Беларусь
  • 1232
  • Каранавіцебск

    30.3.2020. РС, Аляксандра Дынько

    «Пнэўманій мінімум у 2–3 разы больш», — каранавірус у Віцебску вачыма доктаркі


    Доктарка аднаго зь віцебскіх шпіталяў расказвае пра сытуацыю ў горадзе ва ўмовах пандэміі каранавірусу. Віцебскі гарвыканкам зацьвердзіў надзвычайны плян дадатковых мерапрыемстваў па прафіляктыцы і зьніжэньні распаўсюду каранавірусу і іншых рэсьпіраторных інфэкцый.

    Суразмоўніца Свабоды папрасіла захаваць ананімнасьць, але рэдакцыі вядомыя яе прозьвішча і месца працы.​

    «У нас усё пачалося з таго, што работнікі абутковых фабрык зьезьдзілі ў Мілян. Яны вярнуліся ўжо заражаныя каранавірусам. Ніякіх карантынных мерапрыемстваў не было зроблена, яны хадзілі на працу, у крамы, іх дзеці хадзілі ў школы. На жаль, у Віцебску ўсё гэта распаўсюдзілася шырэй, чым у іншых гарадах. Я Менск не лічу, бо там насельніцтва больш.

    Чатыры шпіталі ў горадзе перапрафіляваныя пад прыём пнэўманій: тубэркулёзны дыспансэр, скурна-венэралягічны дыспансэр, 1-я гарадзкая бальніца і былая чыгуначная. Усе яны запоўненыя пацыентамі з пнэўманіяй.

    Інфэкцыйны шпіталь працуе цяпер толькі для кантактаў першага ўзроўню. У ім проста ляжалі людзі, якія вытрымлівалі карантын, іншых пацыентаў не бяруць. Была праблема, што яны ня бралі кішэчную інфэкцыю — ані дарослых, ані дзяцей. І гэтая кішэчная інфэкцыя, замест таго каб ізалявацца ў адным шпіталі, распаўсюджвалася па розных: дзеткі паехалі ў дзіцячы шпіталь, а дарослыя — у былы чыгуначны.

    У чыгуначным шпіталі быў пэрыяд, калі яны на тыдзень закрываліся праз карантын па кішэчнай палачцы, бо гэты шпіталь не прызначаны для кішэчных пацыентаў. Груба кажучы, там у канцы калідора адзін агульны туалет, што для кішэчных інфэкцый немагчыма. Адна санітарачка на ўсё аддзяленьне — яны проста не пасьпявалі ўсё апрацаваць, як бы ні стараліся.

    Тубэркулёзны дыспансэр закрыты пад пнэўманіі, але там няма аддзяленьня рэанімацыі і апаратаў (штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.— РС), натуральна, няма.

    Сродкі індывідуальнай абароны таксама недастатковыя. Тое, што прэзыдэнт кажа, што ў нас склады забітыя, то, можа, яны і забітыя, але ў шпіталях гэтага няма. Нашаму рэанімацыйнаму аддзяленьню выдалі на пачатку эпідэміі 500 масак і сказалі: мы вам больш не дамо. А ў нас дактароў 20 чалавек, а мэдсясьцёр у тры разы больш. І кажуць — круціцеся як хочаце.

    Гэта маска, якую трэба мяняць праз 3 гадзіны, а мы носім яе тыдзень, бо хоць нешта тады ў нас ёсьць. Нам кажуць: калі вам не хапае вашых масак, шыйце сабе ватна-марлевыя павязкі і будзьце шчасьлівыя. Людзі проста стаміліся, і няма сіл ужо змагацца. На нас усім пляваць.

    Скурна-вэнэралягічны дыспансэр закрылі пад пнэўманіі, але гэта страшна, бо там нават разводкі па кіслародзе няма. Калі ў тубэркулёзным яшчэ можна падаць пацыенту кісларод, то ў скурна-вэнэралягічным яны нават такую дапамогу ня могуць атрымаць. То бок калі ім стане горш, перавозіць іх будуць некуды. А транспартаваньне не дадае такім людзям здароўя.

