Беларусь
  • 893
  • Ты че не рефлексуешь?


    Ганна Севярынец: Чаго не зрабілі людзі 1937 года і мусім зрабіць мы

    Калі б мы ўсе — літаральна ўсе, ад апошняга школьніка да апошняга міліцыянта — адрэфлексавалі і ператварылі ў агульныя аксіёмы тое, што адбывалася з нашай зямлёй сто гадоў таму — сёньня мы ўсе жылі б у іншай краіне, піша ў сваім блогу на Радыё Свабода Ганна Севярынец.

    Грамадзтва не дапусьціла б над сабой аўтарытарнай улады. Гэта псыхалягічны закон, аднолькавы як для асобных людзей, так і для грамадзтваў — ты павінен прыняць, перажыць, асэнсаваць, зразумець, вывесьці формулы адэкватнага рэагаваньня — і закрыць гештальт. На жаль, па-іншаму не бывае. Менавіта з-за адсутнасьці рэфлексіі і выпрацоўкі ўнутраных мэханізмаў рэагаваньня ахвяры гвалту зноў і зноў становяцца ахвярамі гвалту, ахвяры маніпулятараў яшчэ і яшчэ раз становяцца ахвярамі маніпуляцый, а чалавечыя супольнасьці зноў і зноў трапляюць у дыктатарскія рэжымы.

    Мы якраз і ёсьць тымі ахвярамі, якія наноў праходзяць усё кола колішніх пакутаў — з папраўкамі, вядома, на агульнаэўрапейскі рост дабрабыту і разьвіцьцё эканомікі. Так, мы апранутыя лепей за сваіх суайчыньнікаў стогадовай даўніны, багацейшыя на ежу і мэблю, маем больш магчымасьцяў у вандроўках. Але — і толькі. Усё астатняе — менавіта ўзаемадачыненьні з аўтарытарнай уладай — засталося такім самым, а значыць, разьвіваецца ў тым самым рэжыме.

    Арышты як вінаватых, так і невінаватых, абсурдныя суды, катаваньні і прыніжэньні чалавечай годнасьці — сілавыя ведамствы, у адрозьненьне ад нас, пра свой досьвед трыццатых ня толькі не забыліся, але і ўдасканалілі яго.

    Не даваць вады, не прымаць перадачаў, трымаць сваякоў у няведаньні, фальсыфікаваць усё і паўсюль і нават выбачацца на публіку — гэта ўсё прыдумана ў трыццатых. І калі ў нас няма магчымасьці аддаць на асэнсаваньне гэтага дзесяцігодзьдзі агульнай інтэлектуальнай працы — трэба рабіць гэта неадкладна, хутка і проста цяпер.

    Грамадзтва тады, у трыццатых, паводзіла сябе менавіта так, як сёньня паводзімся мы. Маладыя лаялі старых за бязьдзейнасьць і бяззубасьць. Старыя крыўдавалі і лаялі маладых. Пісаліся гучныя вершы, голасна выступалі паасобныя волаты. Іх звальнялі з працы і гналі з публічных пляцовак, потым высылалі. Газэты зьмяшчалі адкрытыя лісты — тады закрывалі газэты. Асабліва ўпартых саджалі ў турмы і прымушалі публічна прасіць прабачэньня ва ўлады. Людзі, якія прыходзілі ў ЧК змагацца з ворагам за шчасьлівую будучыню супраць агульнага ворага, пакрысе і нечакана для сябе зьвярэлі і пачыналі бачыць ворага ў кожным, на каго паказваў пальцам таварыш маёр.

    Дык што такога не зрабілі яны, людзі трыццаць сёмага, і мусім зрабіць мы, каб вырвацца зь пякельнага кола аўтарытарызму?

