Хвароба сезону — «крамлёўская ліхаманка». Як з ёй змагацца?
Сем спраў, якія варта зрабіць, калі ты баішся расійскай агрэсіі
«Наша ніва» друкуе карысныя парады для тых, хто дарма марнуе час на размовы пра вынікі «пададковага манеўру»
Здаецца, і зіма вярнулася прыгожая, і ліхтарыкі на вуліцах па-святочнаму свецяць, а на душы неяк трывожна. Што там задумалі ў Маскве? А нашыя — ці ўтрымаюцца? Ці будзем мы жыць у сваёй дзяржаве, ці тут усім пачнуць запраўляць маскоўскія «браты»? Ці выкруцімся? Ажно рукі апускаюцца. Калі ты адчуваеш тое самае, то дыягназ такі: у цябе крамлёўская ліхаманка. Што рабіць? Вось сем парадаў, якія могуць дапамагчы:
1. Дарабі справу
Выбяры сёлета адну справу, якая табе ляжыць да сэрца, але якую ты ўвесь час адкладаеш. Вазьміся за яе. Зрабі яе добра. Вельмі добра. Якасна. Сканцэнтруйся. Не кідай справу недаробленай, а давядзі яе да выніку. Хай гэта будзе цалкам дасяжная рэч. Здаць на правы, пафарбаваць дзедаву хату, навучыцца плаваць, нарэшце. Ключ не ў тым, каб зрабіць гэта лепей за іншых, а ў тым, каб зрабіць справу лепей за сябе самога.
2. Памірыся з ворагам
Хутчэй за ўсё, летась ты з кімсьці пасварыўся ці меў непаразуменне, якое, нібы бруд на ботах, прыцягнуў з сабой у новы год. А можа быць, вораг — гэта нехта блізкі, той, каго ты, насамрэч, любіш? Падумай: ці тое, за што вы пасварыліся, сапраўды такое важнае, непапраўнае? Мо ёсць у сварцы і твая віна? Збярыся з духам, павіншуй таго, з кім пасвараны, са святамі. Папрасі прабачэння. А што, калі раптам непрыяцель ператворыцца ў сябра?
3. Узгадай сябра
Памятаеш, як вы таварышавалі? Але прайшоў час, жыццё закруцілася, вы згубілі сувязь. Не размаўлялі ўжо сто гадоў — нават і тэлефанаваць ужо неяк няёмка, праўда? А вось і дарма. Не трэба бянтэжыцца. Шмат часу на тое, каб набраць нумар, не трэба. Калі ты ўзгадаеш, што за канапу заваліліся сто рублёў, ты ж не пакінеш іх там у пыле, праўда? А новага сябра знайсці нашмат складаней, чым грошы.
4. Падтрымай сваё
Часам мы здаёмся сабе бездапаможнымі. Жыццё — бясконцы кругабег паміж хатай ды працай. Хіба ж магчыма тут напісаць і выдаць кнігу, стварыць аўдыёальбом, зладзіць свята пад бел-чырвона-белымі сцягамі? Але ты можаш і гэта! Зайдзі на Талаку ці Вулей ды пагартай спіс беларускіх праектаў. Выбяры той, які больш за ўсё падабаецца, і падтрымай яго хоць бы самай маленькай сумай. Ці далучыся да клуба чытачоў Нашай Нівы, ці падтрымай сёлетні Дзень Волі. Выбар багаты. Галоўнае тут — адносіны. Ты не проста ахвяруеш грошы, а робіш гэты праект сваім. Без цябе ён не здзейсніцца, гэта праўда! Сачы за праектам, звяжыся з аўтарамі, атрымай асалоду, калі ён будзе рэалізаваны. Дапамагаць — гэта вельмі прыемна, нескладана і дзейсна.
5. Падсілкуй думкі
Вызнач сабе час без інтэрнэту і сацсетак. Напрыклад, праводзь выходныя без смартфона. Ці вазьмі за правіла не размаўляць з дзецьмі і роднымі, гартаючы навіны на экране. Разлагінься з фэйсбуку на камп’ютары ці выдалі дадатак на тэлефоне. Бясконца спажываючы інфармацыю, ты трымаеш сябе ў псіхалагічным напружанні і ў той жа час не даеш сабе часу падумаць. Сум — гэта найлепшы стымулятар для творчасці. Пасумуй пятнаццаць хвілінаў. Першыя пяць ты будзеш лезці на сцяну, пад час другіх пяці ты задумаешся пра галоўнае ў жыцці, а на апошніх пяці ты ўжо будзеш ведаць, што рабіць.
