Беларусь
  • 553
  • Хто яшчэ хоча быць прэзыдэнтам Беларусі. Сьпіс



    www.svaboda.org/a/30599646.html

    Кампанія праймэрыз
    У кампаніі па вылучэньні адзінага кандыдата ад правацэнтрысцкіх сілаў на сёньня ўдзельнічаюць тры асобы: лідэр руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, старшыня АГП Мікалай Казлоў і сябра аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Вольга Кавалькова. У інтэрнэт-галасаваньні лідзіруе Мікалай Казлоў, але гэта яшчэ не канчатковы вынік.


    Юрась Губарэвіч двойчы балятаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і адзін раз дэпутатам у мясцовыя саветы. Дэпутатам мясцовых саветаў быў абраны ў 2003 годзе. Быў даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча ў 2006 годзе. У 2007–2009 гадах — намесьнік старшыні партыі БНФ. З 2016 году ўзначальвае рух «За свабоду».


    Мікалай Казлоў — былы міліцыянт, звольніўся з праваахоўных органаў у званьні падпалкоўніка ў 2008 годзе і ўступіў у Аб’яднаную грамадзянскую партыю.

    З таго часу ў палітыцы.


    Вольга Кавалькова — сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі БХД. Удзельнічала ў парлямэнцкіх выбарах, дэпутатам ня стала.

    Раней з праймэрыз выйшлі Павал Севярынец і Ганна Канапацкая. Павал Севярынец асобна ў выбарах удзельнічаць не зьбіраецца, бо «выбараў няма». Ці будзе прымаць удзел у выбарах Ганна Канапацкая па-за праймэрыз, на вечар 7 траўня невядома.

    Асобныя беспартыйныя кандыдаты


    Віталь Зялкоўскі — прадпрымальнік у сфэры ІТ. Яго празвалі «суворым турыстам», бо стаў папулярны як мэм за манеру фатаграфавацца каля сусьветных помнікаў з сур’ёзным тварам. Параўноўвае сябе з украінскім прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім. Не выключаў, што будзе балятавацца ад нейкай партыі ці руху. Было вядома пра сяброўства Віталя Зялкоўскага ў Лібэральна-дэмакратычнай партыі. Але пакуль невядома, ці ад партыі будзе вылучацца Зялкоўскі, ці асобна.


    Сяргей Ціханоўскі — блогер, раней займаўся бізнэсам у сфэры рэклямы, ужо год як вядомы блогер. Узяў у арэнду аўтадом і езьдзіць па Беларусі, праводзіць сустрэчы з падпісчыкамі, якія трансьлюе ў сваім блогу. На вечар 7 траўня затрыманы міліцыяй.

    Удзельнікі партый і рухаў


    Алег Гайдукевіч, старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі, зьмяніў на гэтай пасадзе ў 2019 годзе свайго бацьку — Сяргея Гайдукевіча, які неаднойчы балятаваўся ў прэзыдэнты. На выбарах у Палату прадстаўнікоў летась стаў дэпутатам. Раней балятаваўся ў парлямэнт у 2016 годзе, тады дэпутатам ня стаў. Служыў у міліцыі, звольніўся ў званьні палкоўніка.


    Сяргей Чэрачэнь — раней сябра Камуністычнай партыі, а цяпер старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. Ідзе ў кандыдаты, каб «набрацца досьведу». У 2016 годзе балятаваўся ў Палату прадстаўнікоў ад Камуністычнай партыі.

    У выбарах дакладна будуць прымаць удзел партыя «Справядлівы сьвет» і кампанія «Гавары праўду». Але хто будзе кандыдатам ад абедзьвюх палітычных адзінак, на вечар 7 траўня невядома.


    Аляксандар Ярашук — лідэр кангрэсу незалежных прафсаюзаў, раней заяўляў пра свой удзел у выбарах. Пакуль ня можа дакладна сказаць, ці адбудзецца гэта на фоне пандэміі каранавірусу, але «не выключае любога разьвіцьця падзей».

