Статьи Брамы
  • 531
  • Нац’ідэя


    1. Карпарацыя ўжо існуе.

    Заганная. Але менавіта такую маем. Дзірку ад бубліка. Але бублік ёсьць. Проста трэба ўсвядоміць ягонае існаваньне і нашую ад яго залежнасьць. Ён вялізны і важны. Гэта наш бублік. Іншага ў нас няма. Нашыя продкі многа працавалі і моцна змагаліся за лепшую долю для сваіх нашчадкаў, але занадта ў розныя бакі стараліся.
    Пайшлі не ў той бок – рассеялі свае высілкі і страцілі магчымасць кіраваць сваім супольным жыццём. І хоць ужо мелі многае, але аддалі ўрэшце і сваё асабістае жыццё на расправу сіле фанатычна бесчалавечнай.

    Наша нацыянальная ідэя абмежавана кавалкам паверхні зямной кары. Тут мы заявілі аб сваёй адметнасьці і ўсё, што адбывалася ў глыбіні часу, пакінула свае адбіткі менавіта тут, і тое, што будзе адбывацца, таксама будзе адлюстравана тут.

    Мы людзі берага – колішняга марскога ўзбярэжжа.

    І гэты бераг паступова большаў і стаў нашай краінай для жыцця. Іншыя народы маюць тыя ж горы, што і 2 тысячы гадоў таму і амаль тое ж мора. А наша мора стала зямлёй.

    Мы – літва. І мы – тутэйшыя. Мы тутэйшыя нашмат раней, ніж літва. Літвой мы названы чужаземцамі, якія разведвалі прасторы зямлі ў сістэме розных цывілізацый старажытнага свету.

    Ужо амаль тысячу год было існавала хрысціянства, але да нас яно прыйшло не ў сваёй сутнасьці, а праз тых самых таргоўцаў нявольнікамі, якія павінны былі адмовіцца ад здабычы людзей на продаж і сказаць ім: “Мы ўсе роўныя перад Небам.”

    Так яно ж і ёсьць. Мы ж зямляне. Жывёлы проста жывуць і ніколі не ўсвядомяць, што яны таксама зямляне. А мы, людзі, можам сябе пракарміць працай стваральнай. І жывёл можам і пракарміць, і аберагчы. І расліны ўзросціць.
    Часіны канібальства не павінны быць забыты і не павінны больш быць паўтораны, як гэта сталася пад фанфары аб пабудове камунізма.

    Хто адчувае тутэйшую зямлю роднай – той і беларус. Бо менавіта з гэтай назвай тутэйшы, выжыўшы пасля 70 год савецкай улады, люд атрымаў сваю «дзірку ад бубліка» падчас перабудовы камуністычнай спаруды СССР.

    Тэзы дэталізацыі — у працэсе распрацоўкі
    :)
    • нет
    • 2
    • +3

    25 комментариев

    avatar
    Мы людзі берага – колішняга марскога ўзбярэжжа.
    Мора Герадота…
    Iдэя спадара Jin-а больш рэалiстычная за вашу.
    0
    avatar
    Між іншым, у прамінулым годзе я пераходзіла Прыпяць і вады было ніжэй калена.

    Вы будзеце абвяргаць даследаваньні геалагічнай гісторыі?
    0
    avatar
    Чарка, шкварка и немножка шмальки.
    -1
    avatar
    Не горшая ідэя, чым клоўнская марсіянская. І рэспект сп-ні Аліне за зразумеласць тэксту )
    0
    avatar
    Когда-то идея всемирной революции была «клоунской».
    И уж юдофобия насколько клоунской выглядела в 20-х
    это отрицательные примеры. но вы подумайте.
    0
    avatar
    Краткий перечень «глубоких мыслей» автора.

    1. Ты кролика видишь? А ведь он есть! Садись возле дырки в земле и жди кролика. Дырку видишь? Будет и кролик. Верь мне.

    1. Карпарацыя ўжо існуе.

    Заганная. Але менавіта такую маем. Дзірку ад бубліка. Але бублік ёсьць. Проста трэба ўсвядоміць ягонае існаваньне і нашую ад яго залежнасьць. Ён вялізны і важны. Гэта наш бублік.


    2. Ориентируемся на наших предков....., которые все прос*али: ВКЛ, Речь Посполитую, БНР.

    "Нашыя продкі многа працавалі і моцна змагаліся за лепшую долю для сваіх нашчадкаў, але занадта ў розныя бакі стараліся.

