прагне беларускамоўнага кантэнту, але ўзяць, напрыклад, пенсіянераў. Колькі часу вы будзеце трымаць іх без «Камсамолкі»? Усе пяць гадоў? І вы думаеце, што замест газеты, якую яны чыталі на лецішчах яшчэ за Брэжневым, тыя возьмуцца праглядаць вашую крыва пашытую прапаганду?

    І такое яшчэ пытанне: вось гэтая надзвычайшчына, з высылкай і пазбаўленнем акрэдытацыі замежных журналістаў, — гэта ўжо назаўсёды? Гэта правіла «новай краіны для жыцця»?

    І нам давядзецца жыць па законах ваеннага становішча ўсе пяць пераможных гадоў?

    Ці вось глядзіце: Купалаўскі тэатр.

    Тут вы зноў можаце сказаць, што я — чакануты інтэлектуал і «нармальнаму чалавеку» тэатр для функцыянавання страўніка і кішэчніка не патрэбны. Але нават службоўцу ў нейкі момант хочацца нейкай «культуркі». І куды гэты службовец павядзе сваю «даму сэрца», калі Купалаўскі зачынены, а большасць сталічных тэатраў далучылася да калегаў? Калі нобелеўскую лаўрэатку дапытваюць?

    А гэтая колькасць вядомых людзей — у тым ліку святых для сістэмы спартоўцаў — якія адкрыта выступілі супраць!

    Дык што цяпер?

    Усе пяць гадоў кожную нядзелю выходзіць на ганак з аўтаматам?

    5 гадоў прэзідэнцкага тэрміна — гэта 60 месяцаў. На гэтым тыдні будзе месяц, як пратэсты не сціхаюць, а сістэма не тое што не працуе — яна паралізаваная сутаргавымі сітуацыйнымі рэагаваннямі ў спробах затыкаць дзіркі, якія адкрываюцца кожны дзень: жаночы марш; страйкі; банкаўскае напружанне — адна шасцідзясятая прайшла ў змаганні.

    Астатнія 59 месяцаў будзе тое самае?

    І ўвесь гэты час бюджэтнічкам трэба будзе да асноўных сваіх стрэсаў рыхтавацца да выхаду на «ябацькаўскія» экзерсісы? Ці вытрымаюць яны, бедныя? Бо адна справа — бараніць вуліцу, калі ў цябе гарыць сэрца ад несправядлівасці, і зусім іншая — хаваць вочы ў тратуар і слухаць енк напаўзвар’яцелых рыпуноў са сцэны.

    Тут любы пачне марыць аб сыходзе ў вахцёры.

    Яшчэ адно: вы не задумваліся, у які момант да апошняга бурундука з ліку тых, што цяпер далдоняць зараз пра «праплачанасць» пратэстаў, дойдзе, што жыць так, у атмасферы асаджанага бастыёна, некамфортна? Што яшчэ на 59 месяцаў не хопіць ні валяр’янкі, ні гарэлкі, ні тым больш печані? І што нашмат натуральней было б усё ж правесці перамовы і аддаць кіраванне спакойным і ўзважаным людзям, пры якіх краіна не будзе існаваць у стане поўсці, што курэе?

    У школе нас вучылі (і вучаць дагэтуль!), што Беларусь — краіна партызанская. І відос з Гомеля, дзе хакейныя заўзятары вельмі «горача» павіталі аднаго з афіцыйных спартовых функцыянераў, паказвае, што партызаншчыну тут не выкараніць.

    Кіраваць па-ранейшаму не атрымаецца, а новыя метады рана ці позна пачнуць пужаць нават самых адданых.

    То патрэбныя ці перамовы, ці новы, больш рахманы народ, і гастарбайтараў з RT вам тут яўна не хопіць.

    Віктар Марціновіч, budzma.by

    12 комментариев

    avatar
    Я думаю, Путин оттянул встречу на середину сентЯбря, так как АГЛ пообещал ему за неделю успокоить всех. Ну и такая дата — успокоишь, приезжай. То есть, это может иметь значение.
    0
    avatar
    Ці вы збіраецеся іх патроху выпускаць і спадзеяцеся, што Бабарыка і Ціханоўскі на волі не зменяць расклад у вельмі непрыемны для вас бок?

    их скорей всего с мешком на голове вывезут за границу как Порошенко Саакашвили
    и Северинца со Статкевичем тоже

    уже не впустили в страну Кондрусевича
    начало положено

    дальше — по по накатанной
    терять уже нечего
    0
    avatar
    Пора кончать с мирными протестами. Вернее, пора кончать с трусливыми протестами, и переходить к по-настоящему мирным.
    +1
    avatar
    Что предлагаете взамен?
    -1
    avatar
    Кунгуров предлагает мирно занимать здания, мирно занимать территорию, мирные забастовки, мирные требования освобождения политзаключенных у зданий УВД и СИЗО, мирное неподчинение нелегитимным невластям, мирный игнор нелегитимных распоряжений и требований, мирная борьба с нападениями на мирных граждан, мирный переход разнообразных черт и красных линий, проведенных не-пойми-кем, мирные беседы (на поговорить) толп граждан с омоном, мирные народные проверки давления в колесах автозаков, мирное разрезание колючей проволки, итп
    +1
    avatar
    Что ВЫ лично предлагаете? Что предлагает Кунгуров я знаю.
    0
    avatar
    Есть проблемка одна — никто пока не хочет брать власть, валяющуюся в пыли. Партия Бабарико-Колесниковой может когда-то и станет правящей, но только благодаря Путину. Нужна какая-то другая партия, не обязанная Путину, целью которой является мирный снос всего старого режима, и построение на его обломках Новой Беларуси. Партия, которую бы организовал Тихановский.
    +1
    avatar
    И эту партию можно не регистрировать, это лишнее.

    Не знаю, кто мог бы такое организовать. Это примерно позиция, которую высказывают парни с НЕХТЫ. Сейчас развилка, точка бифуркации. Важными становятся идеи, которые можно кратко и понятно сформулировать, вокруг которых можно объединяться. Партии могут выражать три основные идеи.

    — Идти на Запад
    — Идти на Восток
    — Сидеть ровно

    Власть возьмут те, кого будет больше, и кто будет активнее действовать.
    +1
    avatar
    Идти на Запад или идти на Восток подразумевает передачу значительной или поной передачи государственного суверенитета «дяде». Грубо говоря, «кругом измена». Лучшей вариант- никуда не вступать.
    -1
    avatar
    Так вы возьмите власть из пыли.

    0
    avatar
    Я не считаю, что власть валяется в пыли.
    -1
    avatar
    Не нужно человеку мешать. Демотивируете его.
    +1
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.