Статьи Брамы
  • 1609
  • Не канібаль!

    Не людажэр!

    Вось адзіная запаведзь чалавека ХХІ стагоддзя ад Раства Хрыстова. І такой яна была з самога пакону вякоў…

    Пакон — што ж гэта азначае? І пайшла я ў гугал, і сустрэла вось такое:


    Покон – это скупа законов Прави, которые Вселенную составляют. Каждый православный Русин их в себе почувствовать должен, а почувствовав – с Родом единиться, чтобы вместе сбереженному быть и жить счастливо в радости и благости Света Рода Всевышнего.

    Славяне! Через Карбы животворные освящайтесь, силой Рода пресыщайтесь – и будете иметь жизнь вечную с Богами во Триглаве. Над Карбами рассуждая, слышать будете голос Прави и Света, что к нам из Ирия несется. Поэтому Ведой просачиваясь, над Карбом задумавшись в состоянии Священной Тишины находитесь, и тогда вам всякий путь откроется, дорога станет свободной и легкой. И пойдете как Славяне, Ории, Русины светлые к Богам по Славе вечной.

    Покон вам – опора и напутствие жизненное повсеместно, должны его верно слушаться, о душе своей заботясь. И права не имеете ни одного Карба потерять, ибо то наследство ваше, которое с Русинами всегда остаться должно.

    Тут вам і пакон — закон, і скарбы з карбаў, і цемра Сварож’я, і крыж — знак коласваргі…

    Не, не! Вернемся лепей да “баранаў” ХХ века — да ўсім вядомых і неабвержных фактаў з гісторыі чалавецтва і гісторыі рэлігій.

    Людзі жылі статкам заўсёды і выжылі толькі дзякуючы супольнасьці.

    Чым чалавек адрозніваецца ад іншых жывёл? Тым, што не есьць людзей. Толькі так чалавек стаў чалавекам. І толькі так збудаваў сваю цывілізацыю.

    Ставаў чалавек чалавекам доўга і рознымі шляхамі – у залежнасьці ад дарункаў той зямлі, дзе пашчасціла выжыць той ці іншай супольнасьці.

    Людзі ставалі паляўнічымі, пастухамі, аратымі і пераставалі быць людажэрамі.

    Цывілізацыя пачалася з гэтага – чалавек перастаў есьці сабе падобнага.

    Супольнасьць не існуе без пэўных догм – без законаў суіснаваньня і законаў выжываньня. Спачатку людзі навучыліся не есьці адзін аднога – не есьці таго, хто цябе нарадзіў, не есьці брата і сястру, не есьці сваё дзіця…

    Супольнасьці варагавалі паміж сабой. Тыя, што здолелі ўладкаваць сябе знутры, мелі болей шанцаў перамагчы людзей іншых плямён – і з’есці іх, бо табу на людажэрства да чужакоў не адносілася.

    Затым людзі сталі браць іншых людзей у рабства не дзеля ядзеньня, а дзеля працы.

    Людзі цывілізацыі не ядуць сабе падобных. Так, яны эксплуатуюць адзін аднога, але не ядуць.

    Хрыстос сказаў “піце і ешце”, менавіта для таго, каб паказаць, што мы ўсе — людзі. Ён сказаў гэта, каб разбурыць догму, якая напраўду перакрывала шлях да чалавечнасьці і з’яўляецца адгалоскам наўпростага людажэрства – калі людзей бралі ў палон, каб з’есьці самому, або прадаць суседу.

    Некалі я прачытала, як некаторыя вязні, плануючы ўцёкі з Гулагу, створанага камуністамі на тэрыторіі колішняй Расейскай імперыі, намаўлялі даверлівых зняволеных на спадарожніцтва з мэтаю з’есьці іх на цяжкім шляху праз тайгу, бо ж, сапраўды, зручна – ежа ідзе сама і сама можа здабыць ежу і для сябе, і для цябе. І нават дапаможа абараніцца ад драпежніка.

    Вось менавіта ў гэтым сутнасьць тых левых камуністаў, якія шырока раскідваліся абяцанкамі зямлі крэсцьянам. Грабіць награбленае прапаноўвалася ўсяму расейскаму крэсцьянству, толькі што выпушчанаму з векавога рабства, ў якім яно, крэсцьянства, ніколі не распараджалася напрацаваным, а з гэтага рабства крэсцьянства-сялянства выйшла голым і босым – беззямельным…

    Рэвалюцыянеры рабілі сваю справу свядома – так, быў адсотак даверлівых дурняў, але сярод тых, хто рыхтаваў бальшавіцкі пераварот не было наіўных. Там былі толькі свядомыя бесчалавечнікі. Яны спланавана засылалі сваіх у розныя дэмакратычныя і недэмакратычныя рухі, а, таксама, і ў ва ўсе сістэмы існуючага ўладкаваньня – каб потым паралізаваць, праз раскол, або тэрор, тое, ці іншае згуртаваньне людзей, якое б магло аказаць супраціў бальшавіцкім фашынам.