    3. Мы все одинаковые и равные. “Мы ўсе роўныя перад Небам.” И Лукашенко со своими 17-ю резиденциями по Беларуси, и Алина в своем чулане. Лукашенко аплодирует вам Алина. А врачи в «Новинках» страстно желают вас увидеть в своих стенах.:J

    4. Не забывать о наших продках- каннибалах. :J

    «Часіны канібальства не павінны быць забыты і не павінны больш быць паўтораны, як гэта сталася пад фанфары аб пабудове камунізма.»


    4. Всем проверить свои чувства.

    «Хто адчувае тутэйшую зямлю роднай – той і беларус.

    А хто не адчувае? :D Той Манро и мандаринистый недоземлянин. Скорее лунатик и марсианин. Ату их! :)

    5. Получи свою „дырку“ и заткнись.%)

    »выжыўшы пасля 70 год савецкай улады, люд атрымаў сваю «дзірку ад бубліка» падчас перабудовы камуністычнай спаруды СССР.
    -1
    avatar
    Ваў! Сам гуру пакрытыкаваў. Я ўжо ад замілаваньня паплакала і паспрабую адказаць

    Пойдзем з канца вашых трактовак маіх высноў, якія, дарэчы, былі, кшталту, прадмовай з пералікам умоў фармаваньня беларускай супольнасці:

    5. Получи свою „дырку“ и заткнись.

    Хто сказаў, што «заткнісь»? Каб заткнуліся патрэбна праектантам перабудовы рэпрэсіўных органаў СССР. Каб заткнуліся — патрэбна кіраўніку нашай сучаснай карпарацыі «Беларусь», якога паставілі ахоўваць бублік, а ён увайшоў у смак.
    Ну і сапраўды — сядзелі заткнуўшыся, бо даваць парады наконт таго, як лепей уладкаваць краіну і быць канкурэнтам яго ўладзе было вельмі шкодна для здароўя.
    Можна было толькі блаблакаць у інтэрнэтах — нават крытыкуючы, але з умовамі ўсхваленьня СССР і гнабленьня беларускай мовы, БНФ, Пазьняка і ўсіх, хто смеў крытыкаваць рэжым без песен хвалы савецкай магуце і ягоным сацыялістычным заваёвам. Цягам апошніх 5 год, абавязкова падрульваў нік, які казаў мне: «дзетачка, ты маленькая і не ведаеш, які суперскі быў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Павер мне, дзеду, гэта было ваў-ваў-ваў!»
    Напэўна, гэта былі спецыяльныя прасавецкія тролі. Яны таксама выконвалі заданьне «заткнуць» развіцьцё беларускай карпаратыўнай свядомасці. Тут ужо сутыкнуліся інтарэсы перабудоўшчыкаў СССР і прадсядацяля калхоза карпарацыі.
    Прадсядацель нават пачаў заводзіць шарманку з чыста пазьняковымі рамансамі. Далей — болей. І такім чынам стаў амаль найгалоўным абаронцам нашай карпарацыі «Беларусь».

    4. Всем проверить свои чувства.

    А як інакш? Прагнецца пану якой іншай карпарацыі тэрытарыяльна? Калі Беларусь для вас нейкі прахадны двор, месца нечага нахапаць ці напаскудзіць і зваліць з пакрыўджаным выглядам, то проша пана не даваць парады. Ніхто не трымае зараз народ за жалезнай савецкай заслонай — едзь у свет, ставай багатым і тады спытай сябе, што адчуваеш да Беларусі.
    Бо і звяры і пчолы ласку да радзімы маюць.
    Нават гэты «бублік», які дагэтуль усведамляецца «дзіркай», вялікая заваёва, бо перабудоўшчыкі не стрымалі распад СССР, хоць і спрабавалі праз свае ГКЧП. Ну, яны тады пайшлі іншым шляхам — праз алігархізацыю браткоў па камуняцкай фашыне. Ці іх пашлі.
    Вось таму і вызначаецца іерархія грамадзян і граждан. Прыдумаць трэба тэстэр, які будзе праводзіць вызначэньне беларускасьці — і таму будзе клас грамадзян з правам голаса і граждан, якія маюць усе правы, акром права выбіраць кіраўніцтва карпарацыі. Чыстая дэмакратыя — не роўня той, што ў «греческом зале». І ніводзін габрэй камень не кіне у такую ідэю, праўда?

    4. Не забывать о наших продках — каннибалах.

