Беларусь
  • 1292
  • Северинец: Марксистов, лесбиянок, геев я люблю...

    Репортаж с собрания ПЕН-центра
    nn.by/?lang=ru

    Среди «творческой интеллигенции» Беларуси скандал. Начало ищите сами. Даю развязку.



    Звычайна дзейнасць творчых саюзаў не надта цікавіць шырокае грамадства. Беларускі ПЭН-цэнтр стаў выключэннем — пасля скандалу з Паўлам Севярынцам і абвінавачванняў у прыгнёце пісьменнікаў-хрысціянаў.

    Сёння ў мінскім Палацы мастацтваў праходзіў агульны сход сябраў цэнтра. Яшчэ да яго пачатку было заўважна, што прысутныя падзелены на дзве групоўкі. З аднаго боку — Павел Севярынец з сябрамі-хрысціянамі і святаром, з іншага — некалькі намеснікаў старшыні Рады і прагрэсіўная моладзь. Першыя прыйшлі з раздрукаванымі малітвамі, другія — з вясёлкавым веерам.



    «Гэта мы ў правы сектар селі?» — пажартаваў Адам Глобус, апусціўшыся на крэсла за пару шэрагаў ад Севярынца.

    Усё ішло па раскладзе. Уручылі прэмію Адамовіча (Насце Захарэвіч — за асвятленне праблем, звязаных з гвалтам і дыскрымінацыяй, Вячаславу Ракіцкаму — за цыкл дакументальных фільмаў «Сведкі»), заслухалі даклады старшыні ПЭНа Таццяны Нядбай і яе намеснікаў Паўла Анціпава і Уладзіміра Лянкевіча. Даведаліся, што кватэры, якія належаць цэнтру збіраюцца выводзіць з жылога фонду, а сярод арганізацый, якія знаходзілі прытулак у тых сценах, былі Беларускі калегіум, Школа маладога пісьменніка і ЛГБТ-праект Makeout. Спіс сябраў ПЭНа (зараз там 113 чалавек) прапанавалі вывесіць у агульны доступ.

    «Мы не масонская арганізацыя, нягледзячы на тое што сярод нас вялікі майстра беларускай ложы Сяргей Дубавец», — заўважыла паэтка Марыя Мартысевіч.

    Наступнай на сцэну паднялася намесніца ПЭНа Алена Казлова (пісьменніца Анка Упала).

    «Выступаючы супраць пераследаў, але бессэнсоўных, Уладзіміра Някляева, Паўла Сяверынца, я перакладала заявы пра наш пратэст з мэтай інфармаваць міжнародную супольнасць. У сувязі з адкрытым лістом Паўла Севярынца мушу дадаць, што рабіла гэта, з’яўляючыся негетэрасэксуальнай і феміністкай», — адзначыла яна на пачатку прамовы.

    А потым жорстка раскрытыкавала старшыню ПЭНа Нядбай за аўтарытарнасць і выступіла супраць пісьменніка Уладзіміра Арлова. Казлова прапаноўвала абмежаваць тэрмін дзейнасці сяброў Рады да 10 гадоў (што дазволіла б выключыць Арлова), але гэта пытанне не ўключылі ў парадак дня.



    За Нядбай заступілася Святлана Алексіевіч, віцэ-старшыня міжнароднага ПЭНа. Сказала, што Нядбай вельмі актыўная і ў адрозненні ад былых старшынь-мужчын успрымае сваю пасаду не проста як тытул.

    Праз колькі часу пачалі разглядаць заявы. Завочна ўзнавілі ў шэрагу сяброў ПЭНа Сяргея Шапрана, якога раней выключылі за нявыплату ўнёскаў. Зачыталі, каго не ўзялі. Сярод іх быў гісторык і прыяцель Севярынца Павел Булаты. Ён таксама прыйшоў на сход, каб аспрэчыць адмову.

    «А вы хто такі?» — пачулася з залы.

    Булаты стаў тлумачыць — пра 26 гадоў, пра 150 навуковых прац і дзясятак мастацкіх публікацый. Усе словы маладога даследчыка бурна падтрымліваў апладысментамі Севярынец.

    Не пераканалі.

    «Уступіць у ПЭН-цэнтр — не значыць прывесці кучу сваіх прыхільнікаў і сказаць «прымайце». Трэба заслужыць. У многіх [з тых, хто падаваў заявы. — NN.by] няма кніг, і гэта несур’ёзна. А ціснуць на сход — гэта чысты палітычны шантаж», — паставіла кропку Святлана Алексіевіч.

    Нарэшце дайшлі да справы Севярынца, якога, па яго словах, выключылі праз хрысціянскія каштоўнасці, а не нявыплату ўнёскаў. Іх Павел, дарэчы, ужо выплаціў і дадаў, што ў тым ліку дзякуючы гэтым грошам удалося арэндаваць залу для сходу.



    Севярынец выйшаў да сцэны. Ад словаў, напісаных у адкрытым лісце, і сваёй пазіцыі наконт ЛГБТ не адмовіўся.