    Кандыдаты пратэсту Мікалая Статкевіча
    Яшчэ ў лютым Мікалай Статкевіч паабяцаў высунуць 30 кандыдатаў у прэзыдэнты. Рух Статкевіча бачыць выбары як нагоду для пратэстаў, а са статусам кандыдата людзей прасьцей сабраць на вуліцы. Ужо вядома, што сярод паплечнікаў Мікалая Статкевіча зьбіраюцца вылучацца Тамара Патоцкая, Аляксей Зуевіч, Вікторыя Хаценка, Мікалай Салянік, Аляксандар Грачышнікаў, Рэгіна Беркус, Вольга Мікалайчык.


    Мікалай Статкевіч
    Зьбіраецца падаваць дакумэнты на рэгістрацыю і сам Мікалай Статкевіч, але яго могуць не зарэгістраваць празь нязьнятую судзімасьць.

    Мікалай Статкевіч быў кандыдатам на выбарах прэзыдэнта ў 2010 годзе, пасьля яго асудзілі на 6 гадоў пазбаўленьня волі.

    Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць
    Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
    65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
    Старшыня ЦВК адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
    Пяць чалавек удзельнічалі ў праймэрыз для вызначэньня адзінага кандыдата ад правацэнтрысцкай апазыцыі: Юры Губарэвіч (старшыня руху «За свабоду»), ​Мікалай Казлоў (лідэр Абʼяднанай грамадзянскай партыі), Павал Севярынец (сустаршыня аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі), Аляксей Янукевіч (намесьнік старшыні Партыі БНФ), ​Вольга Кавалькова (сустаршыня аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі). Ды ўдзел у працэдуры спынілі Севярынец (якога лічылі фаварытам пасьля першых галасаваньняў) і Янукевіч.
    Ганна Канапацкая, экс-дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў, падавала заяўку на праймэрыз, але яе не зарэгістравалі.
    Таксама пра прэзыдэнцкія амбіцыі заяўлялі кіраўнік «Народнай грамады» Мікола Статкевіч, сустаршыня «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч, кіраўнік БСДГ Сяргей Чэрачань, старшыня ЛДПБ Алег Гайдукевіч, блогер Сяргей Ціханоўскі і іншыя.
    Не зьбіраецца сыходзіць на пэнсію і дзейны кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.

    11 комментариев

    avatar
    Ермошка сказала что будет 4 кандидата и лу

    Гайдукевич обязательный
    Остаётся 3 места

    Думаю для цирка канопацкую возьмут
    Ну и козлова с губаревичем чтоб голоса разделить

    Итого прогноз:
    20
    2
    1
    35
    35

    Официально
    80
    7
    5
    2
    2

    Если двое последних снимутся — будет интересно
    Но думаю будет как обычно
    +1
    avatar
    Валерий Цепкало заявился. Пламенная речь, осуждает феодализм и потерянные 25 лет. В общем-то, манифест по существу, только без тезисов программы. Пока что самая интересная фигура перфоманса, имхо.
    0
    avatar
    +2
    avatar
    Пульните на главную. На тутбае ссылка удобнее будет.
    0
    avatar
    Пламенная речь, осуждает феодализм и потерянные 25 лет.

    Слоган «Пора менять лысую резину» по круче будет. Был.
    0
    avatar
    Сяргей Чэрачэнь — раней сябра Камуністычнай партыі
    :P
    0
    avatar
    Перепутал с Цепкало
    0
    avatar
    После заявления Цепкало вся эта клоунада окончательно померкла. Мне показалось, что он это всерьёз.
    +2
    avatar
    От «Говори Правду» идёт Дмитриев
    0
    avatar
    Еще трое каких-то мутных персов заявились
    Баба от транспортников
    И ещё двое каких-то стремных чела
    0
    avatar
    Ещё необходим мужик с фамилией Жук
    И баба с фамилией Жаба. Или близко к тому
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.