    Не забываць. І ніколі не забудзем. Так нас, піянераў, вучыла савецкая ўлада. І гэта адзінае, што неабходна ад яе узяць. Спаленыя беларускія вёскі нельга забыць. Тыя горы пра злачынствы немцаў на нашай зямлі павінны быць разабраны па кожнай спаленай костачцы. І памерлыя ад голада у паслясямнадцатыя, 20-я, 30-я, 40-я — гэта ўсе таксама ахвяры камуняк. Вам хочацца гэта забыць? Падумайце, чаму? Нешта не тое з'елі, напэўна.

    3. Мы все одинаковые и равные.

    Так, мы ўсе людзі. Не аднолькавыя. Але роўныя перад Усявышнім. Што б гэта не было. І гэта мая тэза была наконт сутнасьці русі — славянскай русі, якая прынесла хрысціянства на тутэйшыя землі, але людзі засталіся таварам у яе руках. Узброеныя банды варага-грэцкіх здабытчыкаў тавару на сплаў гойсалі па зямлі і рабавалі яе, дакуль не атрымвалі адпор. Пачытайце як русь захапіла «балвановы» горад. Людзі адтуль сышлі ў лясы, а там пасялілася ушкуйная русь — хрысціянства яна, бач, прынесла. Такое гэта і хрысціянства. Але і тое русскае, думаю, было царствам людзей — у параўнаньні з царствам камунякаў, якія паабяцалі рай на зямлі, бач. Толькі камуняцкі і толькі пасля пекла на гэтай жа зямлі. Некаторыя дагэтуль вераць, што занавальнікі камуняцтва ў гэта верылі і будавалі камунізм. А не строілі планы, каб як трымаць уладу.

    2. Ориентируемся на наших предков....., которые все прос*али: ВКЛ, Речь Посполитую, БНР

    Вы усё правільна кажаце, што «прас*алі». Але ж трэба аналізаваць гістарычны біялагічны матэр'ял. Чаму, хто і як прас спрыяў такому выніку. Колькі там было таго і сяго, і ці былі глісты… Калі не аналізуецца, значыць працэс засмечваньня мазгоў прадоўжваецца і яны страчваюцца для аналізу ды высноў, і бублік наш дастанецца іншым. А паны проста крыху удобраць зямельку каля лапухоў. Потым нашчадкі вызначаць і ваш унёсак ды скажуць, магчыма, што зас*алі і прас*алі лапушатнікі свой шанец, а маглі і людзьмі звацца, і прыбытак ад карпарацыі атрымваць.

    1. Карпарацыя ўжо існуе.

    Гэта сапраўды так. Яна існуе і яна канвертуецца. Засталося што? А? Дапамагчы сабе засталося. Абараніць сябе.

    А наконт рэзідэнцый, дык паглянем давайце на палацы у Ружанах, ці Косаве. Такое пампезнае будавалася на нашай зямлі — гаспадар палаца ў Косаве вырабляў дываны… І вось прыйшлі акупанты, нейкім жа пазваныя, бо ж інакш не пасунуліся б… І ўсё змяталася — раз за разам, але ж выстаяў палац той. Радаваў многіх сваім выглядам. Нават зараз ён мяне не радуе так, як некалі… Мяне гэтыя рэзідэнцыі зусім не хвалююць. Хай іх будзе і болей і напраўду прыгожых. Некалі можа прынясуць болей карысьці — нашай карпарацыі, якой усяго 25. Калі мы яе не страцім, канешне і не станем наўпростымі закладнікамі камунаалігархаў…
    +1
    avatar
    Вы ж там замахнулися писать нам о национальной идее. А пишите не по теме, про коммунизм, про дываны, Коласа, Ружаны. В общем, вам, чтобы писать умные вещи, не хватает двух вещей: ума и образования. Посему лучше не пишите.
    +1
    avatar
    Посему лучше не пишите.
    *lol*
    трэба пану быць болей самакрытычным… Ці гэта проста мо немагчыма. Ёсьць вось такія людзі, што не здольныя быць самакрытычнымі і таму лічаць сябе вельмі вумнымі.
    +1
    avatar
    Во-первых, вы не раскрыли тему про нац. идею. Написать, что всем надо сидеть у дырки и что это и есть мол «ценность»...? Простите, но это многое говорит о вашем уме.