    Пнэўманій у Віцебску вельмі шмат. Як мінімум у 2–3 разы больш (чым звычайна.— РС). Я памятаю эпідэмію 2009 году, калі ў нас быў сьвіны грып, то такога не было, каб у нас 4 шпіталі былі закрытыя пад пнэўманіі. То бок кожная рэанімацыя неяк давала рады. Але каб цэлымі шпіталямі закрываліся, не было такога.

    Ня хочацца быць Настрадамусам, але ў нас можа паўтарыцца італьянскі сцэнар, бо пацыентаў вязуць шмат і адначасова. І гэта людзі, якім ужо патрэбная дапамога — у іх аднабаковыя ці двухбаковыя пнэўманіі, ім трэба антыбіётыкі, прэвэнтыўная тэрапія, з чым нельга справіцца дома.

    У чыгуначным шпіталі ў пятніцу было 5 пацьверджаных выпадкаў каранавірусу. Рэаніматолягі працуюць на знос. Раней аддзяленьне рэанімацыі займала 6 ложкаў, цяпер яно пашырылася на ўвесь паверх. Апэрацыйная закрытая — там ляжаць пацыенты, якія патрабуюць ШВЛ і кісларод. Усе плянавыя апэрацыі скасаваныя, пра гэта няма нават гаворкі.

    У дзіцячым шпіталі чатыры аддзяленьні аддалі пад пнэўманію. Нельга сказаць, што дзеткі не хварэюць, але яны хварэюць нашмат лягчэй. У дзіцячым няма аніводнага дзіцяці на ШВЛ. Але яны хварэюць, яны носьбіты. І тое, што ў нас цяпер адкрытыя дзіцячыя садкі і школы — гэта катастрафічна.

    Цяпер чыгуначны шпіталь не прымае пацыентаў, перапрафілююць і шпіталь хуткай мэдычнай дапамогі. Ягоны тэрапэўтычны корпус будуць закрываць пад прыём пнэўманій. І адзіная лякарня, якая зможа экстрана аказваць дапамогу хірургічным, кардыё, — нэйрапацыентам, — гэта абласны шпіталь. А там паўтары тысячы ложкаў. Ня ведаю, як гэтыя бедныя дактары вытрымаюць.

    Лічбы захворваньня як мінімум у два разы большыя, чым кажа Мінздароўя. Я дактароў разумею: у прыёмны пакой за суткі прыбывае каля 60 пацыентаў, там нават не пасьпяваюць браць мазок. Але ведаючы, як працуе нашая сыстэма, я ня ўпэўненая, што нехта штосьці робіць з мазкамі, якія мы бяром.

    У нас вельмі любяць перапісваць гісторыі хваробы, і нас прымушаюць гэта рабіць. Мы добра ведаем, як зьнікаюць дадзеныя пра аналізы пацыентаў. Сапраўдных дадзеных у нас ніколі ня будзе.

    З высокіх трыбун сёньня кажуць, што ў нас нічога няма і ўсё гэта псыхоз. На жаль, гэта не псыхоз. Сёньня складаецца вельмі непрыемная і непрыгожая сытуацыя.

    Віцебская вобласьць адкрытая для ўсіх, апроч вайскоўцаў і міліцыянтаў. Супрацоўнікам МУС і вайскоўцам забаронена выяжджаць і заяжджаць у нашую вобласьць. А іншае насельніцтва, я так разумею, нікому не патрэбнае. Нібыта гэта карантыннае мерапрыемства, але мне ў гэта ня верыцца.

    Мэдпэрсанал таксама хварэе. І катаральных шмат, і пнэўманіі ёсьць. Наша мэдсястра ляжыць з двухбаковай пнэўманіяй. У яе мазок (на каранавірус. — РС) ніхто ня браў. Яшчэ ў адным шпіталі хварэе рэаніматоляг і мэдсястра, напэўна, заразіліся ад сваіх жа пацыентаў. Мы проста скардзіцца ня звыклыя. Але ўсе звыклыя, што кроў з носа, але выходзь на зьмену. Шмат у каго ёсьць гэтыя клясычныя сымптомы, але мы проста выходзім на працу, бо нас ня так ужо і шмат. Возьмем тыя ж распараджэньні мясцовага аддзелу аховы здароўя, што кожны мэдработнік мусіць перад прыходам на працу мераць тэмпэратуру і запісваць у нейкія лісты. Мы яе ня мераем, проста пішам 36,6 і праходзім далей, бо ведаем, што ў паловы будзе падвышаная тэмпэратура. Мы працягваем працаваць, бо куды нам падзецца.