    Бальшавікі-камуністы, пасля кастрычніцкага перавароту ў 1917-м, паслядоўна стваралі рэпрэсіўны апарат для свайго беспакаранага людажэрства.

    Вось вобраз “Великого Октября” – намовіць лахоў збегчы ад традыцыйнага ладу жыцця – ад цывілізацыі, матывуючы тым, што цывілізацыя – гэта турма, каб потым іх скарыстаць. Як казаў адзін са стваральнікаў таго ж Гулагу, вязень патрэбен толькі 2 месяцы, бо за гэты час ён ужо выпрацоўвае свой рэсурс.

    Потым супраціў расчалавечаньню быў зламаны і вязні самі ўжо сябе пасвілі і хадзілі калонамі з плакатамі “Слава КПСС”, і лічылі, што так яны будуюць абяцаны камунізм – кожнаму ўсё па ягонай патрэбе.

    Што ж, свет, дзякуй Богу, супроцьстаіць гэтай філасофіі людажэрства і нашчадкам людажэраў ёсьць куды ўцячы з таго раю, што будавалі паслядоўнікі Леніна.

    Здаецца, быццам навука, якая атрымала такі розвітак на глебе цывілізацыі, дае магчымасьць не думаць аб хлебе штодзённым і чалавек стае чалавекам проста таму, што нарадзіўся ім. Але гэта не так. Чалавечнасьць патрабуе штодзённых высілкаў. Штохвілінных.

    Не асудзіўшы злачынства, мы ўсе застаемся ягонымі закладнікамі.
    • нет
    • 1
    • +12

    8 комментариев

    avatar
    Чым чалавек адрозніваецца ад іншых жывёл? Тым, што не есьць людзей. Толькі так чалавек стаў чалавекам.
    Здесь не совсем верно. У многих животных заложено на уровне инстинкта не вредить смертельно и не есть особей своего вида. Даже в брачных боях соперники могут поранить друг друга, но никогда не убивают. Посмотрите на дворовых котов, после того, как они прокатились диким воющим клубком и отскочили друг от друга перед следующим раундом. Живые, глаза целые, разве что царапины тут и там, а ведь вооружены очень даже неплохо, особенно, если сравнить с человеком.
    А животное под названием человек, как раз из-за этой слабой вооруженности, и падалью не брезговал на ранних этапах своего развития, и хитрость, и подлость и обман также стали его неизменными чертами по той же причине. И единственный, пожалуй, из высших (по классификации) животных не имеет до сих пор инстинктивного табу на употребление в пищу себе подобных.
    Так что, не надо обижать іншых жывёл. Лучше перед словом «человек» в каждом предложении добавить слово «цивилизованный».
    А в остальном — согласна.
    +1
    avatar
    жывёлы ядуць людзей, хоць могуць не канібаліць… Вялікая кошка запраста зжэрла б чалавека. :)
    0
    avatar
    жывёлы ядуць людзей, хоць могуць не канібаліць… Вялікая кошка запраста зжэрла б чалавека.
    А это уже из другой оперы. Человек в большинстве — тоже не вегетарианец.
    0
    avatar
    У каннибалов съесть = причаститься.
    0
    avatar
    У каннибалов съесть = причаститься.
    Кстати, да. Поедание тела господня и выпивание его крови при причастии — что ещё, как не откровенный каннибализм, пусть и замаскированный просфорками и кагором? В этом смысле осуждение христианской церковью всяких диких племен на невысоких уровнях развития и практикующих каннибализм — лицемерие чистой воды. Типа, вот у нас каннибализм правильный, мы Господа едим, а вы — дикари несчастные, друг друга.
    +1
    avatar
    На то они и дикари, что, поедая недругов своих, хотят заполучить их силу — не просекли ещё, к кому надо причащаться. *lol*
    0
    avatar
    А навошта тады напісалі вось гэта?
    А в остальном — согласна.
    0
    avatar
    Канибализм в некоторых племенах это священное историческое наследие предков! Это же так отвратительно и недопустимо отказываться от вековых традиций родного племени! *lol*
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.