Статьи Брамы
  • 406
  • Талерантнасць ў крыві

    Бабуля мая, Марыя Фёдараўна, хрышчоная была ў каталіцкай веры, бо і бацька і маці яе, былі каталікамі. І хоць ўсё жыццё ёй наканавана было пражыць ў СССР (акрамя апошніх год), ад веры яна ніколі не адракалася, нават у самыя змрочныя гады ганенняў на Касцёл і Царкву. Дзед мой быў праваслаўным, але да веры ставіўся менш прыхільна, не адмаўляў яе, але і не быў вялікім адэптам. Рознасць канфесій і падыходаў не перашкаджалі сумеснаму жыццю.

    Але згодна з патрыярхальнай традыцыяй, дзеці іх былі ахрышчаны ў праваслаўі, тым больш, што знайсці ксяндза ў акрузе выявілася рэччу не магчымай. Касцёл як і царква ў Талачыне былі зачынены бальшавікамі. Веру бабуля захавала ў душы. Падчас вайны, з дазволу немцаў, аднавіла дзейнасць царква. З заканчэннем Другой Сусветнай, камуністы ў Талачыне, не адважыліся зачыніць царкву зноў, яна працягвала функцыяваць. Бабуля не гледзячы на тое, што царква праваслаўная наведвала яе рэгулярна, удзельнічаючы ў службах і таінствах, толькі малілася па-польску, бо з маладосці памятала каталіцкія малітвы.(Цікавы факт, усё жыццё. Бабуля лічылася не пісьменнай, бо не ўмела толкам чытаць і пісаць на кірыліцы, хоць на лацінцы (па-польску) і чытала і пісала.) Так трывала аж да краху СССР. Калі стала магчымым аднавіць касцёл. Дарэчы царква ў Талачыне, не што іншае, як перададзеная праваслаўным уніяцкі храм.

    Да чаго я ўсё гэта? Да таго, што для сапраўды веруючага беларуса. Насам рэч, няма вялікай розніцы ў канфесіях, галоўнае вера – хрысціянства. Я сам з аднолькавай павагай стаўлюся і да праваслаўных, і да каталікоў, і да пратэстантаў. Канфесійны падзел на нашых землях, больш справа палітычная. Трэба праўда канстатаваць, што апошнім часам, рэлігійная варожасць сярод “уцаркоўленых” з абодвух бакоў павялічваецца, але галоўным чынам пад уздзеяннем расійскай прапаганды, якая ў асобных выпадках ідзе і праз царкву. Асноўная-ж маса беларусаў, як і нашы продкі, цалкам талерантна ставіцца да іншых канфесій. Хочацца спадзявацца, што асобным палітычным дзеячам (асабліва з расійскага боку) не удасца пасеяць у Беларусі зерне рэлігійнай варожасці — Хрысціянства павінна быць адзіным, а не падзеленым штучнымі палітыка-ідэалагічнымі догмамі.

    P.S. Дарэчы, на днях, адзін не шэраговы поп, даказваў, што ўніяты не таму Богу моляцца. І ўмяне узнікае пытанне — а сам ён каму моліцца, не таму лі, ў якога хвост, а ў ілбе зорка?

    Кастусь

    13 комментариев

    avatar
    У маёй сям'і таксама цесна пераплецены каталіцкая і праваслаўная канфесіі.
    Бацькі праваслаўныя, сярэдні брат таксама праваслаўны. Я і малодшы брат каталікі. Маміна сястра каталічка а два браты — праваслаўныя. Мая бабуля па маме з уніятаў а дзед з каталікоў.
    У маёй жонкі тата быў з праваслаўнай сям'і, мама з каталіцкай. Сястра жонкі каталічка, але замужам за праваслаўным.
    Нашыя дзеці — каталікі.
    Сярод сяброў шмат як каталікоў, так і праваслаўных.
    Ніколі з гэтай нагоды не было якіх -небудзь спрэчак. На каталіцкія святы дзверы нашай кватэры былі адчыненыя для сяброў усіх канфесій. І наадварот, у праваслаўныя святы мы хадзілі ў госці да праваслаўных сяброў альбо сваякоў.