    Па-першае, зразумець: страта сумленьня, разьлюдненьне, азьвярэньне чалавека адбываецца хутка і незаўважна і можа адбыцца абсалютна з кожным. Так адбылося з быкаўскім Рыбаком з «Сотнікава» — ён саступаў па дробязі, саступаў у нязначным, ішоў на маленькія кампрамісы, здавалася б, лягічныя — і нечакана для сябе аказаўся здраднікам. У такія часы, у якія мы жывем сёньня, трэба асабліва ўважліва пільнаваць чалавека ў сабе. У кожнай дробязі. Нават тады, калі па звычцы хочацца паціснуць плячыма і падумаць «ай, ну што тут такога». Чалавек не бывае злым альбо добрым, зьверам можа стаць кожны з нас, калі не ўпільнуе чалавека ў сабе.

    Па-другое, ведаць: ніводзін загад ня варты некрытычнага выкананьня. Хто б яго ні аддаваў. Загад аддае нехта — адказнасьць кладзецца на таго, хто выконвае. У 1938-м, калі пайшла хваля рэпрэсій супраць тых, хто арганізоўваў папярэднія рэпрэсіі, пасадзілі і пакаралі тых, хто выконваў загады аб катаваньнях і расстрэлах — але ня тых, хто гэтыя прыказы аддаваў. Некрытычнае выкананьне загадаў, любых, нават самых бяскрыўдных, робіць з вас раба, і наступным крокам будзе яшчэ больш нялюдзкі загад. І шэраг гэтых загадаў ня скончыцца, і саскочыць ужо ня выйдзе. Важна парушаць такія прыказы — і несьці вязьню ня літар вады, а тры. Падсунуць яму пад дзьверы аркуш паперы і аловак. Не заўважыць павуціньня пад стольлю. Усяго толькі.

    Па-трэцяе, мець на ўвазе: адзіная зброя простага чалавека супраць дзяржаўнай машыны — слова. Ніводная дыктатура не жыве ва ўмовах свабоднага слова. Чалавек побач з вамі будзе разумець, што адбываецца благое, што вы ўсе разам удзельнічаеце ў злачынстве — але калі астатнія маўчаць, і ён будзе маўчаць. Іншы раз дастаткова аднаго толькі слова супраць — і вы заўважыце, што побач з вамі амаль усе думаюць так, як вы, і гатовыя на сумленны ўчынак. Таму кожнае слова праўды — важнае.

    Па-чацьвёртае. Мэта любой дыктатуры — пазбавіць чалавека волі праз страх і прыніжэньне. Прымусіць адчуць сябе бездапаможным, прылюдна прыніжаным. Любому з нас цяжка стрываць мову нянавісьці ў дачыненьні да сябе, цяжка ўтрымацца ў пачуцьці ўласнай годнасьці, калі навокал такіх, як цябе, публічна ганяць, прымушаюць рабіць ганебныя ўчынкі. Трэба разумець: нельга прынізіць чалавека, які не дазваляе сабе пачувацца прыніжаным. Не асуджаць тых, хто выказаў слабасьць, не далучацца да хваляў публічнага прыніжэньня іншых, пільнаваць сябе.

    Па-пятае, зь любой нялюдзкасьці можна выйсьці, як выходзяць са злачыннага экспэрымэнту: захварэць, узяць адпачынак, перавесьціся на другую працу, у іншы аддзел. Трываючы несправядлівасьць, мы толькі памнажаем яе навокал. Ігнараваньне несправядлівасьці не зьнішчае яе — а закручвае спружыну вакол нашага ж горла. Дыктатары паміраюць альбо ўцякаюць за мяжу — выканаўцы злачынных загадаў застаюцца для расплаты. Любая дыктатура заўсёды пры небясьпецы першым скідвае за борт баляст сваіх маўклівых рабоў.

