Беларусь
  • 448
  • Някляеў пра швэцкіх айцішнікаў


    Пісьменнік і былы кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў трэці месяц у самаізаляцыі. У інтэрв'ю Свабодзе ён расказаў, як праводзіць гэты час

    — У Швэцыі вы пісалі раман пра Купалу. Аповесьць пра вірус — гэта нешта іншае?

    — Так. Яна пра тое, што ёсьць праблема, якая пакуль ня мае вырашэньня. Ня толькі ў нас — у сьвеце. Супраць чалавецтва, няхай празь неасьцярожнасьць, праз выпадак, але прымененая бактэрыялягічная зброя, узьдзеяньне якой не прадказальнае ні ў блізкай, ні ў далёкай (Ковід знаходзяць ужо нават у спэрме) пэрспэктыве. І я бачу, як па-рознаму адносяцца да гэтага людзі з розным мысьленьнем. Скажам, з гуманітарным — і з тэхнакратычным. Я ўжо не кажу пра чыста палітычнае мысьленьне, дзе ў кожнага выключна свой інтарэс.

    На жаль, гуманітарыі зь іх швэйцэраўскай філязофіяй «благоговения перед жизнью» ў супрацьстаяньні з палітыкамі, з тэхнакратамі прайграюць, што можа стаць, калі ўжо ня стала, прычынай усясьветнай катастрофы. Нездарма ж лябараторыю бактэрыялягічнай зброі ва Ўхані, куды ўкладвалі сродкі і эўрапейцы, і амэрыканцы, цяпер маскіруюць пад кажана, даводзячы, нібы каранавірус — прыродны, ад кажана, а не лябараторны.

    — А што небясьпечнага ў тэхнакратычным мысьленьні?

    — Я пра гэта кажу досыць даўно. Пра гэтую небясьпеку — паэма «Зона», напісаная яшчэ ў 1986 годзе, адразу пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС: «Божа! Зь якога рабра вырабіў ты тэхнакрата, на лобе якога таблічка прыбіта: ЭЛІТА!»

    Тэхнакратыя сёньня зусім ня тое, што меў на ўвазе Плятон, вызначаючы яе выключна як уладу разумных, адукаваных. Тэхнакратыя сёньня экстрапалюе свае каштоўнасьці на ўсе астатнія, што выпрацаваныя чалавецтвам. Небясьпека сёньняшняй тэхнакратыі ў машынным, звужаным, дыскрэтным мысьленьні, якое да таго ж непераборлівае ў сродках для дасягненьня мэты. Але гэта не пазбаўляе людзей з такім мысьленьнем ад пыхі, адчуваньня перавагі над тымі, хто, умоўна кажучы, не разумее, чаму электрычная лямпачка гарыць. Хоць нават Эйнштэйн прызнаваўся, што ён не разумее чаму.

    У Швэцыі я жыў у студэнцкім гарадку Лундзе, дзе знаходзіцца ўнівэрсытэт, у якім вучыліся, бадай, усе знакамітыя сёньня швэды. Яшчэ нядаўна ўнівэрсытэт быў пераважна гуманітарны, цяпер ён амаль цалкам тэхнічны, можна нават сказаць, айцішны. Я ў ім бываў, чытаў лекцыі па культуры. Дык вось: жменька гуманітарыяў, якія там застаюцца, ня маюць столькі аплёмбу і форсу, колькі айцішнікі, затое маюць значна глыбейшае і нашмат больш цэласнае ў разуменьні сьвету мысьленьне. Неяк я форсу айцішнікаў не стрываў, спытаў: «Ведаеце, што такое лямпачка Ільіча?» Ніхто, у адрозьненьне ад гуманітарыяў, ня ведаў. Я расказаў і дадаў, што тыя, хто сто год таму падключаў тыя лямпачкі, былі для людзей такімі ж чарадзеямі, як сёньня яны. Хоць насамрэч людзі тыя былі проста электрыкамі. Гэткімі ж электрыкамі, сказаў, і вы станеце. І раней, чым праз сто гадоў.

    Ух, што ўсчалося! «Ды мы сёньня-заўтра створым штучны інтэлект!..» — «На які прынцыпах?» — «Бяз прынцыпаў!» Вось гэта, бадай, найнебясьпечнае. Бяз прынцыпаў.

    Я ня ўпэўнены, дарэчы, што створаць. Штучнае можна ўдасканальваць, але ці здольнае яно самаўдасканальвацца, без чаго інтэлект не інтэлект? Наўрад ці Бог такое дазволіць, разумеючы, што ў такім разе чалавечая цывілізацыя скончыцца. Не для таго Ён даў нам розум, каб мы яго страцілі.

    тэкст цалкам тут
    • нет

    5 комментариев

    avatar


    Какая йо@ная куча тунеядцев на заднем плане. Придворные, хуле.
    0
    avatar
    Кстати о тунеядцах, эти гомосеки опять Хартию поломали. Только с расширением открывается.
    browsec.com/en/?utm_expid=.tNEX3Iw9TNS5CeGwFOZR5w.0&utm_referrer=
    0
    avatar
    Только не понятно зачем статью было резать?
    Там и Цепкало с бабарико

    Вочы коле?
    0
    avatar
    Там и Цепкало с бабарико
    Вочы коле?
    O_o
    Трудно самому запостить и назвать: «Някляеў пра Цаэээе? пкалу и Бабарыку»? (Кума папрасілі б, таварыш..)
    — Як вы ацэньваеце вылучэньне кандыдатамі ў прэзыдэнты айцішніка Цапкалы і банкіра Бабарыкі?
    У пашпарце як пішацца прозвішча «айцішніка»? Па-беларуску атрымваецца «ЦапкАла»… Або ЦЭпкала…
    0
    avatar
    Я, канеш, за Бабарыку… Але голас нейкі пісклявы… І «Газпром — іх дом».
    Не, такі хай пакуль Лукаш застанецца. Хай бабулькі савецкія параскошуюць яшчэ трошкі. А то яшчэ пенсіі паштаркі насіць перастануць… І вада скончыцца… Предcтавляете, господа городские? Не в кране — вода.
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.