Беларусь
  • 827
  • Беларускія ўлады на вачах мяняюць стаўленьне да постаці Кастуся Каліноўскага

    www.svaboda.org/a/30286799.html



    Віленскія ўрачыстасьці перапахаваньня Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і яшчэ 18 удзельнікаў паўстаньня 1863–64 гадоў — знакавая падзея для Беларусі. Менавіта для Беларусі.

    Чаму на ўрачыстасьцях у Вільні беларусаў было больш, чым палякаў і літоўцаў? Адказ просты. Бо ў Польшчы і Літве даўно вызначыліся з нацыянальнай ідэалёгіяй, нацыянальнай ідэнтыфікацыяй, нацыянальнай гісторыяй і нацыянальнымі героямі. І тамтэйшыя ўлады рэалізуюць праект, які вызначаны грамадзкім кансэнсусам. Там няма неабходнасьці грамадзтву моцна ўмешвацца, уплываць.

    Зусім іншая сытуацыя ў Беларусі. Тут мы маем справу зь недасфармаванай нацыяй. Беларускі соцыюм моцна расколаты адносна сьветапоглядных, базавых каштоўнасьцяў. Таму ідзе вострая ідэалягічная барацьба вакол пытаньня, на якім ідэйным грунце павінна будавацца беларуская нацыя. Дзейная ўлада апэлюе да посткаляніяльнай спадчыны. Зь яе гледзішча, Беларусь — гэта аскепак Расеі з Аляксандрам Неўскім, Суворавым, Леніным, Дзяржынскім, Кастрычніцкай рэвалюцыяй, Вялікай Айчыннай вайной. А дэмакратычная супольнасьць, незалежнае грамадзтва прапануе нацыянальны наратыў зь Вялікім Княствам Літоўскім, Францыскам Скарынам, Кастусём Каліноўскім, БНР.

    Гэты раскол добра бачны па тым, як цырымонія ў Вільні асьвятляецца беларускімі мэдыямі. Дзяржаўныя СМІ, акрамя тэлеканалу АНТ, маўчалі, а для недзяржаўных гэтая падзея была сярод галоўных навінаў.

    Але, падаецца, сытуацыя больш складаная, чым схема барацьбы паміж уладай і апазыцыяй. У саміх уладных структурах назіраецца канкурэнцыя розных ідэалягічных канцэпцый, зьвязаных з гісторыяй.

    Апошнім часам менавіта вакол постаці Кастуся Каліноўскага больш за ўсё ломяцца ідэалягічныя дзіды. Раптам, нечакана для ўсіх, улады пачалі разьвенчваць Кастуся Каліноўскага як беларускага нацыянальнага героя. У абноўленым падручніку расейскай літаратуры для 8 клясы напісалі пра «Польскае паўстаньне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага (1863–1864)». Пасьля справядлівага абурэньня грамадзкасьці і гісторыкаў у сьнежні 2018 году Міністэрства адукацыі выступіла з заявай, дзе зноў паўтарыла вэрсію пра «Польскае паўстаньне (1863–1864)». У студзені сёлета ў «Настаўніцкай газэце» апублікаваны артыкул Ігара Марзалюка, прызначанага на ролю афіцыёзнага гістарыёграфа. Ён пацьвярджае вэрсію Міністэрства адукацыі. 17 сакавіка Марзалюк у перадачы «Главный эфир» Першага нацыянальнага каналу ў інтэрвію, прысьвечаным тэме інфармацыйнай бясьпекі, зноў заявіў, намякаючы на Каліноўскага, што «чалавек, які называе, скажам, праваслаўе „сабачай верай“ (калі ў нас 80% праваслаўных), — ці можа такі чалавек быць нацыянальным героем краіны?»

    У жнівеньскім нумары часопіса Адміністрацыі прэзыдэнта «Беларуская думка» зьявіўся, як казалі за савецкім часам, установачны артыкул «Да пытаньня аб гістарычнай палітыцы». Яго падпісалі два галоўныя афіцыёзныя гісторыкі (акадэмік-сакратар аддзяленьня гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандар Каваленя і дырэктар Інстытуту гісторыі НАН Вячаслаў Даніловіч) і два кіраўнікі Савету Бясьпекі Беларусі. У артыкуле адмаўляецца канцэпцыя савецкай гістарыяграфіі аб прагрэсіўным, нацыянальна-вызваленчым характары паўстаньняў Тадэвуша Касьцюшкі і Кастуся Каліноўскага, абедзьве гэтыя асобы абвяшчаюцца польскімі героямі.