6. Пабач новае
Прыдумай сабе час і месца для вандроўкі. Вось, напрыклад, любы з Магдэбургскіх гарадоў, якія так прыгожа паказвае Сяргей Гудзілін. У нас пакуль што адносна недарагія квіткі на поезд ці аўтобус, ды і візаў ніякіх для паездак па ўласнай краіне, на шчасце, не трэба. Ну а калі зусім няма магчымасці ці часу для падарожжаў, то проста, калі ідзеш на працу, зрабі кола і прайдзіся незнаёмым, новым шляхам.
7. Не партызань
Усё часцей і часцей на вуліцах сустракаюцца людзі, якія гутараць па-беларуску. Ты чуеш гэта, радуешся цішком, усміхаешся, і крочыш далей. Інакш кажучы, па старой беларускай звычцы партызаніш, хаваешся ад сваіх. Можа, хопіць ужо саромецца? Калі пачуеш беларускую мову — павітайся з чалавекам. Перакіньцеся слоўцам. Падзякуйце адзін адному, што вы ёсць. Пацісніце адзін адному рукі на развітанне.
P.S. Не палянуйся, раздрукуй гэтыя парады на аркушыку і прачытай праз год. Цалкам верагодна, што РФ нас так і не захопіць. Затое ўяві, наколькі больш моцным і багатым будзеш ты сам. Памятай: хуліган выбірае сабе ў ахвяры спужаных адзіночак, а на сяброўскую кампанію не лезе. Скарыстай гэты год, каб умацавацца самому — краіне гэта пойдзе на карысць.
42 комментария
Са старым новым годам!
это по мне
не встречал
І наадварот, адукаваныя людзі і іх дзеці ставіліся да мовы прыязна…
Was?
собственно имел в виду, что раньше и на 4 ветках сразу мог языковой вопрос обсуждаться… няма таго што раньш было :W
калі яшчэ насіў белыя гольфачкі і прыяжджаў у дзярэўню, адчуў сябе прадстаўніком вышэйшай расы — гарацкім мальчыкам.
Няма таго, што раньш было.
Ну і рана ж крывавая падчас перастройкі — настаўнікам збіраліся зарплаты прыбавіць за выкладанне на мове. Трэба ж было нейк заахвоціць да вывучэння мовы.
Спасіба монрам, столька дзенег рэжым з'эканоміў. Мы засталіся з русскім языком.
як падумаеш, што за гэтым стаіць тэрор супраць дарослых і пакінутыя малыя — ягоны вынік…
Угу. И там стрелял из рогатки в таких дзеравенских как ты. И за косички дергал. *lol*
Прочие также просьба. Коли вы такие охрененные радетели за мову, так постите свои посты на мове. Слабо?
Вот то-то что слабо вам. Не родная мова вам. А все туда же, косите под националистов. Ну ниче, приде Путин, он вас мигом пересажает. Мне орден. Ну никому ж не придет в голову что я за националистов, верно? *lol*
Дарэчы, што ўсе ж такі там з нашым магчымым пары? Мае 100 рублеў на тое, што Беларусь на 5.1.2020 будзе незвалежнай — супраць 100 пана на тое, што кіраваць праз год тут будзе Пуцін? Хопіць ўжо сумненўных разважанняў, трэба вырашаць пытанне ў рамках, як зараз модна, «брытанскага права». Калі два джентельмены нязгодны адзін з адным, яны вырашаюць праблему прза пары, ці не так?
О, витаю. Ухваляю! :**
А ничога. Я никогда не спорю. Особенно на деньги. Вот такой я жмот. :p
Не нравится- не комментируйте.
А вот нравится вам пообливать тут Монро.
В каждом втором посте про меня вспоминаете.
Это ж как вас просрало на моем нике то! :D
ГондурасБеларусь, а не собственная агония *lol*политически выверенные вопросы и ответы, правильные проценты и т.п.
Теперь буду знать.
Когда ждать кончины?
у вас разрез глаз неподходящий
НТВ: у Беларусі падымаюць галовы русафобы, а гэта Расея дала беларусам дзяржаву
www.svaboda.org/a/29709711.html
еще и нахер посылают
и безапасностью тогруют © *lol* *lol*