Беларусь
  • 457
  • Nizkiz - Правілы ці мы выйшлі на вуліцу / хтось уздыме сцяг

    Nizkiz — беларускі рок-гурт, які выконвае песні на рускай і беларускай мовах. Створаны ў 2008 годзе ў Магілёве.



    Правілы

    як нешта яскравае, што вядзе далей
    як думкі за каваю: жыць і не сталець
    як сэрца пазычыць і не забіраць
    я ведаю правілы, правілы
    як слова, што камяні, падаюць да ног
    у іншых абставінах я б, канечне, змог
    зрабіць штосьці важнае, а не абяцаць!
    такія вось траблы, траблы

    мы выйшлі на вуліцу, і кожны з нас
    не ведаў, куды ісці
    напэўна, праз
    гадзіну згубіліся б
    але ж хтось уздыме сцяг
    мы выйшлі на вуліцу знянацку так

    каму мы патрэбныя, калі не сабе
    калі ўсё адметнае адмятае свет
    калі позірк стомлены ачуняе зноў
    і мы з табой марылі аб адным:
    дзе тата з матуляю усміхаюцца
    дзе наша ўтульнае пасароміць нас
    і так нечакана сярод простых размоў
    адчуеш, што правільна, правільна

    мы выйшлі на вуліцу, і кожны з нас
    не ведаў, куды ісці
    напэўна, праз
    гадзіну згубіліся б
    але ж хтось уздыме сцяг
    мы выйшлі на вуліцу знянацку так

    як нешта яскравае, што вядзе далей
    як думкі за каваю: жыць і не сталець
    як сэрца пазычыць і не забіраць
    я ведаю правілы, правілы.

    NIZKIZ

    0 комментариев

    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.