    Цяпер трэба праінфармаваць насельніцтва пра тое, як правільна мыць рукі, карыстацца дазатарамі з дэзсродкамі. Пра тое, што ня трэба хадзіць па гандлёвых цэнтрах і выбіраць сабе новую пару калготак ці бусікі. А калі трэба хлеб — схадзілі па хлеб і селі дома. А ў нашым разуменьні сядзець дома — гэта аддаць дзяцей бабулям і дзядулям, сабрацца 20 чалавек і паехаць на шашлыкі. Гэтага рабіць цяпер нельга.

    Трэба падаваць дадзеныя пра колькасьць хворых. А ня так, як у нас: невядома, што яны пішуць. Мы, дактары, самі не разумеем, што яны маюць на ўвазе. Трэба даваць статыстыку, як ва ўсім сьвеце.

    Я думаю, што памерлыя пацыенты (ад каранавірусу. — РС) ёсьць, і гэта не заўжды старыя. У рэанімацыях людзі паміраюць ад пнэўманій, але нам ня кожны раз даюць ставіць дыягназ «пнэўманія» памерлым пацыентам. На адміністратыўным узроўні кажуць: «не, і ўсё, зашыфруйце неяк па-іншаму, абы не псаваць статыстыку».

    Была б мэдработнікам аддача ад дзяржавы, мы б казалі праўду. Але дзяржаве на нас пляваць, то і нам больш-менш усё адно. Пакуль зь вялікай трыбуны нам будуць расказваць пра трактар, саўну і ўсё іншае, у нас у пляне карантынных мерапрыемстваў нічога добрага ня будзе. Бо ўвесьці карантын — гэта падпісаць загад. А ўсе нашыя кіраўнікі баяцца, бо ведаюць, што іх у любым выпадку пакараюць за гэта пасьля.




    34 комментария

    avatar
    +1
    avatar
    94
    Это окончательная цифра

    Как 1994
    0
    avatar
    Про безумного конюха из далекой и непонятной (возможно даже не существующей и выдуманной журналистами) страны, отрицающего короновирус, написали сегодня даже в наших СМИ — Конюх и очки
    +1
    avatar
    Уже и коронаполоцк

    Как бы ничего удивительного
    Но это ужасно
    0
    avatar
    В 2014 вся актуальная аналитика была на украинской.
    В 2020 актуальные новости про корону на беларускай.

    Дарына, жадаеш жыць — вывучай мову.
    +2
    avatar
    Дарына, жадаешь жыць — вывучай мову.

    Та не, есть и по русски charter97.link/ru/news/2020/3/30/371323/
    0
    avatar
    Иврит или польский язык.
    0
    avatar
    Ну психоз же. Самы настаяшчы.



    И все знают, кому это выгодно. Так вот — не обломится. Мы ничего не будем предпринимать и все подохнем от заразы. В следующий раз будут знать, как нас нагибать.
    0
    avatar
    Кому это выгодно?

    Правительство и Национальный банк Беларуси обсуждают с Международным валютным фондом финансовую поддержку в размере около 900 млн долларов в связи с вызовами, стоящими перед экономикой страны из-за ухудшения глобальной экономической ситуации и пандемии коронавируса, сообщается в пресс-релизе Нацбанка и правительства.
    Читать полностью: news.tut.by/economics/678483.html
    0
    avatar
    так в чем проблемы?
    сша — 2 трилиона влили
    украина просит 10 ярдов
    0
    avatar
    Вот где вируса точно нет.