    Здавалася б, усё зразумела, Каліноўскі ня наш герой, тэма закрытая.

    Але вось раптам, насуперак меркаваньням і афіцыёзных гісторыкаў, і дзяржаўных установаў, у Вільню на перапахаваньне Кастуся Каліноўскага накіроўваецца афіцыйная дэлегацыя на чале зь віцэ-прэм’ерам Ігарам Петрышэнкам.

    Падзея ў літоўскай сталіцы безумоўна мае антырасейскі кантэкст. Беларусь апынулася ў адным шэрагу зь дзяржавамі (Польшча, Літва, Латвія, Украіна), у якіх, скажам мякка, складаныя адносіны з Расеяй. У выступах кіраўнікоў гэтых краін гучала думка пра неабходнасьць аб’яднаньня краін рэгіёну на грунце спадчыны 1863 году, то бок спадчыны антырасейскага паўстаньня.

    Лукашэнка, адказваючы 17 лістапада на выбарчым участку на пытаньні журналістаў пра ягонае стаўленьне да Каліноўскага, сказаў: «Ён дзейнічаў на нашай тэрыторыі, быў нашым чалавекам, калі хочаце — грамадзянінам. І ад гэтага нікуды не падзецца». Праўда, перасьцярог ад палітызацыі вобразу Каліноўскага.

    Дык, выходзіць, усё ж наш?

    Віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка, уся праца якога ў структурах МЗС, пачынаючы з 2003 году, была скіраваная на інтэграцыю з Расеяй, заявіў у Вільні, што дзейнасьць Кастуся Каліноўскага «зьвязаная зь перарастаньнем беларускага нацыянальна-культурнага руху ў барацьбу за беларускую дзяржаўнасьць у форме народаўладзьдзя». То бок няма сумненьня, што Каліноўскі — беларускі, а ня польскі герой.

    Далей — яшчэ цікавей. Петрышэнка сказаў: «Знакава, што паролем паўстанцаў Кастуся Каліноўскага зьяўляліся словы „Каго любіш? — Люблю Беларусь“. Запаветы змагароў ня страцілі актуальнасьці і знайшлі працяг у галоўным дэвізе нашай краіны „За моцную і квітнеючую Беларусь“». То бок, перакладаючы на зразумелую мову, Лукашэнка — ідэйны нашчадак Каліноўскага! І ўсё гэта на фоне масы бел-чырвона-белых сьцягоў, якія луналі побач на плошчы.

    Хацелася б пачуць, што цяпер скажа Ігар Марзалюк.

    Валер Карбалевіч

    18 комментариев

    avatar
    Дык што спадарства лiчыць, трэба гойдаць човен на наступных вырабах Лукашэнкi? Цi сядзiм ля рэчцы чакакем калi праплыве рагозин з жырыноуским? Разумею, што гэта пытанне не стратэгiчнае, а тактычнае. Вiдавочна, што дыктатар ня торт, балянсуе i нашым и вашым. Але якiя перспективы атрымаць зараз нацыянальную уладу? Я мяркую, што нiякiх пад плотным капялюшам масквы. Па гэта у голоуным застаецца асветнiцкся дзейнасць… да часу. А нэксту пасылаць на тры вяселыя з яго сборами свабодных людей? И иншых гапонау?
    -1
    avatar
    Пан Копикат получил таки возможность набирать не со смартфона, а с нормальной клавиатуры?
    Ой, ну нет, что-то я мнительным стал.
    0
    avatar
    Кум гэта паранойя
    0
    avatar
    комментарий был удален
    avatar
    трэба гойдаць човен на наступных вырабах Лукашэнкi?

    Что конкретно вы имеете в виду под «гойдаць човен»?
    0
    avatar
    Сливать протест посредством гапонов.
    0
    avatar
    На всяк дурака найдется свой гапон.
    0
    avatar
    Обращаю внимание брамчан: историк и по совместительству ж-ст радио Свабода Карбалевич считает

    Никому не интересно что считает разное монро.
    Вытерто буржуазным диктатором
    0
    avatar
    Аки лев. Да.
    Покинутый прайдом.
    Которому сказать нечего © единомышленникам.
    Всё пытался, горемычный, заручиться поддержкой собратьев по разуму. Не случилось. Пришлось вырывать сердце, как Данко, чтоб весть Браму к светлому, да. Бедолага, герой-одиночка. Недооценил я Вас, пан Бек. Каюсь, не думал что Вы способны на самопожертвование ради сообщества.