    І шостае. Калі раптам — з розных аб’ектыўных і суб’ектыўных прычын — большасьць грамадзтва пачынае ўпарціцца супраць дыктатуры — дыктатура гіне. Тым або іншым чынам, але гіне. Іншы раз зламаць сытуацыю можа адзін толькі непрыкметны ўчынак аднаго толькі чалавека — як адна толькі дадатковая пясчынка можа справакаваць рух вагаў. Гэта адбываецца вельмі хутка, нечакана і незваротна. Таму цярпець непазьбежнае пакараньне за сьмелыя ўчынкі ва ўмовах агульнай салідарнасьці і агульнай упартасьці даводзіцца па часе няшмат. Некалькі тыдняў. Некалькі месяцаў максымум. І кожны ўчынак можа стаць той самай пясчынкай, што зрушыць сытуацыю зь мёртвага пункту. І ніхто ня ведае, чый гэта будзе ўчынак і калі ён здарыцца. Менавіта таму важны кожны, нават самы маленькі — але ўчынак.

    А калі прыніжацца, маўчаць, прыстасоўвацца (гэта таксама стратэгія, і мы яе часта абіраем для сябе), калі трываць зло навокал у надзеі перачакаць ліхі час — тады ліхія часы расьцягваюцца на гады.

    Гэтага ўсяго людзі ў трыццаць сёмым ня ведалі — бо не было эўрапейскага досьведу асэнсаваньня дыктатур, не было яшчэ Нюрнбэргу, Стэнфардзкага экспэрымэнту, кніг Франкла, Шлінка і Ганны Арэндт, не было, у рэшце рэшт, у нас ведаў пра Курапаты.

    Наша моц у тым, што мы цяпер гэта ўсё ведаем. І мы мусім выкараскацца.

    Ганна Севярынец, Радыё Свабода
    nashaniva.by/?c=ar&i=254961

    10 комментариев

    avatar
    37-га? А не 17-га?
    Наша моц у тым, што мы цяпер гэта ўсё ведаем
    ведаць не жадаюць. Нават ганны.
    А можа, найперш, — ганны?
    Адсутнасць ВЫБАРУ гэта их заслуга. Гэта ж яны ў белых сукеначках з васількамі мрояць пра рэвалюцыі ўсе гэтыя гады Перабудовы сістэмы КПСС.
    -1
    avatar
    Да, эта типа вумная жэншчына считает, что они/мы недорефлексировали в 1937-м. А почему не с 1917-го? Когда твоя бабтя катроху перебирала или в бураках валялася с Янкам? А почему не до Янки? %)

    А стрелять начали массово уже в первую мировую. Там че не рефлексировали? Некогда было. Страляй и усе тут.
    0
    avatar
    Тогда была война. В 1914-м. 1-я Террористическая против Европы. Заморские и заокеанские, и внутренние террористы, затянули европейские народы на войну. Да — убивали детей крестьянских и помещицких — в спину. А потом устроили Террор сплошной. С помощью банкиров заморских. И в 37-м в мясорубку пошли те, кто грабил и терроризировал в 17-м и 27-м. Не все — часть. Свои пожрали своих? Чё погромом не называете?
    -1
    avatar
    А когда тут не было войн?
    0
    avatar
    С помощью банкиров заморских.
    И хто енто?

    И в 37-м в мясорубку пошли те, кто грабил и терроризировал в 17-м и 27-м. Не все — часть. Свои пожрали своих?

    И поделом. Жалко только невинных.

    Чё погромом не называете?
    Да хоть Содомом и Гоморрой.
    0
    avatar
    Жалко только невинных
    Дураков невинных нет.
    -1
    avatar
    Когда твоя бабтя катроху перебирала или в бураках валялася с Янкам?
    Мая прабабця жыла, як чалавек, а твая ўжо пасля 17-га лебяду ела. І кару — у калхозным рабстве. Ці яна якраз спісы на вываз у Сібір складала?
    -1
    avatar
    Моя была внучкой владельца 50 га земли, стада коров и уж лебеду точно не ела.
    0
    avatar
    внучкой владельца 50 га земли,
    Ні над ракой Арэсай, часам? Камісары туды прыпёрліся «у першых страках» свайго тыранства — грабіць нетры чужой зямлі.
    І вырашылі прытарабаніць кожнаму каланісту па жоначцы з вакольных вёсак. Камісарам дык і па тры, мо. Не чулі, як там было?
    -1
    avatar
    Все мы местные, из кулаков. :D То есть из спрауных землеробов.
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.