    «Марксістаў, лесбіянак, геяў я люблю і шкадую як людзей, якія захоўваюць вобраз і падабенства Божае. Ідэалогію гей-прапаганды, фемінізму, гендару я лічу шкоднымі і паводле свабоды слова маю права так лічыць».

    У зале пачуліся смяшкі і абурэнне.

    У галасаванні за тое, каб вярнуць Севярынца ў шэрагі сябраў ПЭНа, 27 чалавек выказаліся супраць. Але зарэгістраваных на сход — 59 (хоць і далёка не ўсе з іх былі на той момант у зале). Паўла зноў узялі ў ПЭН.

    Падняўся незадаволены шум. Нехта дэманстрытыўна разарваў мандат і кінуў пад ногі.

    «Вы развязалі вайну!» — крыкнуў Севярынцу хтосьці з пісьменнікаў.

    «Нідзе не сказана, што яго выключылі за палітычныя погляды ці за тое, што ён хрысціянін. Спадар Севярынец сам пісаў у сваіх лістах, што не сплачваў унёскі, бо не пагаджаецца з палітыкай, якую праводзіць ПЭН, — абурыўся Аляксандр Фядута. — Ствараць прэцэдэнт палітычнага ціску нельга».

    Павел Анціпаў, Уладзімір Лянкевіч і яшчэ палова прысутных у знак пратэсту супраць Севярынца сталі пакідаць залу. Сход быў амаль сарваны. «ПЭН на мяжы расколу», — уздыхалі літаратары.

    Спатрэбіўся час, каб супакоіць бакі, вярнуць нязгодных і працягнуць сход.

    Апошнім пунктам праграмы стала пераабранне Рады Беларускага ПЭНа. Новай старшынёй стала Святлана Алексіевіч. Па яе прапанове Таццяну Нядбай абралі першым намеснікам. Іншымі намеснікамі сталі Андрэй Хадановіч і Марыя Мартысевіч.

    22 комментария

    avatar
    А меня Алинка марксистом обзывала и явно не любит. :S*lol*
    0
    avatar
    А кто такая «Алинка»?
    Зачем вам её любофь?
    0
    avatar
    Ідэалогію гей-прапаганды, фемінізму, гендару я лічу шкоднымі і паводле свабоды слова маю права так лічыць
    Я таксама так лічу. Выдаюць сябе за прадстаўнікоў нармальнага грамадства, а права такога не маюць. Я пра ўсё бел. грамадства. Мумія на плошчах а яны пра нейкі гендар… Што гэта такое? %)
    і выступіла супраць пісьменніка Уладзіміра Арлова. Казлова прапаноўвала абмежаваць тэрмін дзейнасці сяброў Рады да 10 гадоў (што дазволіла б выключыць Арлова), але гэта пытанне не ўключылі ў парадак дня.
    ?
    0
    avatar
    Ну хоть где-то у нас свобода мнений и политическая борьба. Вот они, наши настоящие граждане.
    Смотри, Монро: вот то, чего тебе не дано.
    +1
    avatar
    Вы путаете обмен мнениями и политику. В Беларуси политики и политиков нет. Она сосредоточена у Лукашенко. Все остальные- имитаторщики от псевдополитики.
    0
    avatar
    Ну почему же… Есть политика не только государственного масштаба.
    0
    avatar
    Районного что ли? Ну, вот сходите для начала на местные выборы и попробуйте выбрать независимого кандидата во власть или себя. Когда сходите, обсудим. Почему и как вас кинули. А потом поговорим о политике. Лады?
    0
    avatar
    поговорим о политике. Лады?
    С кем, с монром? У подъезда бабки генерируют политики больше, чем Монро способно видеть. У него ж кровоснабжение мозга не функционирует, оно уже парит по-над нашими всеми проблемами, не касаясь земли. :D
    0
    avatar
    генерируют политики
    на этом с вами заканчиваю, спокойной ночи. Флудить охоты нет.
    0
    avatar
    Такое понятие как политика партии тебе должно быть знакомо. Должно было быть. :m
    0
    avatar
    Есть политика не только государственного масштаба
    Спор про термины. Это тоска, братва — расходимся.
    0
    avatar
    А что? Модель по-своему гармонична, ржать не о чем. :J
    0
    avatar
    Я не раз выражал своё отношение к религиозному мышлению, и упрекнуть меня в любви к церковникам крайне затруднительно. Но! Северинец не клерикал, не жонглируйте понятиями. Он верующий человек, имеющий право голоса. И как бы я ни скрипел зубами, его голос должен звучать — только так политическоя борьба возможна всерьёз.
    0
    avatar
    Так и звучит, никто его голоса не лишал.