    Брама всегда, изначально слегка пованивала монрами, п.дарасничеством татаринов-копиков и судовых электро-фотографов, космополичьностью наукраинцыв и пр. граждан мира. А в последнее время вразнос пошла.

    Профукали Вы, пан Курманбек, классных поплечников.
    Ну да ладно. Авось это не конец.
    Я на Вашей стороне.
    Погнали дальше.

    ЗЫ. Х.ня война, пан Зиг. И маневры тоже х.ня. Возвращайтесь. Наша возьме.
    Наша с паном Курманбеком. Он согласен что был неправ, ошибся. С кем не бывает.
    -1
    avatar
    Брама всегда, изначально слегка пованивала монрами, п.дарасничеством татаринов-копиков и судовых электро-фотографов, космополичьностью наукраинцыв и пр. граждан мира. А в последнее время вразнос пошла.
    и особенно быстро этот процесс пошел с вашим появлением, самое большое мое форумное разочарование. точнее, нет. самый точный диагноз я поставила вам изначально. вот не зря же говорят, что первое впечатление — самое верное. это потом вы меня сбили с панталыку вашим «переживанием» за «бедных затурканных белорусиков», которых обижают «всякие там „татарины-копики“ и проч. вы оказались самым обыкновенным… курманбекоголовым. в худшем проявлении этого понятия. потому как вдобавок ко всему слишком уж заметно рветесь к заветным ножницам. а для этого все средства хороши, не так ли? жалкое зрелище, право слово.

    а насчет того, что „Брама всегда, изначально слегка пованивала“ скажу так. брама была отличным ресурсом во времена ее форума. вы тогда, правда, „блистали“ на обозе, сомневаюсь, что вы на браму заглядывали. сейчас же она не то, что пованивает, а завоняла конкретно. и вовсе не по вине тех, кого вы привели в пример.

    Профукали Вы, пан Курманбек, классных поплечников. Ну да ладно. Авось это не конец. Я на Вашей стороне.
    теперь могу быть спокойной. что точно конец. такая брама (с такими поводырями) недостойна жить. не, ну может и не в морг (что иногда бывает благом), а так, „в коме и с гнойными пролежнями“ будет влачить свое жалкое существование.
    +2
    avatar
    Ну вооот…
    Я вам такой классный пас дал, практически почти как форвард «Динамо» Брест. Вы и плюсиков от монроидов подсобрали благодаря мне…

    А выиии… Эх выиии…

    Ладно. Проехали. Шутки в сторону. Просьбу мою (нашу с паном Курманбеком) передадите спадарыне lia77? Не увиливайте от прямого ответа. Это не по-вашему, не по-дариноподобному.
    0
    avatar
    в последнее время вразнос пошла.
    Всем так нравится драматизировать… Всё таки тонкие у беларусов натуры, театральные. :J
    вы оказались самым обыкновенным… курманбекоголовым. в худшем проявлении этого понятия. потому как вдобавок ко всему слишком уж заметно рветесь к заветным ножницам. а для этого все средства хороши, не так ли?
    Вот это особенно хорошо. Ножницы! Росинскому! Ой, не могу, от смеха икота и колики. *lol*

    Пани Darina, успокойтесь, всё будет хорошо. После кровавой расправы над нашим харизматичным лидером и диктатором, монром, его завистник Курманбек угомонится. :D Ведь у него вовсе не кризис средних лет, а всего лишь ревность к конкуренту. Вы же видите, как ему нравятся принципы буржуазной диктатуры, как наслаждается он идеями монра в действии. Как это он сам до такого не допетрил, думает. ;)
    +1
    avatar
    Ой, не могу, от смеха икота и колики. *lol*
    Срочно! SOS! На помощь!
    Доктор Дарина, что рекомендуете принимать в такой ситуации? Против икоты и коликов?
    Французское вино не предлагать. Не поможет.
    Не помогает подобное от подобного.
    0
    avatar
    потому как вдобавок ко всему слишком уж заметно рветесь к заветным ножницам. а для этого все средства хороши, не так ли? жалкое зрелище, право слово.
    Пан Курманбек, я понимаю что вы нынче в прострации от успехов любимой команды (поздравляю, кстати), но всё-таки.

