Беларусь
  • 503
  • Беларуская эканоміка-2019 у лічбах



    Цэны вырасьлі, экспарт упаў, узялі новыя крэдыты. Беларуская эканоміка-2019 у лічбах

    17 сьнежань 2019. РС (ссылки не копировал)

    У канцы году Свабода паглядзела, што там з ВУП, як вырасьлі цэны, ці павысіўся экспарт і што ўсё гэта значыць.



    Цэны
    За год спажывецкія цэны на харчовыя тавары вырасьлі на 5% у параўнаньні зь леташнім лістападам. На нехарчовыя тавары — на 3,2%. Найбольш падаражэлі за год паслугі — на 7,3%.

    Адносна сьнежня 2018 году інфляцыя ў Беларусі склала 4,2%. Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі і прагнозаў Нацбанку, інфляцыя ў 2019 годзе мусіць скласьці ня больш за 5%. Паводле Белстату, найбольш у 2019 годзе беларусы расходавалі на харчы — 37,2% усіх выдаткаў. На паслугі ЖКГ ідзе 9,4% усіх выдаткаў, на транспарт — 9,5%. Найменш беларусы траціліся на адукацыю — (1,2%) і на гатэлі, рэстараны і кавярні (2,8%).

    З 15 сьнежня зноў вырасьлі цэны на паліва, гэта 26-е за год павелічэньне. Цяпер цана бэнзіну АІ-92-К5-Эўра складае 1,62 рубля за літар, АІ-95-К5-Эўра — 1,72 рубля, АІ-98-К5-Эўра — 1,94 рубля, дызэльнага паліва — 1,72 рубля за літар.

    Экспарт
    За пэрыяд са студзеня па кастрычнік экспарт зь Беларусі ўпаў на 1,5%, а імпарт вырас на 3%. Агулам замежнагандлёвы абарот за студзень—кастрычнік склаў 59 мільярдаў даляраў.

    У кастрычніку прэм’ер Беларусі Сяргей Румас выказаў незадаволенасьць тэмпамі росту экспарту. Тады, па яго падліках, ён складаў 96,9% ад леташняга. Гэта зьвязана з экспартам нафтапрадуктаў у краіны ЭЗ, які запаволіўся ад паставак на беларускія НПЗ бруднай расейскай нафты. Як падлічылі беларускія чыноўнікі, страты ад гэтага — мінімум 100 мільёнаў даляраў. Налета ў Беларусі ўпершыню за 6 гадоў прыняты дэфіцытны бюджэт. Гэта значыць, што расходы ў ім перавышаюць даходы.

    Курс даляра
    За год курс даляра амаль не зьмяніўся. 16 сьнежня 1 даляр каштаваў — 2,1 беларускага рубля. Летась у сьнежні ён каштаваў 2,12 рубля.

    Дзяржаўны доўг
    На 1 лістапада гэтага году Беларусь вінаватая іншым краінам і міжнародным арганізацыям 16,5 мільярдаў даляраў. Летась замежны дзярждоўг складаў 16,7 мільярда даляраў. За год Беларусь узяла:
    • 601,8 мільёна даляраў ва ўраду і банкаў Расеі;
    • 150,5 мільёна — гэта аблігацыі, разьмешчаныя на замежных фінансавых рынках;
    • 79,3 мільёна даляраў у Міжнародным банку рэканструкцыі і разьвіцьця;
    • 62,8 мільёна ў Экспартна-імпартнага банку Кітая;
    • 28,6 мільёна даляраў у Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця і Паўночнага інвэстыцыйнага банку.

    За год Беларусь пагасіла 1,3 мільярда даляраў пазык.

    У сьнежні стала вядома, што Беларусь узяла ў Кітая крэдыт памерам 500 мільёнаў даляраў. Сёньня Беларусь вінаватая кітайскім банкам 3,4 мільяра даляраў, а Расеі і расейскім банкам — 7,9 мільярда.

    Даходы і расходы беларусаў
    У кастрычніку 2019 году ў сярэднім беларусы зараблялі 1123,4 рубля, год таму — 999,7 рубля. Грашовыя даходы беларусаў у студзені—верасьні ў разьліку на адну гаспадарку — 1341,4 рубля на месяц. Расходы — 1274,2 рубля на месяц. 74,7% выдаткаў — гэта спажывецкія расходы (харчы, нехарчовыя тавары, камуналка).

    Калі ўзяць усіх жыхароў Беларусі і падзяліць іх на колькасьць даходаў беларусаў, то атрымаецца, што палова беларусаў (51,7%) за месяц маюць суму да 500 рублёў. 20,6% беларусаў маюць на месяц рэсурс у 400-500 рублёў. Больш за 800 рублёў маюць толькі 15,8%. Такія падлікі прыводзіць Белстат.

    Высновы і прагнозы
    Са студзеня па кастрычнік гэтага году ВУП Беларусі вырас толькі на 1,1%, што гаворыць пра нізкі тэмп разьвіцьця эканомікі. На гэта зьвяртае ўвагу Вадзім Іосуб, старшы аналітык «Альпары».

    «Фінансавая стабільнасьць у стабільным курсе: даляр і эўра каштуюць таньней, чым у пачатку году. Гэта вынік нізкай інфляцыі. Але зваротны бок мэдаля — вельмі нізкі эканамічны рост, 1,1% ВУП. Такі рост не дае шанцаў скараціць адставаньне ва ўзроўні жыцьця ад больш разьвітых суседзяў. Гэтая фінансавая стабільнасьць — вынік працы Нацбанку. А нізкі рост — вынік нежаданьня рабіць структурныя рэформы», — мяркуе Вадзім Іосуб.