    А что там политическая борьба у него- так это нам смешно. Имитация полит. борьбы- да. И только. Северинец и прочие в принципе не политики. Почитайте что и кто такой политик у мосье Кунгурова. Он все верно изложил по полочкам. Вы меня удивляете. Самого значения термина «политика» не знаете. Парадокс.
    0
    avatar
    Вас смущает слово «христианская» в названии партии? Ну спокойнее, дышите ровнее, оно вовсе не означает, что Северинец со товарищи стремятся устроить правосланый талибан. В конце концов, в Германии тоже ХДС и ХСС, однако крестовых походов пока не объявляют и клерикализмом не славятся. :J
    0
    avatar
    Он защищает христианские ценности как он их понимает. То есть никакой толеранции к инаковерующим. Никакой терпимости к гееям, лесбиянкам и феминисткам. В организации, которая входит в международный Пен-центр, который этих самых феминисток и прочих привечает. То есть Северинец вступил не в ту организацию, а теперь пытается ее перевернуть, а еще лучше контролировать своими христианскими сообщниками.

    И еще эти же люди позиционируют себя как европейская и политическая оппозиция.:D

    И все за демократию западного образца.

    Последний общий съезд ПЕНа показал: ты можешь писать необоснованные обвинения в открытом письме, навешивать публично ярлыки и всячески высказываться по отношению к членам ПЕНа — и тебя всё равно примут обратно, ведь ты заплатил взносы.

    Ты можешь открыто заявлять, что не планируешь платить взносы в организацию, в которой состоишь, потому что она не соответствует твоим взглядам, — и тебя всё равно примут обратно.

    Ты можешь спокойно говорить, что “феминизм, гендер и гей-пропаганда — это вредные идеологии” в лицо людям — и тебя всё равно возьмут обратно.

    Даже не так. Решение о твоём исключении не поддержит больше половины присутствующих. Правда, за возвращение проголосует чуть ли не в два раза меньше.

    В общем православный талибан контратакует.*demon*
    +1
    avatar
    говорить, что “феминизм, гендер и гей-пропаганда — это вредные идеологии” в лицо людям
    Божечки-божечки, этим зайкам уже и не скажи ничего. А почему, собственно, Северинец не может высказываться? Духу и принципам ПЕН противоречит не свобода высказываний, а наоборот, попытки заткнуть рот, попытки заставить молчать. Ай-ай, «он говорит в лицо людям...» Как по мне, то некоторым людям в лицо не только надо говорить, но и звездануть не помешало бы. Павлик ещё душечка и демократ — заявил, что любит всех. :D
    -1
    avatar
    Еще в 2001-м году я предупреждал Ходыко, что Северинец -больной на голову христианский клерикал. Они отмахнулись. Ну и вот…
    0
    avatar
    Пен-центр? Это где пидарасы собираются?
    Тьфу ты! — Свят, свят, свят.
    -1
    avatar
    Северинец активный политик, причем вполне вменяемый человек, способный адекватно мыслить с хорошей эрудицией и ораторскими способностями.Вообще таких людей надо было бы побольше, но где их взять )))Ну и книжки пишет news.tut.by/culture/569148.html
    +1
    avatar
    Политик – лицо, которое борется за власть. Публичный политик – лицо, добивающееся власти с опорой на социальную базу (часть общества, чьи интересы он представляет). Лицо, которое выражает интересы определенной части общества, но не претендует на власть – не политик.

    Какая социальная база у Северинца? Крайне узкая. Узкий слой верующих.
    Какие действия предпринимает Северинец, чтобы придти в результате к власти?
    Мне о таких неизвестно. Книжки пишет? И что? Много в результате людей к нему примкнуло?
    Ай, да не политик он вовсе.
    0
    avatar
    Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч у сваім фэйсбуку пракаментаваў вынікі Схода Беларускага ПЭН-цэнтра, што прайшоў у суботу ў Мінску.

    «Пісьменьнікі мусяць думаць пра эрас і танатас, жыцьцё і сьмерць, свабоду і ўладу, уладу мовы і яе бясьсільле, пра шчасьце і яго немагчымасьць.

    Калі нас прымушаюць забыцца пра ўсё гэта, мы ідзем на кангрэсы і галасуем. Дзеля таго, каб ніхто не замінаў нам выказвацца. У выніку мы маем бюракратычную балбатню і парушэньні ўсіх магчымых дэмакратычных працэдураў. А ў дадатак да ўсяго: хамства, ухваленьне гамафобіі, ігнараваньне з боку так званых «маральных аўтарытэтаў», зьнявагі і парушэньне ўсіх магчымых статутаў (Беларускі Пэн ёсьць часткай Міжнароднага, пра што забыліся і рада, і старшыня, і большасьць чальцоў; нічога, мы нагадаем).

    Дагэтуль не разумею, як не-чальцы ПЭНу маглі так паўплываць на арганізацыю, у якую я плачу складкі. Сёньняшні дзень увойдзе ў гісторыю як дзень ганьбы беларускай літаратуры. Віншую, спадарства Арлоў, Баршчэўскі і г.д. Вы здолелі зрабіць тое, што ня здолелі лукашысты. Беларускага ПЭНа больш няма.

    Напляваўшы на яго дэмакратычныя прынцыпы, вы ператварылі яго ў пасьмешышча. Я з ПЭНу выходжу, а са мной яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек. Выдатнае дасягненьне. Ура!»
    nn.by/?c=ar&i=239991
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.