    Во-вторых, я не утверждал, что я шибко умный. Но на вашем фоне пожалуй таки да.:J
    -1
    avatar
    Я пішу пра важныя рэчы. Вы іх або баіцёся, або не разумееце ў прынцыпе.
    0
    avatar
    Это вы думаете, что пишите про важныя речи. А я вот читаю ваши «важныя рэчы» и вижу банальности, глупости и даже, простите, тупость. А неофиты всегда так думают, что пишут «важныя рэчы». Они ж на то и неофиты. НО я думаю, что Брама таки держать таки планку. Иначе с нас скоро смеяться будут читатели.
    0
    avatar
    З лапухоў седзячы будуць смяяцца? 25 год прасядзелі кату пад хвост і смяяцца? Вы спецыяльна іх вадзілі за сабой?
    0
    avatar
    Да с вас тут все почти смеюцца. Просто не высказываются, берегут вас. А я неполиткорректный, могу и правду высказать. Про идею Лыча, о резервации для сьвядомых, академика между прочим, я прямо написал на Свабоде, что он сумасшедший, ему лечиться пора. Вы пишите, не понимая того, какой бред вы пишите, пани Алина. А тут между прочим почти все с высшим образованием. Я вот лично ваш бред читаю с нескрываемым трудом.
    0
    avatar
    Мне пофіг, што нехта там смяецца. Пофіг. Няўжо гэта такім вумным дагэтуль не ясна.
    А тут между прочим почти все с высшим образованием. Я вот лично ваш бред читаю с нескрываемым трудом.
    Не трудзіце сваю голаў савецкага абразаванца. Або постсавецкага, у якога прафесарамі тыя, што ўсклікаюць: «Беларусь ад Балтыкі да Ціхага!» Ці яшчэ якія запрашаныя на перадачкі пра славян і Ўсярусь.
    0
    avatar
    Не трудзіце сваю голаў савцкага абразаванца.

    Лучше быть советским образованцем, чем советским НЕобразованцем, как вы.:J
    +1
    avatar
    Лепш думаць сваёй галавой, чым вывяргаць з яе савецкі шлак да смерці. У лапухах
    0
    avatar
    Розум і адукацыя тут ёсць толькі ў абранай эліты, пісаць можна толькі ім ) Слухаемся, пан )
    0
    avatar
    Не-не, пишите. Чтобы, как говорил Перт Первый, дурость каждого была всем видна.
    0
    avatar
    Не-не, пишите. Чтобы, как говорил Перт Первый, дурость каждого была всем видна.
    Будзем, будзем. Тут цэлыя статкі вумных постсаўкоў нечаму вучаць адзін аднога. А бубліка так і не ўбачылі.
    0
    avatar
    Вы там нечто накремзали про бублик, я так и не понял что вы имели в виду. :J

    И потом вас лично учить уже поздно.
    0
    avatar
    Мяне асабіста ўвогуле няма сэнсу вучыць. Адкуль у пана такія думкі? Пан настаўнік гісторыі, дык напэўна, адтуль такія думкі. :)
    А я архітэктар. Рэканструюю мінуўшчыну і праектую будучыню. :)
    0
    avatar
    Упершыню для публічнага агляду прадстаўлена шкляніца з выразанымі фігурамі грыфона, льва і дрэва жыцця. Шкляніца магла прысутнічаць на каранацыі Міндоўга


    «У Брытанскім музеі гэтыя шкляныя келіхі ставяць у шэраг першай сотні самых важных твораў матэрыяльнай культуры Еўропы, — піша гісторык. — Наш знайшла на Наваградскім замку экспедыцыя Фрыды Давыдаўны Гурэвіч і перадала для вывучэння ў Эрмітаж. Атрыбутацыю чары зрабіла Рыпсімэ Мікаэлаўна Джанпаладзян — маці цяперашняга дырэктара Эрмітажа Міхаіла Піатроўскага (памерла ў 2004 годзе)».

    У экспазіцыі келіх паставілі ў асобную вітрыну.
    Да сёння ў свеце захавалася 12 падобных рэчаў. Кажуць, калісьці ўсе яны належалі кананізаванай пасля смерці каралеве Ядзвізе і вада ў іх ператваралася ў віно. Адсюль і нямецкая назва серыі — Hedwigsglaser, «шкло Ядзвігі». Такога тыпу розныя келіхі і чары з’явіліся ў Еўропе ў часы імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Аттона II.

    0
    avatar
    Перефразируя писателя Салтыкова- Щедрина:

    Напирают на национальную идею, на патриотизм Видать сильно проворовались.
    0
    avatar
    Памылкова занесла ў выбранае… Выбранае ўжо нельга рэдагаваць?
    Дзе та наша пані О.?
    ;)
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.