    Наступны год ён прагназуе «падобным»: нізкі рост ВУП пры адсутнасьці рэформаў.

    Паводле эканаміста Яраслава Раманчука, 2019-ы для Беларусі — год страчаных магчымасьцяў.

    «Улада рабіла выгляд, што нешта адбываецца, што ўсё пад кантролем. Урад казаў, што будзе 4% росту ВУП. Няма ні стратэгіі разьвіцьця, ні нейкіх плянаў. Эканамічная палітыка нагадвае сытуацыю перад развалам Савецкага Саюзу», — кажа эканаміст.

    Паводле яго, наступны год нясе падзеньне ВУП, памер якога залежыць ад крэдытаў, якія будзе браць улада: «Бо наступны год — год выбараў».

    3 комментария

    avatar
    На президента совершена попытка покушения!

    Кстати, о директоре Завода газетной бумаги. Проводя для Лукашенко экскурсию по предприятию, Юрий Лука, по всей видимости, от нервов очень активно пользовался указкой.

    В какой-то момент стоявший рядом чиновник словно испугался, чтобы чего не вышло, и попытался ее отобрать.


    Работникам Завода газетной бумаги правитель страны рассказал, что младший сын ежедневно помогает ему вникнуть в курс событий:

    «У меня есть, хотел сказать малыш, но какой он малыш – уже выше меня. Он в интернете постоянно. Он мне утром рано, в 7 часов, он в школу, я на работу – за столом сидим, телевизор смотрим – он меня информирует, что там произошло, Вплоть до ее (пресс-секретаря – прим.) косяков, где она президента плохо показала, где президента не надо было показывать. Потом у них разборки долгие начинаются – уже без меня».

    В 7 часов он на работу. Как же. Я каждый день в пробке у Стеллы стоял, уже с грузом, когда этот работничек на работу выбирался часам к 11-ти утра. Это когда он ещё новый дворец себе не построил, поближе к Дроздам.

    Кстати о дроздах, а вдруг Алина это Коля? Пан Фогель, не приезжайте в РБ, а то заметут прям в аэропорту.
    0
    avatar
    Я щетаю — это гениально!

    Лукашенко предложили ввести отсрочку от призыва в армию для молодых специалистов из сферы сельского хозяйства. Предложение прозвучало на совещании по сельскому хозяйству Витебской области, сообщает Telegram-канал «Пул Первого».

    В ответ диктатор вспомнил свое давнее предложение. Некоторым категориям юношей он предложил дать возможность служить каждый год по полтора-два месяца: представителям агропромышленного комплекса — зимой, всем остальным — летом.

    Чиновникам поручено проработать вопрос и выработать оптимальный вариант.

    Надо не останавливаться на достигнутом. Надо вводить почасовую службу. Даже поминутную. Вот утром проснулся и сразу бежишь в туалет. Пока там сидишь пусть время за службу считается. Время сна так же. Ведь сон в армии ничем не отличается от сна на гражданке. Как и сидение в туалете. Солдат спит/сидит, а служба идёт. Так, лет за пять, и долг Родине отдашь.

    :) заходит генерал в роту, а там никого. -Ротный, где люди?
    Капитан открывает планшет и докладывает — 100 спит, 17 жрёт и 5 срёт, товарищ генерал! А у остальных — технологический перерыв.
    0
    avatar
    — Ало!
    — Да, Александр Григорьевич. Слушаю вас.
    — Гаварат апазіцыя сабіралась, адзінава кандзідата апрэдзелялі.
    — Да, Александр Григорьевич.
    — Апрэдзелілі?
    — Нет, Александр Григорьевич.
    — Ясна, всё как абычна.
    — Но выработали механизм определения.
    — Механізм вырабаталі? Тагда мне точна канец. І какой жэ эта такой чудзесный механізм?
    — Александр Григорьевич, мы не до конца уверены, что всё правильно поняли. Но вроде бы надо, чтобы потенциальный кандидат набрал 100 баллов. 30 баллов дадут поездки в регионы, 30 – голосование в интернете, ещё 30 голосование на Конгрессе демократических сил.
    — А остальные 10?
    — Орагнизаторы голосования между собой распределят.
    — Между сабой? Нармальна. А кагда эта всё начнёцца? Нада Міхайлаўну к нім атправіць, пускай паучыцца, как пабедзіцеля апрэдзеляць. А то што-та ана в паследняе врэмя расслабілась.
    — Да, Александр Григорьевич.
    — І што, всё эта ілі ешчо што?
    — Ещё будущему единому кандидату от демократической оппозиции будет запрещено высказываться против традиционных семейных ценностей.
    — Севярынец будзет значыт.
    — И каждый должен будет внести 500 долларов на организационные расходы.
    — Значыт не Севярынец.
    — Да, Александр Григорьевич.
    — І што, вот ані этава свайво адзінава выберут і всё, он адзін будзет проців меня?
    — Нет, Александр Григорьевич.
    — Вапшчэ тагда я не поняў нічэво. А кто ешчо?
    — Ещё четыре кандидата будет.
    — Божэчкі, ешчо чэтырэ?
    — Да. Два от другой оппозиции и два наших.
    — Панятна. Давай, пака.
    — До свидания, Александр Григорьевич.
    — Пайду чаю вып’ю.
    — Да, Александр Григорьевич.
    — С сахарком. Пака ешчо есць.
    +1
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.