    Не веру, што ў Беларусі можа палыхнуць канфлікт на канфесійных рознагалоссях, толькі калі справакуе Масква, як ва Ўкраіне.
    +5
    avatar
    Я водку пью с православными, католиками, атеистами и даже с семитами. С баптистами не пью. Они ж, падлюки, ня пьють.
    :D
    Значит, я толерантен.
    0
    avatar
    С баптистами не пью. Они ж, падлюки, ня пьють.
    Пьют они нормально, главное, что бы тихенько. Есть у меня друзья баптисты. И девчонки шампанское пьют. И дают, хотя у них без свадьбы типа вообще нельзя.
    Лицемеры ещё те.
    +1
    avatar
    Значит, я толерантен.
    Процентов на 60. Атвичаю.
    Уберете из лексикона слово «даже» — достигните немыслимых 90 процентов.
    Почему не 100? Для интриги и как стимул.
    0
    avatar
    Вельмi прыемна некалькi пагадзiцца з ботам Кастусем.
    Але высновы зроблены не дакладныя. Беларусы не рэлiгiны ўвогуле, i гэта вельмi добра. Таму што рэлiгiя гэта насамрэч атрута для розуму. А так званая «талерантнасць» гэта не талерантнасць у поўным сэнсу, а звычайная абыякавасць да рэлiгiйных забубонаў.
    -2
    avatar
    Так унияты мы — соединяем без фанатизма
    0
    avatar
    соединяем


    И располагаем храмы красиво рядышком. И вперемешку. По возможности и издавна.
    А такие памятники, освященные провославным и католическим эпископами, с двумя крестами, ещё где-нибудь на планете имеются?

    news.tut.by/society/402343.html
    Не знаю. Ну и ладно. Мне нравится. И дополнительный аргумент, чтобы хотеть жить на этой земле. И хотеть, чтобы мои потомки жили именно на этой земле. Или как минимум считали её родной и желанной. И для жизни своих потомков тоже. Это наивно, патетично, несовременно, некосмополитично? Ну и пусть.

    И да. Из ссылки про памятник в Гродно. А вот интересно: почему активистки именно этой конфессии (именно ЭТОГО патриархата) протестовали и возмущались на открытии этим мудрым, примирительным и объединяющим граждан страны памятником?
    0
    avatar
    Или как минимум считали её желанной
    Это как это, желанной? Как тётю желать? Слышал, были давно такие обряды, ещё при язычестве, совокуплялмсь тёти с дядями на пашне, чтобы земля родила лучше. Сейчас это дело заменили минеральными удобрениями. Так что… насчёт желанной земли, под устарел термин.
    0
    avatar
    А ведь с тетями интереснее, чем с минеральными :j
    0
    avatar
    Ну и язва Вы, спадар Пел. Ну ляпнул не то слово. Чай, мы же здесь не диссертации пишем, как говорит пан Александр. Ну виноват, суббота-вечер, если понимаете о чем я. Стыдно и буду исправляться.
    Между прочим, я слышал, что есть такие люди (забыл как называются), которые умеют делать вид, что не заметили. Люди-то такие есть, не сомневаюсь. Но мы с Вами к ним не относимся. Почему-то и тоже не сомневаюсь.
    0
    avatar
    Ничо и не язва. Я всего лишь за обьективность, ведь, если не мы, то кто же?%)
    0
    avatar
    и кстати всех толерантных товарищей с наступающим китайским новым годом (16 февраля)
    пора уже этот день вносить в перечень нерабочих праздничных дней :)
    0
    avatar
    Вноси. На окрестина в камерах еще есть свободные места. Пополнишь число злоумышленников.
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.