    Алеутские острова, группа Крысьих островов
    0
    avatar
    Кстати, тут НАТО у ворот оружием бряцает и нам надо дать достойный отпор. Не до вирусов тут. Особенно, привнесённых к нам извне (я то думал, что Китай, это село под Барановичами, а оно вона как).
    0
    avatar
    концепция поменялась
    Александр Лукашенко в частности обозначил тему того, какие действия предпринимаются в настоящее время со стороны блока НАТО. «Я не хотел бы, чтобы это воспринимали как бряцание оружием с нашей стороны. Мы на сегодняшний день учения НАТО, которые проводятся в непосредственной близости от наших границ, так не воспринимаем. Еще и потому, что они значительно отступили от своих первоначальных планов. Думаю, разведка доложит, какова там ситуация, и мы обсудим этот вопрос, а также сделаем дальнейшие шаги по реагированию на то, что происходит у наших границ», — отметил белорусский лидер.
    0
    avatar
    Другой житель Ивья, у которого сын планово лежит в Ивьевской больнице на обследовании, рассказал о ситуации в больнице.

    «Третий этаж [госпиталя] полностью очистили от больных и немощных. Всех забрали домой. На моих глазах, это я все видел, как они выносили с инсультом, дедов, бабок, неходячих — всех из неврологии. Очистили все полностью, весь третий этаж. Всех выписали», — говорит собеседник.

    Вот все эти, кого выкинули из больниц, если помрут дома, они ведь не попадут в статистику умерших от вируса?
    0
    avatar
    у моих знакомых немцев, у немца точнее, должна была быть плановая операция по раку, уже готовили к ней
    но завернули все плановые еще в начале марта, сказали ждать
    по факту — можно сказать труп, таки рак, но с статистику по короне тоже не попадет
    0
    avatar
    Вы не поверите, но это обыкновенная больница в Паричах.

    0
    avatar
    — Запирать в этих тухлых квартирах — это не метод. Мы убиваем людей в этих квартирах. Нас всегда учили, вы же помните: если ОРВИ, грипп и прочее, надо на улицу выходить, дышать свежим воздухом, проветривать помещение.

    Комментируя смерть от коронавируса актера Витебского театра Виктора Дашкевича диктатор начал противоречить сам себе:

    — Мы подозреваем, что в Витебске этот актер умер, и у него также был к пневмонии и прочему еще и этот вирус. Ну мы же просили (ему завтра 80 лет будет)… Чего ты ходишь по этой улице, а тем более работаешь?

    Также Лукашенко признался, что ситуация в Витебской области, о которой белорусы узнают только благодаря независимым СМИ и блогерам, действительно серьезная, но во всем виноват климат:

    — Я не говорю, что там катастрофа какая-то, нет. Просто Витебская область у нас всегда и по климату другая, и немного сместился этот пик заболеваемости. Сегодня там работает министр здравоохранения, я направлял его туда и специалистов, чтобы они обратили внимание, проанализировали и сделали выводы.

    Диктатор признался, что в мониторинге развития пандемии полагается на… свои ощущения:

    — Мы сейчас (это мои ощущения, исходя из цифрового анализа заболеваемости) находимся на пике [вирусных заболеваний]. Я уже молю Бога, чтобы до Пасхи этот пик ушел вниз.
    0
    avatar
    Туркменский брат по разуму
    Президент Туркменистана молодец. Запретил слово «коронавирус» в стране.

    Государственным СМИ запретили использовать это слово, и оно даже было удалено из информационных брошюр по здравоохранению, распространяемых в школах, больницах и на рабочих местах. Кроме того, за ношение масок в публичных местах и разговоры о пандемии могут арестовать.

    Радует, что есть ещё страны, где люди офигевают от президента ещё больше чем у нас.

    t.me/belamova/4068
    0
    avatar
    Город закрывают? Маршрутки разворачивают? Что происходит в Витебске, откуда приходят странные сообщения
    news.tut.by/society/677467.html

    «У прычынах сьмерці каранавірус не напішуць». Лекаркі пра тое, што цяпер адбываецца ў менскіх шпіталях
    www.svaboda.org/a/30519622.html
    0
    avatar
    Моя раньше маленько сдерживался в понагериках пану президенту Лукашенке. Даже наоборот. Мне жаль и я приношу свои извинения. Лука — молодец! Это наш человек!
    Пан Президент Владимир Григорьевич, так держать! И всякий империалистический вирус обойдет благословенную Беларусь стороной.
    -2
    avatar
    Лука — молодец!
    молодец то молодец, но сильно рискует подхватить заразу.Правила на то и правила, чтобы их соблюдали все.Я начинаю серьёзно за него переживать.
    0
    avatar
    Я начинаю серьёзно за него переживать.

