Беларусь
  • 620
  • Пра "мы"

    «Паважаны чалавек паскардзіўся на хамскае абыходжанне ў консульстве падчас інтэрв’ю на «карту паляка»


    Аляксандр Трафіменка, facebook.com

    Нядаўна адзін паважаны чалавек паскардзіўся на хамскае абыходжанне ў польскім консульстве падчас інтэрв’ю на «карту паляка». Маўляў, ніякай павагі да ўзросту і дзе хвалёная культура…

    Пакінем у баку прычыны, па якіх людзі з'язджаюць за мяжу ці прыкідваюцца «палякамі». Урэшце, жыццё адно, а РБ — не найлепшае месца на свеце для жыцця, калі вам замінаюць жыць такія «рудыменты», як пачуцце ўласнай годнасці… а яшчэ ж ёсць дзеці — галоўны рухавік нашых рашэнняў.

    Але праўда жорсткая. Калі мы самі не маем павагі да сябе і, як жабракі, вымольваем у паноў «права палякам звацца», дарма разлічваць на нейкую павагу з іх боку. Гэта адвечны людскі закон: хочаш, каб паважалі іншыя, спачатку паважай сябе сам.

    Палякі ж таксама не дурныя і ўсё разумеюць, каму карты даюць, але за наш рахунак рэалізоўваюць свае мэты. Такая частка «акарткаваных» ці іх дзеці, які пераедуць у РП, арганічна ўліюцца ў польскі этнас: балазе беларусы асімілююцца за адно пакаленне. Тыя, што застануцца, будуць дадатковым козырам для Польшчы ў беларуска-польскіх дачыненнях. У польскіх СМІ і так заўсёды пішуць пра мільёны палякаў у Беларусі, якім адмаўляюць у праве размаўляць па-польску.

    Парадокс у тым, што на нашых землях НІКОЛІ не было вялікіх груп палякаў, не зафіксавана ў гісторыі масавых перасяленняў з этнічных польскіх тэрыторый, Статут наўпрост забараняў палякам валодаць зямлёй у ВКЛ. Міжваенны час не лічыцца, бо асаднікі, чыноўнікі, вайскоўцы ці настаўнікі ў пераважнай большасці ў Беларусі не засталіся.

    Былі і засталіся людзі без выразнай нацынальнай ідэнтычнасці, якіх праз іх каталіцкасць «запісалі ў палякі». Мінулі дзесяцігоддзі, і цяпер аказалася, што можна выгодна абмяняць «касцельную польскасць» на сапраўдную «карту паляка»! Толькі выглядае гэта, як продаж першародства за міску сачыўкі.

    Наўрад ці наша шляхта, якая масава пераходзіла ў кан’юнктурна выгоднае каталіцтва і пераходзіла на польскую мову, магла ўявіць, што іх нашчадкі ў ХХІ стагоддзі будуць лічыцца палякамі, бо ж «Мы Літвіны!», але гісторыя давяла адваротнае. У цяперашняй сітуацыі з «картамі» можна правесці выразныя паралелі.

    Застаецца спадзявацца, што прыйдзе ўсё ж час, калі не застанецца больш на нашай зямлі руін, асабліва галоўнай Руіны — нашай годнасці. Бо, падобна, «людзьмі звацца» мы так і не пачалі.
    • нет
    • 0
    • 0

    2 комментария

    avatar
    Парадокс у тым, што на нашых землях НІКОЛІ не было вялікіх груп палякаў, не зафіксавана ў гісторыі масавых перасяленняў з этнічных польскіх тэрыторый, Статут наўпрост забараняў палякам валодаць зямлёй у ВКЛ. Міжваенны час не лічыцца, бо асаднікі, чыноўнікі, вайскоўцы ці настаўнікі ў пераважнай большасці ў Беларусі не засталіся.
    Як скокнута — ад ВКЛ адразу да «міжваеннага часу». А час гэты, «міжваенны» — адраджэнне Рэчы Паспалітай, якая непасрэдна наследавала ВКЛ. Дык палічыце гэты міжваенны час — чаму ж гэта не лічыцца толькі ён? Мо таму, што адбыўся рэальны этнацыд адносна менавіта палякаў? Хто яго ўчыніў — гэта этнацыд? А хто маўчаў у трапачку падчас гэтага этнацыду?
    0
    avatar
    Наўрад ці наша шляхта, якая масава пераходзіла ў кан’юнктурна выгоднае каталіцтва і пераходзіла на польскую мову...
    Шляхте значит можно было, а народцу ни ни?
    +2
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.