Беларусь
  • 349
  • Мілата выратуе свет

    Жыхарка Гродна лістуецца з нямецкім хлопчыкам. Яго ліст прыляцеў у Астравецкі раён на шарыку.



    Хлопчык з камуны Вахау ў Германіі (на мяжы з Чэхіяй) выпусціў шарык з паштоўкай. Ён праляцеў каля 1115 кіламетраў і апусціўся ў вёсцы Бабраўнікі Астравецкага раёну. Там яго ў жніўні знайшоў бацька гродзенкі Эміліі Гаўрус, якая адтуль родам. Так завязалася незвычайнае ліставанне, піша hrodna.life



    У полі сям’я Комараў знайшла прыспушчаны балонік з заламінаванай паштоўкай. На ёй бялявы хлопчык Ёнатан вітаўся, казаў, што ён ідзе ў першы клас, і прасіў адказаць, куды б не дайшоў ліст. Адрас быў змешчаны ўнізе.

    — Мы не маглі паверыць, што гэта нейкі ліст, бо як балонік мог данесці яго з Германіі ў Беларусь? — расказвае Эмілія. — Увогуле дзіўна, што гэты ліст трапіў менавіта да нас. Таму што ў вёсцы жыве мала людзей. І яшчэ менш ходзіць на поле. Наш тата хадзіў туды даіць карову, знайшоў ліст і не адразу зразумеў, што гэта.

    Эмілія лічыць, што ліст хлопчыку дапамаглі пісаць бацькі, або ў школе праходзіла такая акцыя. Ёнатану пашанцавала, што ліст трапіў да Эміліі. Яна любіць ліставанні, «асабліва калі яны — следства такіх незвычайных выпадковасцяў». І не палянілася знайсці перакладчыкаў-знаёмых, каб прачытаць ліст па-нямецку і напісаць свой адказ.

    — Я даслала наш фотаздымак на фоне Гродна, расказала пра горад, пра нашу сям’ю. Патлумачыла яму, што на самой справе яго ліст прыляцеў у маленькую вёску ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, а адказ мы пішам з Гродна, у якім жывем ўвесь час, — расказвае дзяўчына.



    Сям’я Гаўрусаў — Андрэй, Каміла і Эмілія

    Перад навагоднімі святамі прыйшоў другі ліст ад Ёнатана. Ён павіншаваў сям’ю з Новым годам і Калядамі і расказаў, што яму вельмі складана ў першым класе. Аказалася, што яго сям’я кожны год прыймае дзяцей з Буда-Кашалёўскага раёна. Таму ім асабліва прыемна, што ліставанне атрымалася, і Ёнатан хоча яго працягваць. Так што Эмілія плануе чарговы адказ. «Напэўна, больш раскажу пра нас, распытаю пра іх сям’ю, жыццё і пра тое, як яны прымаюць дзяцей з Буда-Кашалёўскага раёну», — кажа яна.



    Чаму муж і зараз піша Эміліі лісты

    А ліставацца Эмілія прывыкла з дзяцінства. «Мы з Веранікай (стрыечнай сястрой — аўт.) жылі ў Бабраўніках вельмі блізка — нас аддзяляла адна хата і паварот. У кустах каля паварота мы зрабілі паштовую скрыню і кідалі туды маленькія запіскі, падаруначкі. Так нараджалася любоў да лістоў, да прыемных нечаканкаў. Перапіскі ў інтэрнэце ж такіх адчуванняў не даюць».



    Эмілія

    У падлеткавым узросце пачаліся ліставанні па ўсёй Беларусі. Дагэтуль захавалася кіпа лістоў, якія Эмілія пераглядае і перачытвае. Часам лісты былі з рамантычным адценнем. Цяперашні муж Андрэй, ведаючы пра такую любоў да ліставання, таксама піша лісты Эміліі. «Калі я жыла ў Бабраўніках два тыдні, Андрэй прыслаў мне тры лісты. Бо ён ведае, што я іх люблю», — кажа Эмілія.

    — Лісты гэта нешта больш прыемнае, асабістае. Па вялікім рахунку, перапісвацца можна і ў інтэрнэце, але лісты цікавей. Гэта заўсёды нейкае хваляванне, калі ты ідзеш да паштовай скрыні і дастаеш адтуль чарговы ліст.

    Алена Кавальчук, hrodna.life

    НН
    • нет
    • 0
    • +13

    2 комментария

    avatar
    хлусня губіць, а мілата ратуе
    0
    avatar
    Немецкий пацан конкретно подсел на авиапочту. На конверте второго письма — Luftpost. А зря. Мог бы уплатить по обычному тарифу и, все равно, полетело бы письмо тем же самолетом. Отделять авиа от не авиа и слать вторые по земле — себе дороже для немецкой почты.По кр. мере, в случае писем в Беларусь.
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.