    Уш давно мы за Него все переживаем. Вот вить выдался!
    0
    avatar
    Уш давно мы за Него все переживаем
    все переживают, но путеводная звезда тоже может потерять яркость, как и вектор движения ни туда
    0
    avatar
    Я начинаю серьёзно за него переживать.

    Для этих хворей он совсем молод.
    Дадут Наши Боги здравия всем моим любимым беларусам.
    0
    avatar
    Для этих хворей он совсем молод.
    Соображалка должна ещё работать.Сказали -карантин, значит карантин.Самодеятельность в нашем не праведном мире наказуема
    0
    avatar
    Сказали -карантин
    Кто ж ему скажет? Он же чуть-чуть выше бога.
    0
    avatar
    Для этих хворей он совсем молод.

    Даю справку.
    :):):)
    Самому молодому из умерших в ФРГ было 28 лет.
    Средний возраст заболевших (выявленных случаев) — 47 лет.
    Средний возраст умерших — 80 лет.
    Выводов не делаю, Вы и сами «с усами»…
    0
    avatar
    Я начинаю серьёзно за него переживать.

    Я тоже. Баян уже достал из кладовки, но думаю, баяном не обойдётся, рояль надо прикупить.
    +1
    avatar
    Баян уже достал из кладовки
    Все под Богом ходим
    0
    avatar
    Коронавирус COVID–19 наиболее активен при 4°C, следует из исследования ученых Университета Гонконга, опубликованного на портале medRxiv.org. При такой температуре вирус может существовать более двух недель. Коронавирус может жить на внешней стороне медицинских масок не менее недели.

    Сколько существует коронавирус при разных температурах:

    4°C — более двух недель,
    22°C — около недели,
    37°C — менее двух дней,
    56°C — менее 30 мин,
    70°C — менее 5 мин.

    Также ученые узнали, на каких поверхностях и сколько может находиться коронавирус. При комнатной температуре и относительной влажности 65% COVID–19 может существовать:

    на внешней стороне маски — не менее двух недель,
    на нержавеющей стали и пластмассе — меньше недели,
    на стекле — меньше четырех дней,
    на дереве и тканях — менее двух дней,
    на бумаге — менее трех часов.

    Короче — основная опасность от масок. А бумажные деньги практически безопасны.
    0
    avatar
    Министр обороны Латвии Артис Пабрикс отдал распоряжение Национальным вооруженным силам (НВС) страны усилить на охрану на границе с Беларусью, пишет Mixnews.lv.

    На границу направлены земессарги для дополнительного патрулирования в связи с ростом заболеваемости коронавирусом в Беларуси.

    Накануне президент соседней Литвы Гитанас Науседа заявил, что доверять официальной информации белорусских властей о коронавирусе нельзя, ситуация там значительно хуже.

    Лука очень нервно на это сегодня отреагировал. В стиле — неча в нашем глазу брёвна пересчитывать.

    И не интересуйтесь нашим бытом —
    Мы сами знаем, где у нас чего.
    Так наш ЦК писал в письме закрытом —
    Мы одобряем линию его!
    0
    avatar
    По словам Алексея Круглика, 9 мая все отстреляло штатно, но были так называемые несходы, когда снаряд выстрелил и остался в стволе.

    — «Несходов» было больше, чем на предыдущих салютах, причем разных калибров, но больше всего 195-х. Также было больше фейерверков, которые разрывались на низкой высоте.

    После салюта Круглик доложил об этом коменданту полковнику Куражу. По технической документации, все «несходы» нужно сдать на утилизацию, но некоторые отправили на склад. Алексей говорит, это было указание руководства:

    — Мне сказали, что фейерверки стоят недешево, поэтому их без причины нельзя уничтожать.

    Всё тоже, что и с вирусом. Пани Дарина, не ходите на салюты, власти экономят не только на пожилых.
    0
    avatar
    В магазинах Минска выросли цены
    Только чеснок подорожал до 15 рублей.

    А я предупреждал… Ещё когда в Китае началось…
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.