Статьи Брамы
  • 348
  • АНАНІМ, АНАНІМУ РОЗНЬ.

    Чытаючы “Народную волю”, звярнуў увагу, як часта ў яе прыходзяць рознага роду ананімкі. Прычым, па маім назіранням, у апошні час іх колькасць узрасла. Скардзяцца ў асноўным на мясцовыя улады і працадаўцаў. Як вядома, жанр гэты не новы, у нядаўнія часы ён нават меў падтрымку у кабінетах КДБ і МУС, але цяпер плынь ананімак перанакіравалась на незалежную прэсу. Вось як гэта каментуе аўтар “НВ”: Адным словам, любяць у нас чужымі рукамі жар заграбаць. Газета, безумоўна, рэагуе на розныя канфліктныя сітуацыі, але калі ва маеце дакладныя факты пра злоўжыванні, то чаму б найперш не звярнуцца ў адпаведныя органы? Спрабавалі? Думаю, што не.” І ён мае рацыю.

    Але жывучы, у маленькім гарадку, я добра ведаю, што рацыю маюць і ананімы (канешне не тыя якія ілгуць і абгаворваюць). Тут, мясцовы чыноўнік цар і бог, не малую смеласць трэба мець. Каб выступіць супраць яго. Не гаворачы ужо пра тое, што тыя самыя “адпаведныя органы” стаяць на абароне зусім не простага чалавека, ці справядлівасці. Як гавораць у народзе: ”Крумкач, крумкачу вока не выклюе.”

    А народ хоча справядлівасці. Раней пісалі у Адміністрацыю Прэзідэнта, але відаць ужо пераканаліся, што гэта бессэнсоўная справа — скаргі вярталіся на разгляд тым на каго скардзіліся, а там ужо як пашанцуе, ці проста адпіска, ці прэч з працы. Такім чынам і застаецца толькі адна надзея – на газету. Прычым далёка не на дзяржаўную. Зразумела, што вінаватыя людзі самі – самі спрыялі станаўленню такой улады. Але справядлівасці хочацца! Ёсць, праўда. Яшчэ сед. Вось іншая газета, дае каментар юрыста, аб высяленні Асмалоўкі: “ Трэба не мітынгаваць, а звяртацца ў суд”. Юрыст зусім песіміст, калі ён верыць у тое, што суд можа выступіць на баку грамадзян супраць дзяржавы, звузім у нас дрэнна з падрыхтоўкай юрыдычных кадраў – у аблоках лётаюць.

    Калісьці гаварылі: ”Прэса – чацвёртая улада”. На жаль сёння, у нас улада толькі адна, даўно ужо няма ні заканадаўчай ні судовай. І прэса змяніць сітуацыю не можа. Гэта могуць зрабіць толькі людзі, і канешне не ананімкамі. Але ананімка, сведчанне таго, што людзі баяцца. Баяцца гаварыць праўду. Баяцца, але бачаць, што справядлівасці ад улад не чакай. Чым гэта скончыцца? Гісторыя, кажа – рэвалюцыяй. Магчыма… Паглядзім…
    • нет

    1 комментарий

    avatar
    Гісторыя, кажа – рэвалюцыяй. Магчыма… Паглядзім…

    Чтобы делать революцию, нужны революционеры с соответствующей революционной идеологией.
    А в Беларуси есть всё. Есть власть. Есть псевдопарламент. Есть псевдоконституционный суд. Есть псевдоразделение властей и есть псевдонезависимая пресса с псевдооппозицией.

    А вот чего нет, так нет настоящей политической оппозиций, которая выражала бы интересы самих белорусов, а не интересы Запада в Беларуси, России в Беларуси или Лукашенко в Беларуси.

    В настоящих условиях такая настоящая оппозиция могла бы быть только нищей, по причине отсутствия финансирования извне и при том революционной. Потому что свергнуть власть на псевдовыборах нельзя, годиться только революция.

    Но революционеров, а не балаболов нет. Был один Монро, да и тот махнул ногой на белорусов, затоптали меня, не поддержали. Ну, сижу в лопухах, попиваю коньячок. Пишите в прессу, граждане. Надейтесь что там вам помогут. :) Страна дебилов, млеать. :D
    -1
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.