Беларусь
  • 555
  • Дзень роднай мовы!

    Шаноўныя сябры, віншую ўсіх з Міжнародным днём роднай мовы!
    Вельмі складаны перыяд у сваёй гісторыі перажывае наша краіна. Небяспечныя гульні ў інтэграцыю і ў аб'яднанне «адзінага народу», кіраўніка Беларусі з імперыялістычнай Расіяй, прывялі да сітуацыі магчымага знікнення з мапы свету нашай дзяржавы.
    Адзінай рэальнай заслонай у гэтых небяспечных гульнях можа быць толькі наша нацыянальная ідэнтычнасць, якая адрознівае нас ад «русского мира».
    Наша нацыянальная ідэнтычнасць, на падмурках сваёй роднай мовы — найлепшая і найэфектыўнейшая зброя супраціву імперскім планам Масквы.
    Не буду шматслоўным, усе ўсё разумеюць і так. Але ў гэты святочны дзень не магу прайсці міма, каб не паказаць хараство нашай мовы. Прапаную адчуць яе мілагучнасць паслухаўшы адну з самых вядомых кампазіцый спевака і акцёра Адрыяна Чэлентана Confessa па беларуску.
    www.youtube.com/watch?time_continue=6&v=N65N3SnhV7Y&feature=emb_title


    P.S. Гледзячы на маладую генерацыю нашых суайчыннікаў, народжанных пасля распаду савецкай імперыі, паступова пачынаеш верыць, што не «згіне» беларускі этнас.
    Маладыя, энэргічныя, паспяховыя, а самае галоўнае — з нашым стрыжнем унутры…
    Значыць будзем жыць!
    www.youtube.com/watch?v=suu3S-v-bvs
    • нет
    • 0
    • +31

    13 комментариев

    avatar
    Віншую! Усе будзе добра! Верым, можам, пераможам!:)
    З вяртаннем, пан Вульф, сто гадоў ад пана вестае не было.
    +3
    avatar
    Вітаю і далучаюся да віншаванняў
    +2
    avatar
    Пераможам ўсім няверуючым на злосць
    +4
    avatar
    Вiншую, сябры!
    +1
    avatar
    Усё нармальна, спадар woolf.
    Брама — гэта ваша (у тым ліку, наўпрост) стварэнне.
    Воляю лёсу, з цягам часу і дзякуючы некаторым простым тэхналогіям Брама грунтоўна пачысціла ад беларусафобскай шантрапені-убоствы і дыягностаў-касмапалітаў. Калі вы заўважылі. Думаю, можна ёй, Браме, даць другі (трэці, чацвёрты, ...?) шанец.
    Наша возьме.
    Вітаю.

    ЗЫ. Ёсць тут нейкая неістотная колькасць “грамадзян свету”, беларусафобаў. Гэта не шкодзіць. Іх бяру на сябе.
    Вяртайцеся. *Angel*
    0
    avatar
    Вельмі цяжка ўвайсці ў адну раку двойчы, шчыра кажу, я гэта адчуваю.
    Мой пост-віншаванне быў адрасаваны людзям на Браме, якія з павагай адносяцца да нашых каранёў, якіх я памятаю і глыбока паважаю, ні больш ні менш.
    Як будзе далей, казаць цяжка, я знайшоў сябе ў іншым фармаце працы на гэтай ніве (матэрыяльная падтрымка беларускамоўных праектаў для дзяцей, часопісы/кніжкі). Па ранейшаму вельмі шмат часу забірае развіццё ўласнага бізнэсу і выхаванне сына-хакеіста.
    Калі і з'яўляецца вольная часіна з задавальненьнем заходжу на нашу Браму, але большую асалоду атрымліваю ад перачытвання архіва пяці-дзесяці гадовай даўніны. Была трошку іншая атмасфера і людзі, якія яе стваралі.
    З павагай, пан Расінскі…
    +2
    avatar
    Дзень добры, пане, вы хаця б зрэдзьчасу пішыце на Браму. Атмасфера, якую вы цяпер толькі ўзгадваеце, вамі ж і стваралася.
    +2
    avatar
    але большую асалоду атрымліваю ад перачытвання архіва пяці-дзесяці гадовай даўніны. Была трошку іншая атмасфера і людзі, якія яе стваралі. З павагай, пан Расінскі…
    ага. это как раз когда не было Росинского. который кого угодно отвернет от брамы. и пока еще пан Курманбек не всех неугодных не поразгонял. теперь только ностальжировать и скупую слезу пускать остается.
    0
    avatar
    Вельмі цяжка ўвайсці ў адну раку двойчы
    не мучайте себя. ни к чему это. или сидя за бугром на безопасном расстоянии от экономических проблем РБ так и тянет ап роднай матчынай мове поплакаться?
    0
    avatar
    “грамадзян свету”, беларусафобаў. Гэта не шкодзіць. Іх бяру на сябе
    хотела сказать, пупок не развяжется? а потом подумала: а с кем сражаться-то собрался? перед кем сабелькой деревянной махать? тут же никого не осталось из т.н. несогласных с генеральной линией. ну, кроме меня. но заходить все реже тянет. сектанты, блин. воевалы. грустная картина маслом: Фогель сам ветку открывает — сам простыни потом выкладывает. аналогично с Рупрехтом. ну, на остальных иногда пара-тройка браминов собирается. каким-то чудом.
    0
    avatar
    а с кем сражаться-то собрался? перед кем сабелькой деревянной махать?
    Иришка, не фулюгань. И не понапраслиничай. Сама ж говорила, что нормальная сабелька. Вот как обижусь сейчас – опять будешь всячески ластиться и подлизываться. Вот не прощу на этот раз – что будешь делать?
    0
    avatar
    Учора, 21 студзеня, (апошні працоўны дзень напярэдадні), нашы дзяўчынкі забацалі корпаратыўчык у гонар абаронцаў чагосьці там. З інтрыгай: маўляў, сардэчна запрашаем, мы вас, мужчынкі, павіншаваць хочам з чым-небудзь. Натуральна, крэатыўныя «мужычкі» тут жа пёр’і распусцілі, вызначыліся эрудыцыяй, адлюстравалі здзіўленне, кінуліся парасыпаць здагадкамі:день экскурсовода? День геодезиста? День рождения Джорджа Вашингтона? День Панкратия?

    Ну а я, начытаўшыся Брамы, з падачы спадара woolf, ляснуў: дзень роднай мовы? Важка ляснуў, трэба прызнаць — улічваючы фармальны статус. Ляснуў ў калектыве, дзе багата прадстаўленыя ў тым ліку палякі, рускія, беларусы, татары. Пасля кароткай тэатральнай паўзы удакладніў пытанне: дзень той роднай мовы, якая ў кожнага свая?

    Ось як. Ацаніце. Вось які я правільны, не «патрыёт» і памяркоўны, рахманы. А не той, якім я лічуся тут, на Браме. Не трэба апладысментаў і ўсхваленняў. Гэта лішняе.*Angel*
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.