    Понимаю также, что Вы страшно далеки от чаяний простых людей. Вы глас «беларуского народа» слышите хотя бы? Где обещание всучить мне ножницы?!

    Не бойтесь, обращайтесь с просьбой принять. Обещаю: пошлю мягко, терпеливо и недалеко.
    0
    avatar
    Дарина, он сюда не случайно защел. Его специально заслали.
    0
    avatar
    Во спадар Карбалевіч назьбіраў…

    1.
    Чаму на ўрачыстасьцях у Вільні беларусаў было больш, чым палякаў і літоўцаў? Адказ просты.

    Адказ просты і памылковы. Для Польшчы і Летувы Каліноўскі — герой у тым памеры, наколькі ён ментальна грамадзянін Рэчы Паспалітай двух народаў. Не болей. У студзеньскім паўстанні для Польшчы хапае сваіх — менавіта польскіх — герояў, якім у сваёй «польскасці» Каліноўскі неверагодна саступае, бо для яго ВКЛ (Вільня) незалежна ад Варшавы. А калі б Канстанцінус звяртаўся да жмудзінуў ды яшчэ на іхнай мове, дык у дзень пахавання паўстанцаў уся Летува была з сваім нацыянальным сцягам, не сумнявайцеся.

    2.
    У саміх уладных структурах назіраецца канкурэнцыя розных ідэалягічных канцэпцый, зьвязаных з гісторыяй.

    Не назіраецца. Ва беларускіх уладных структурах назіраецца той трэнд, пра які сам аўтар напісаў вышэй: «Беларусь — гэта аскепак Расеі з Аляксандрам Неўскім, Суворавым, Леніным, Дзяржынскім, Кастрычніцкай рэвалюцыяй, Вялікай Айчыннай вайной». Калі галоўны дзирэктар калхоза ці хто з яго вертыкалі адыходзіць крыху ад гэтай лініі, то гэта падлашчванне Еўропы ці дэманстрацыя перад Масквой. І паказчык дысперсіі неасавецкага трэнда дзяржаўных структур імкнецца да нуля.

    3.
    Раптам, нечакана для ўсіх, улады пачалі разьвенчваць Кастуся Каліноўскага як беларускага нацыянальнага героя. У абноўленым падручніку расейскай літаратуры для 8 клясы напісалі пра «Польскае паўстаньне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага (1863–1864)»

    Раней у падручніках па гісторыі ён такім і быў. Таму з'яўленне ў падручніку па літаратуры — гэта ўжо вытворнае. Зноў-такі спадар Карбалевіч на нейкі момант выпаў з беларускай рэчаіснасці.

    4.
    Але вось раптам, насуперак меркаваньням і афіцыёзных гісторыкаў, і дзяржаўных установаў, у Вільню на перапахаваньне Кастуся Каліноўскага накіроўваецца афіцыйная дэлегацыя на чале зь віцэ-прэм’ерам Ігарам Петрышэнкам.

    Толькі на чацвёртым пункце ў мяне з'явілася згадка, што артыкул спадара Карбалевіча — гэта адзін вялікі сарказм. Бо як назваць гэта інакш? Вы параўнайце ўзроўні. Прэзідэнт Летувы, прэзідэнт Польшчы. Ад ад Беларусі хто? Прэзідэнт? Не. Прэм'ер-міністр? Не. Можа міністр замежных спраў? Таксама не. Ад Беларусі — віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка, які топіць за расейскія інтэграцыйныя працэсы. Тут спадар Карбалевіч, маючы ў сэрцы прабеларускія надзеі, таксама памыляецца, бо калі перакласці з мовы дыпламатыі на мову простую такія паводзіны беларускіх уладаў, дык маем нешта такое: «пацаны, ідзіце нах#р са сваімі каліноўскімі»

    5.
    Лукашэнка, адказваючы 17 лістапада на выбарчым участку на пытаньні журналістаў пра ягонае стаўленьне да Каліноўскага

    Вы на гэтых словах спрабуеце будуваць стратэгічны прагноз развіцця Беларусі, сапраўды? Тое, што кажа фанат Гітлера і лініі Сталіна, я Вам прапаную да ўліку не браць НІКОЛІ. За 25 гадоў такое нагаварыў, што даўно ўжо час зразумець, што ягоныя словы танней за капейку.

