Статьи Брамы
  • 1619
  • З надыходзячым Раством Хрыстовым!



    Брама сардэчна вiншуе ўсiх наведвальниiкаў, якiя адзначаюць Раство ў будучы ўикэнд, з надыходзячым Святам!




    Каляда, Каляда, на зямлі — Святы Вечар,
    нарадзіўся у яслях Збавіцель і Бог.
    І пасталі бярозаў танклявыя свечкі
    паабапал заснежаных, белых дарог.

    Халадно. Мо таму, што зіма на парозе,
    адчуваецца лютасць суровай пары,
    а у полі пустым па шырокай дарозе
    плачуць нечаму сумна ліхія вятры.

    Чым жа сэрцы сагрэць, як той холад адужаць?
    Ці агеньчыкам цьмяным у сялянскім акне,
    Калядою святой, што насуперак сцюжам
    цеплынёй чалавечыя сэрцы кране?

    Каляда, Каляда… Нават зорам трывожна.
    Па заблытаных сцежках крутога жыцця
    да сваіх ў гэты вечар спяшаецца кожны,
    дзе ў сям'і за сталом нас чакае куцця.

    Сена пах, яліны, стаяць розныя стравы,
    прытаміўшыся, маці шчасліва маўчыць.
    Садзяцца сыны на шырокія лавы,
    што сышліся дамоў, каб душой адпачыць.

    Добра сесці разом, слязу радасці ўцерці,
    адчуваць, што ў застоллі, што побач браты,
    у душы чысціня і узнёслыя сэрцы,
    бо з людзьмі разам Бог ў гэты Вечар Святы.

    Сёння сэрцам з усімі куццю раздзяляем,
    хто за стол наш не змог на вячэру прыйсці,
    ўсіх далёкіх і родных сваіх ўспамінаем
    і дабра ўсім і шчасця жадаем ў жыцці.

    Няхай будзе вам цёпла, бы ў бацькавай хаце,
    ў гэтым свеце шырокім, дзе столькі дарог.
    Няхай людзі зямлі для вас будуць, як брацця,
    і жыццёвыя сцежкі прастуе вам Бог.

    Можа, хто занямог, можа, хто пахіснуўся,
    загубіўшы сумленне ў нялёгкім жыцці,
    прытаміўся ў шуканні свае Беларусі —
    памажэце й такім на вячэру прыйсці.

    За святочным сталом — няхай кожнаму месца
    каля вернага сэрца сясцёр і братоў.
    Няхай будзе у вас, як ў харошай сямейцы,
    ўсім па роўні ў жыцці і куцця, і любоў.

    Няхай вера ў любоў, свая мова ў застоллі,
    а у думках — зямля, дзе спачылі дзяды,
    няхай ўсюды ласкава спрыяе вам доля,
    а любоў, чалавечнасць мацуе рады!

    Л.Генiюш

    12 комментариев

    avatar
    Павіншуйце таксама і евангельскіх хрысціянаў, баптыстаў, адвентыстаў, пяцідзесятнікаў, сведкаў Іеговы… Хаця не, гэтых выкрэсліваем: «сведкам» гэта без патрэбы… Дарэчы, у большасці праваслаўных канфесіяў святкуюць гэтактаксама 25-га снежня — можна было б і іх з Калядамі павіншаваць. Ларыса Геніюш прынамсі не была б супраць. :)
    +1
    avatar
    И Вас с праздником, пане Кум :)
    +2
    avatar
    Ларыса Геніюш і тут не супраць. Дзякуй. %)
    0
    avatar
    С Рождеством Христовым, друзья :)!
    +3
    avatar
    Wszystkiego Najlepszego z okazji Świąt Bożego Narodzenia dla wszystkich


    Autorem tej pięknej kolędy, nazywanej czasami «Królową Kolęd» jest Franciszek Karpiński. Kolęda skomponowana ok 1791 roku, po raz pierwszy wykonana publicznie w 1792 roku w Bazylice w Białymstoku. Autor kolędy, Franciszek Karpiński został pochowany we wsi Łysków ( Лы́скава (Лы́скаў)
    pl.wikipedia.org/wiki/%C5%81ysk%C3%B3w_(obw%C3%B3d_brzeski)
    +6
    avatar
    присоединяюсь ко всеобщим поздравлениям!
    простым обывателям любой праздник в радость… :)
    +4
    avatar
    присоединяюсь ко всеобщим поздравлениям!
    Я завтра вже буду поздравлять, обниматься, прощаться и все таке. :W Потому как отбываю в более теплые края на все праздники, включая и Новорічні. :P Ооооййй, а там мне будет не до интернета. И не до Брамы. *lol*
    +2
    avatar
    Вясёлых Свят і шчаслівай дарогі!
    +1
    avatar
    ZDROWYCH I RADOSNYCH ŚWIĄT
    +3
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.