Статьи Брамы
  • 478
  • Зомбі-краіна

    Усе, мабыць, бачылі мастацкія фільмы аб людзях-зомбі. Атручаныя, якім не будзь вірусам, напалову спарахнелыя людзі, бадзяюцца па гораду, і зжыраюць усіх хто вытыркаецца з іх гнілой біямасы. На прыканцы фільма з’яўляецца герой-адзіночка, які ўсіх выратоўвае, ці забівае, у залежнасці ад густу гледача. Але гэта фільм, фантастыка… А ці бачылі вы зомбі на сам рэч? Дык вось жа яна, краіна зомбі – Беларусь.

    Пачыналася ўсё з эксперыменту. Купка людзей, навукоўцаў ад палітэканоміі, вырашылі паглядзець, што атрымаецца, калі пабудаваць сацыялізм у асобна ўзятай краіне. Адмыслова дзеля гэтага эксперыменту, з кавалкаў памерлай Расійскай імперыі, быў сшыты Франкінштэйн-СССР. Цела атрымалася добрае – волат з моцнымі цягліцамі, на гліняных нагах, праўда, але з доўгімі рукамі і пражэрлівымі сківіцамі. Франкінштэйн-СССР функцыяваў спраўна, нават прышываў сабе новыя кавалкі цела, і трушчыў вялізнымі кулакамі суседзяў. Была толькі адна праблема – скампанаваны Франкінштэйн быў з мёртвага цела, і як дохлая рыбіна пачаў гніць з галавы. Мозг СССРа, паступова, ад тлустай ежы, адасобіўся ад цела і загніўся. Як вынік – цела ізноў паразвальвалася на кавалкі. Эксперымент праваліўся. Але навукоўцы ад палітыкі (а можа і псеўданавукоўцы)не супакоіліся, пачалі эксперыментаваць, на гэты раз, з кавалкамі Франкінштэйна. Кожны ўзяў па кавалку. І ўзяліся за справу. Так з’явілася краіна-зомбі. Як вядома зомбі, гэта мёртвае цела, не маючае душы, але з функцыянальным мозгам. Толькі вось не задача – цела яшчэ не зусім памерла, у коме, ці ў летаргічным сну знаходзіцца. Душа, якую Франкінштэйн амаль ператварыў у сваім страўніку, пакуль што жывая, і нават пачынае вяртацца ў цела, паступова яго ажыўляючы. Аджыве цела, будзе жывая, здаровая краіна. Гэта не цікава… Гэта любы дурак зможа, трэба працягваць эксперымент. Для пачатку было вырашана ўмярцвіць душу канчаткова. Для краіны, што з’яўляецца душой – культура, мова, самабытнасць. Пачалі іх знішчаць.

    Удала. Душу амаль забілі, тыя аскепкі якія яшчэ захаваліся, ізалявалі здорам (кішэчным жырам). І вось мы маем жывога мерцвяка. Без душы. Ён мёртвы. Ходзіць, функцыянуе. Але вось бяда, старая праблема не вырашана, без душы і мозг добра працаваць не можа – загнівае мозг. Што далей з краінай-зомбі будзе? Невядома. Толькі вось ў усходняга навукоўца эксперымент больш удалы атрымаўся. К целу дзяржавы падвялі адмысловыя трубкі і замест крыві, як раней, пачалі напампоўваць нафтагазавую сумесь. Цела паружавела, налілося моцы, зноўку нарасціла цягліцы. Здавалася б, вось, жыві ды радуйся! Толькі ў вучонага эксперыментатара фантазія слабаватая, гэты дуралом вырашыў ізноў Франкінштэйна зляпіць, і ўжо прышывае к яму новыя кавалкі. Цалкам магчыма, што і зомбі нашага скора далучыць, можа ў выглядзе трэцяй нагі, ці там шостага пальца. Эксперымент працягваецца. Але мне здаецца, гэта не вельмі цікава, скончыцца тым, што і ў першы раз – вялізным пшыкам.

    Алесь Рыбачонак

    10 комментариев

    avatar
    прабачце, але вобраз недакладны. Пачынаючы з пачатку.
    0
    avatar
    Але мне здаецца, гэта не вельмі цікава, скончыцца тым, што і ў першы раз – вялізным пшыкам.
    Паспрабуйце падрабязней пра пшык.
    Для пачатку было вырашана ўмярцвіць душу канчаткова
    кім вырашана? Гэтымі?
    Пачыналася ўсё з эксперыменту. Купка людзей, навукоўцаў ад палітэканоміі, вырашылі паглядзець, што атрымаецца, калі пабудаваць сацыялізм у асобна ўзятай краіне.
    Дык яны і не марылі, што атрымаецца нешта ў адной асобнай. Камінтэрны навошта былі? І каб не зрабілі «рэвалюцыю» ў Германіі, дык і не атрымалася б у іх і ў Расеі. І нават у тым, што засталося б ад Расеі.
    0
    avatar
    Гэтая нудота ўжо пачынае надакучваць. Амаль кожны тыдзень з'ўляецца якісці "інтэлектуал", і пачынае сыпаць прыметнікамі, намагаючыся як мага бальней пнуць сваю краіну. Гэта можа быць ўсе: эканоміка, надвор'е, падаткі, секс, медыцына — усе не тое, і усе не так.

    Татальны негатывізм ў дачыненні да сваей краіны і свайго народа — гэта асноўная праблема беларускай эліты. Замест руплівай працы яна жадае прытуліцца ці да Расіі, ці да Эўропы. Ей проста не хапае здаровага жыццевага аптымізму. Яны не жадаюць бачыць таго добрага, што есць ў Беларусі.
    +2
    avatar
    Пнуть не страну — а народ.
    Но это бесполезно.

    Это как обращаться к толпе за помощью «Памагите!»
    Все будут стоять и смотреть.
    0
    avatar
    Это как обращаться к толпе за помощью «Памагите!»
    А если «памагите! у меня куда то колечко от гранаты потерялось!»?
    +2
    avatar
    А если «памагите! у меня куда то колечко от гранаты потерялось!»?
    Ну это смотря какого результата вы хотите добиться. Ибо если крикнуть: «Помогите! У меня бриллиантики рассыпались!» эффект будет прямо противоположный.
    И кстати, возможно кто то воспримет наши комменты как обычный стёб, но на мой взгляд это довольно точная иллюстрация политики некоторых государств.
    0
    avatar
    А народ вам чым не падабаецца? Пан разважае як той заходні " лімузінны ліберал", які ў шоку даведаўся пра Брэксіт ці перамогу Трампа. Таксама, народ вінаваты.
    +1
    avatar
    Народ, то нравится. Не нравятся его отдельные представители.
    0
    avatar
    А чё, представители с Марса? Или их спецом выращивали, аки наследных принцев? Все наши, из народа, от сохи. Народец видать такой.
    +1
    avatar
    Народец видать такой.
    Народ як народ — рукі, ногі, галава… Вось язык — спецыфічны, тэлехунтаўскі. Валасы не так зачасаныя. І ў катлаване саўковым соўгаюцца тудэма-сюдэма, бедныя.
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.