Беларусь
  • 675
  • Як адбываўся ператрус у мазырскага фэрмэра



    www.svaboda.org/a/30668676.html?utm_referrer=https%3A%2F%2Fzen.yandex.com

    У ноч на 4 чэрвеня ў мазырскага фэрмэра Аляксандра Вянгуры адбыўся начны ператрус. 18 чалавек «перавярнулі дагары нагамі» дом і фэрмэра, і ягонай маці Тамары Фёдараўны. Аказалася, што «нападнікі» зламалі маці фэрмэра пальцы рукі. Аляксандар цяпер на Акрэсьціна ў Менску, да яго не пускаюць адвакатаў.

    Што адбылося
    Пасьля арышту Сяргея Ціханоўскага 29 траўня ў Горадні па ўсёй краіне пачаліся затрыманьні ягоных прыхільнікаў. У ноч на 4 чэрвеня ў дом да фэрмэра Аляксанра Вянгуры, пра якога здымаў сюжэт Ціханоўскі, уварваліся міліцыянты і людзі ў цывільным, агулам 18 чалавек. Прычым яны прыехалі на аўтамабілях з менскімі і берасьцейскімі нумарамі. Яны шукалі Дзяніса Папова – грамадзяніна Расеі, які мадэраваў сацыяльныя сеткі «Страны для жизни».

    5 чэрвеня міліцыя затрымала Аляксандра Вянгуру, Аляксандра Цуканава (мадэратар супольнасьці ў сацыяльных сетках «Мозырь для жизни») і Дзяніса Коласа. Суткі іхнія сваякі не маглі даведацца – дзе іх блізкія людзі і што зь імі. Потым стала вядома, што ўсім траім далі па 15 сутак. Прычым па невядомай прычыне дваіх Аляксандраў і Дзяніса завезьлі на Акрэсьціна ў Менск.

    Што цяпер з затрыманымі
    Ірына, жонка Аляксандра, распавяла Свабодзе, што на гэтым тыдні яны езьдзілі ў Менск, заводзілі перадачы для затрыманых. Перадачы прынялі, але адвакатаў да арыштаваных на Акрэсьціна не пусьцілі, спаслаліся на «эпідэміялягічную сытуацыю».

    Што з маці фэрмэра
    «Палеская вясна» паведаміла, што маці Аляксандра Вянгуры зламалі пры ператрусе руку, а на яе ўнучку настаўлялі пісталет. Дзяўчынка моцна спалохалася.

    Тамара Фёдараўна пацьвердзіла Свабодзе, што ёй пры начным ператрусе зламалі пальцы рукі. Яна хадзіла на экспэртызу, падала заяву ў міліцыю. «Я ўжо баюся хоць нешта казаць, каб Сашу (сыну. – РС) не зрабілі горш! Хоць бы ён выйшаў з турмы… Мы раней верылі ў нешта – піянэраў, камсамол… А сёньня каму верыць?! Вакол сваволя і страх! У мяне душа разрываецца на кавалкі – як там Саша, што зь ім?!», – зазначыла Тамара Фёдараўна.

    Яна дадала, што ў тую ноч у яе начавала ўнучка, а невядомыя бегалі па хаце і шукалі некага (Дзяніса Папова. — РС). Яны ўварваліся ў адзін з пакояў, дзе спала ўнучка, і наставілі на яе пісталет. Цяпер дзяўчынка моцна перапалоханая.

    3 комментария

    avatar
    По этой теме уже писал ( bramaby.com/ls/blog/bel/12360.html )
    nn.by/?c=ar&i=207674&lang=ru
    Здесь статья уже не открывается )))

    Как Россия создает в Беларуси региональные сайты на базе авторов из «Румола» и НОДа
    belaruspartisan.by/politic/425694/
    Здесь уже в сильно обрезанном варианте, без подробностей имен и фамилий.
    0
    avatar
    Дык што за Дзяніс?
    0
    avatar
    Государственные организации массово переводят своих сотрудников на обслуживание в белорусских банках. Об этом телеграм-каналу «Баста» сообщили несколько читателей из разных городов страны.

    «Минск, автобусный парк №5. Сколько помню, всегда обслуживались в БПС-банке. Сегодня было сказано, что теперь все выплаты будут через Беларусбанк. Завтра уже привезут новые карточки зарплатные.

    С моей точки зрения, власти максимально обескровливают банки с российским капиталом, причем это не сиюсекундное решение, а давно спланированное», — пишет читатель из Минска.

    «У нас всю организацию перевели на обслуживание в Белинвестбанке. Раньше обслуживались в БПС-банке», — сообщает подписчик из Лиды.

    «Нас вынуждают перейти на обслуживание в госбанк против нашей воли. У нас на предприятии работают около 500 человек, соответственно, это лишние полтысячи клиентов для „Беларусбанка“, — пишут из Гомеля.

    Чувствую, что скоро в бел. молоке начнут находить всяких тараканов.
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.