    6.
    Віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка заявіў у Вільні, што дзейнасьць Кастуся Каліноўскага «зьвязаная зь перарастаньнем беларускага нацыянальна-культурнага руху ў барацьбу за беларускую дзяржаўнасьць у форме народаўладзьдзя»

    Што ён там заявіў? Прачытыў па бумажцы тэкст на беларускай мове? За што там наш беларускі віцэ-прэм’ер, за «народаўладзьдзя»? Зноў спадар Карбалевіч выпадае з беларускага жыцця. Няхай паглядзіць, як ягоны віцэ-прэм’ер у такі дзень і з такой нагоды так адказваў на пытанні журналістаў. Відаць, ад празмернасці нацыянальных пачуццяў захлынуўся гонарам народаўладдзя наш бедны чыноўнік і збёг ад гэтага народа.

    7.
    Далей — яшчэ цікавей… «Запаветы змагароў ня страцілі актуальнасьці і знайшлі працяг у галоўным дэвізе нашай краіны „За моцную і квітнеючую Беларусь“»

    Сур'ёзна?! За «Жыве Беларусь!» у лукашэнкаўскай Беларусі (дзе Петрышэнка зараз віцэ-прэм’ер) можна атрымаць адміністрацыйны пераслед, калі не экстрымізм. А «ЗА квітнеючыю» галоўны змагар краіны зрабіў так, что нават слова «змагар» стала абразай.

    8.
    То бок, перакладаючы на зразумелую мову, Лукашэнка — ідэйны нашчадак Каліноўскага!

    Прызнайцеся, аўтар, калі ласка, гэта ўсёж-такі адзін вялікі сарказм. Бо тутака ці сарказм, ці той яшчэ пераклыдчык. Наш праваслаўны атэіст — гэта поўная супрацьлегласць Каліноўскаму. Прыкладаў больш, чым зорак на небе.

    9.
    І ўсё гэта на фоне масы бел-чырвона-белых сьцягоў, якія луналі побач на плошчы.

    Тое, што 90% усіх сцягоў у Вільні былі бел-чырвона-белымі — гэта заслуга сумленных непамяркоўных беларусаў, а не вашага Ігара Петрышэнка, якому тыя беларусы і крычалі «Ганьба» напрыканцы выступу. Няўжо Карбалевіч так адарваны ад нашага жыцця? Паглядзі выпуск па АНТ, дзя няма гэтай «масы», якая так лунала побач на плошчы. Ці параўнай гэтае БЧБ мора з тымі фотаздымкакі ад БЕЛТА. Ніводнага сцяга. Гэты «фон» і «маса» была толькі для беларусаў, а не для беларускай улады і іхнягя ідэалагічнага трэнду.

    10.
    Хацелася б пачуць, што цяпер скажа Ігар Марзалюк.

    Пра тое, як ён успрымае сваю ўзнагароду ордэнам Пашаны ад 83,49%прэзідэнта? Ці пра Каліноўскага? Пан Карбалевіч, прачніцеся! Марзалюк яшчэ ў верасне сказаў, што «Вільня — горад нашай мары», а «Каліноўскі — заснавальнік [...] рэгіянальнай беларускай тоеснасці», «На помніку ў Вільні ў абавязковым парадку мусіць быць надпіс па-беларуску» і «У Вільні, у калысцы беларускай нацыянальнай тоеснасці, у месцы, дзе быў Скарына, мусіць застацца і Каліноўскі. Ён мусіць быць пахаваны на могілках Росы, побач са сваімі.»

    Раю спадару Карбалевічу крыху перарабіць матэрыял і даслаць яго ў Савецкую Белоруссію

    Вільня, Каліноўскі, беларусы
    +5
    avatar
    Под старость все продаются, я гляжу. Карбалевич — не исключение.
    +1
    avatar
    Я поняла одно, наши соседи приветствуют беларускуб идентичность и рады нас поддержать в этом. Ну а дальше начинается виртуальная реальность, и каждый в ней довольно таки преуспел.
    +1
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.