Беларусь
  • 575
  • Годзе наракаць?

    Віктар Марціновіч разважае на budzma.by пра сённяшнюю беларускую сістэму і тое, чаму адказнасць за яе ляжыць на кожным з нас.
    Не згодна: хай кожны такі мысляр спачатку скажа пра сваю персанальную адказнасць

    Аднаго цэнтра вы не намацаеце, як бы ні імкнуліся. Куды б вы ні сунуліся, каго б ні назіралі, нават на ўзроўні міністра ці віцэ-прэм’ера (ці нават вышэй), вы пабачыце тыя ж рухлівыя вочы.

    І, дарэчы, гэта не Лукашэнка прыдумаў гэтую сістэму. І не Ярмошына выбудавала феномен беларускіх выбараў. Так было заўсёды, не верыце — пачытайце тую аповесць Андрэя Федарэнкі, у якой лірычны герой успамінае, як ладзіў у школцы выбары за часамі Кебіча. Тое самае шоу. Тая самая «элегантная перамога», забяспечаная такімі ж перапужанымі вінцікамі.

    Хто прыдумаў гэты лад? Хто ёсць бацькі сістэмы, заснаванай на страху? Можа, Сталін? А можа, усё пачалося яшчэ раней?

    У «Ціхім Доне» Шолахава ёсць страшны момант: 1917 год, безуладдзе пасля лютаўскіх падзей і адрачэння цара, «вертыкаль» адышла да Часовага ўрада, а бальшавікі стварылі свае паралельныя саветы, якія абвясцілі сябе адзінай «народнай» сілай. І вось Шолахаў малюе спрэчку паміж прыхільнымі да бальшавікоў казакамі і афіцэрам, які камандуе іх палком. Афіцэр яшчэ трымаецца той, папярэдняй, «чалавечай» логікі і этыкі, якая паблякла з адыходам манарха, ён вядзе сябе «па-людску», як манархіст і хрысціянін.

    І адзін з казакаў дастае пісталет і страляе таму афіцэру проста ў рот. Далей вельмі дакладна (Шолахаў, выглядае, ведаў, што робіцца з чалавекам, якому куля пападае ў галаву) апісваецца, як афіцэр падае і «салодка цокае языком», паміраючы. Ён сплёўвае выбітыя стрэлам зубы. А бальшавікі-казакі трыумфуюць у адчуванні перамогі «новай» логікі.

    Вось адсюль, з гэтай сцэны, вырастае сістэма, якая панавала ў краіне саветаў усё ХХ стагоддзе і якая пануе сям-там дагэтуль. У чым памыляліся рэвалюцыйныя казакі — дык гэта ў тым, што пасля зрынання «афіцэраў» наступіць «народны парадак», кіраваць якім будуць рабочыя і сяляне.
    (Не згодна — тыя, што стралялі, ведалі, што будуць панаваць менавіта такія, як яны. І яны дакладна ведалі, кім яны ёсць. Не былі казакамі, не былі сялянамі з шурпатымі рукамі, не былі матросамі. Былі засланцамі для выканання пэўных задач. Яны ўсе мелі сваю вертыкаль — партыйную )
    Наступіла такая ж брыдзь, толькі страху і расстрэлаў зрабілася нашмат больш (манархісты, напрыклад, не маглі дапусціць, што дэзерціраў падчас Першай сусветнай можна расстрэльваць).
    (Такая ж — «брыдзь»??? Не, не згодна: сапраўдная брыдзь — «наступіла»! Страх і расстрэлы з'явіліся менавіта разам з гэтай брыддзю. Недакладнасць у тэрмінах сведчыць аб тым, што мысляр можа пабачыць таго, на каго можна наракаць, калі паглядзіць у люстэрка. Страх узнік менавіта тады — у 1917-м. Не знікаў стагоддзе. І ён не знік сёння. Меў вертыкаль, меў гарызанталь. І потым перабудаваўся. Дык хто яму дапамог так зручна перабудавацца?)
    Той, каму некамфортна жыць у Савецкім Саюзе, мусіць прапанаваць свой менавіта сістэмны падыход. І калі я чытаю пра альтэрнатывы, ідэі якіх віруюць у галовах магчымых сапернікаў, я бачу, што яны ўсе — спрэс такія ж савецкія людзі. Здольныя нарадзіць (ці падтрымаць уласнымі рукамі) такую ж сістэму, заснаваную на страху. І нічога тое не зменіць.

    Любая альтэрнатыва мусіць працаваць з асноўным складнікам сістэмы — грамадзянамі.

    І калі раптам нехта вырашыць сыграць Каліноўскага ці Ісуса Хрыста і прапанаваць узгадаваным гадамі таталітарызму перапужаным суайчыннікам свет дабра і справядлівасці, скончыцца гэтак жа, як скончылася кар’ера «лагоднага» Дзмітрыя Мядзведева (быў такі палітык у Расіі).

    Калі такі ўладар прабярэцца на самы верх, здымуць яго праз некалькі гадоў тыя самыя сяляне з наганамі ў шурпатых руках.
    (Не згодна: не сяляне здымалі і забівалі — ні тады, ні сёння. У забойцаў былі правадыры. І не адзін правадыр быў, а менавіта много правадыроў — было, пашыхтаваных даволі туга. Гэта і называецца фашызмам.)

    То, ведаеце, годзе наракаць.
    nn.by/?c=ar&i=250435
    • нет
    • 0
    • 0

    8 комментариев

    avatar
    Куда могла завести кривая в 1917 году, кроме как к большевикам?
    Можно было наделить крестьян реквизированной землей, как обещал и не сделал Ленин. Но пытался Махно. Вот эти миллионы крестьян с буржуазной логикой могли бы сдержать от всего последующего. Считаю, что единственный вариант малокровного слома старого строя. Проблема офицерства была, что не поняли, а сами они были в основном из помещиков, казалось им, что это означает рубить сук, на котором сидели. В итоге все оказалось хуже.
    Что же у нас? То же, что и в рф. Собственник немногочисленен. В большинстве Государственные люди или олигархат, а также их холопы. Дай им популизм, хотят они популизм, ничего их не держит, кроме подачек или ожидания подачек.
    Мартинович пишет, что соотечественникам нужно что -то предлагать. А это необязательно.
    Житейская ситуация, когда лекарства запоздали.
    +1
    avatar
    Алина???
    0
    avatar
    Думаю, на ней была бы совсем другая форма.

    +1
    avatar
    Хоккеист команды Лукашенко сдал положительный тест на коронавирус. Эту информацию для РИА «Новости» подтвердила пресс-секретарь Александра Лукашенко Наталья Эйсмонт.

    Уже можно?!

    +1
    avatar
    Пример как можно изгадить хороший текст бессвязными комментариями до невозможности прочтения…
    +1
    avatar
    А это старая ненормальная Алина комментировала?
    Заминусовать новость, что бы не повадно было свой бред вставлять в чужой текст!
    0
    avatar
    Той, каму некамфортна жыць у Савецкім Саюзе, мусіць прапанаваць свой менавіта сістэмны падыход.
    Мысляр канстатуе факт існавання савецкай вертыкалі. Цяжка ж гэта не зааўважыць — «апазіцыя» дагэтуль абдымае калені помнікам муміі на плошчах краіны. Атрымваецца, што не Лукашэнка вінаваты ў стварэнні вертыкалі? І перабудову не ён пачынаў.
    Дык чаму мысляр М. прадоўжыў жыць ва ўмовах савецкай вертыкалі ўсе гэтыя 20 гадоў?
    Я здагадваюся, што адказ будзе, кшталту, што калхазаны, маўляў, вінаватыя. Папераехалі ў гарацкія шпакоўні і не ўрабляюць, маўляў, свае дзялкі.
    Ну дык трактар Беларус жа, затое, працуе. Такі нешта ж засталося ад таго магутнага савецкага «патэнцыялу», па якім так гаруюць праціўнікі новых беларускіх заводаў. (гл. народнага рэпарцёра з «Бреста» — пачатак на плошчы Леніна, калі хто яшчэ не паглядзеў)
    А мысляр падарожнічаць можа, а не сядзець бязвылазна, як раней — на дне ямы катлавана для пабудовы камунізму. Перастройка!

    Ды і каб пачалі «аддаваць дзЯлкі», да суда над «саветамі», дык нашчадкі тых самых дзялкОў, што распачалі панаванне «Страху», аказаліся б першымі ў чарзе.
    -1
    avatar
    Хто жадае знайсці «адзін цэнтр і рухлівыя вочы», хай пачне шукаць вось тут — з прапаганды нянавісці і заклікаў да вайны на пачатку ХХ-га стагоддзя
    на bramaby.com/ls/blog/history/10895.html
    Марціновіч: «Аднаго цэнтра вы не намацаеце, як бы ні імкнуліся. Куды б вы ні сунуліся, каго б ні назіралі, нават на ўзроўні міністра ці віцэ-прэм’ера (ці нават вышэй), вы пабачыце тыя ж рухлівыя вочы.»
    -1
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.