Статьи Брамы
  • 1107
  • З нагоды


    Злуе, што польскую мову заглушаюць перакладам.

    Злуе сам факт такой пастаноўкі пытання: «Ці была „рэспубліка абодвух народаў“ — Rzeczpospolita Obojga Narodów — беларускай? »

    Факт такой пастаноўкі сведчыць аб відавочным — аб тым, што людзі трымаліся, як кансервы нейкія — гэтыя 20… не, 30 год: закансерваваныя ў інфармацыйным лайне.

    Чаму лайно? Ну, дык фізічна тэрор «дыктатуры пралетарыята» быў сцішыўся і тое, што ўчыніла савецкая ўлада супраць чалавечнасці, мог усвядоміць кожны, хто мае вушы і кожны, хто мае вочы. А прачытаўшы і пачуўшы аб тым, што гэта такое, забыць ужо ж нельга?'

    Нахвальваць савецкі космас, ці, там, гігантычнасць савецкай прамысловасці, не будзе той, хто ведае аб савецкіх калхозах, савецкіх галадаморах, савецкіх турмах і аб атмасферы дзікага страху перад кожным словам супраць савецкай улады, у якім жылі будаўнікі камунізма.

    Выснова такая: або ты фізічна не можаш чуць гістарычнай праўды, або не жадаеш.
    Іншага тлумачэння для наведнікаў, напрыклад, Брамы — не існуе. Бо калі б для ведаў на такія тэмы табе фізічна не хапіла часу і ты менавіта таму не чуў, то і не ведаў бы, што існуе Белсат, або не знайшоў бы дарогі да Брамы.

    Калі ты не жадаеш ведаць гістарычнай праўды, а ў наш час гэта азначае, што ты не жадаеш шукаць яе, — значыць табе камфортна сярод бутафорскіх гарызонтаў. Магчыма нават, што менавіта ты пакліканы быць іх падпоркай, художнікам-афарміцелем, або стаіш на вышцы і сочыш зону. Магчыма, што ты не сочыш зоны і не падмалёўваеш бутафорыю, але ўпэўнены, што існуе пакаранне за сумненне ў праўдзівасці гістарычнага далягляду.

    Польскі і літоўскі гісторыкі выклікаюць у мяне замілаванне. Але і роспач — бо здаецца, што беларуская Пагоня павінна мець крылы — каб пераляцець тую расколіну ў свядомасці. Або кожны беларус — як мураш — мае выканаць сваю працу і прынесці каменьчык на адпаведнае месца — каб расколіны не стала.

    Я не давяраю беларускім гісторыкам. І гэта вельмі сумна. Дакладней сказаць: я БОЛЕЙ не давяраю савецкім гісторыкам. Я маю права ім не давяраць, бо яны пакінулі мяне кансервавацца ўсе гэтыя гады. І хто не хацеў быць такой кансервай, вымушаны быў шукаць праўды сам. Яе можна знайсці ўсюды. Яна проста ў паветры. Але ў выглядзе малекул. Яна ў самой хлусні — яна тое, што хлуснёй зарасло, што хлуснёй засеяна. Сама хлусня прарасла так, а не інакш, таму, што вымушана была скрывіцца, абмінаючы праўду. Крывое паўтарала абрысы праўды — ушытыя мяхі сведчаць і аб першапачатковых мерках, абрэзаныя мяхі — аб факце злачынства.

    Але каб мець на гэта вока, спачатку трэба прачытаць тамы «Гісторый» — замнога часу патрэбна ахвяраваць на гэта, калі ты не гісторык па адукацыі… А ўганараваныя званнямі гісторыкі ў гэты ж час займаюцца падмалёўкамі тых самых савецкіх дэкарацый.

    Замоўчваннем важных гістарычных фактаў аб мове месцічаў, аб тым, як праводзілася зняверанне цэлага літвінскага народа, або аб тым, якім быў склад гарадоў да падзелаў Рэчы, і як ён мяняўся пасля, таксама можна актыўна падмалёўваць.

    У прадмове да дыскусіі кажацца пра тое, што веды пра Рэч Паспалітую як бы адсунуты ўбок — і палітыкамі, і самімі гісторыкамі.

    Веды аб мінулым адсунуты з часін акупацыі Рэчы, з часін маскалізацыі і саветызацыі свядомасці колішніх літвінаў. І не толькі беларусаў-літвінаў, але і палякаў, і украінцаў.

    Прыкрыццём прадаўжэння такой ідэалагічнай дыверсіі супраць аднаўлення гістарычнай свядомасці служыць стаўка на Полацкае княства, як на аснову сучаснай беларускай дзяржаўнасці і таксама гэтаму служыць супроцьпастаўленне ВКЛ Кароне.

    Няспынная прапаганда нянавісці да Польшчы — гэта род дыверсіі, якая чыніцца свядома і несвядома. Свядома — робіцца так званымі русскамірцамі — носьбітамі савецкай ідэалогіі, а несвядома — менавіта беларускімі нацыяналістамі, якія з аднолькавым імпэтам выкрыцця злачынцаў прамаўляюць словы «паляк», і «маскаль». Раўняючы паляка з маскалём яны застаюцца ні з чым — і могуць прапанаваць толькі нішчымніцу. Нішчымніцу і няўцямніцу.

    Я лічу сябе беларускім нацыяналістам і магу сведчыць аб тым, як моцна прасякнуты палонафобіяй беларускі нацыяналізм. Толькі праз гады, толькі падчас усведамлення беларускасці, як літвінства, пачала ў ва мне знікаць гэтая палонафобія. І толькі з вывучэннем польскай мовы адкрылася тая значнасць Польшчы, як правадніка еўрапейскасці.

    Сапраўды, у пэўнай ступені сама еўрапейская цывілізацыя была стрымана ў Польшчы менавіта праз літвінства.
    Пра гэта якраз кажа польскі гісторык.

    Пра гэта сведчыць сам Длугаш, калі апісвае Грунвальдскую бітву. Зрэшты, і сам факт бітвы аб гэтым сведчыць. А што наконт епіскапа Альберта, які кіраваў Полацкам? Што наконт полацкага князя Андрэя, якому, як Вялікаму князю, прысягнуў маскоўскі князь? Што наконт высноў гісторыкаў ХІХ-га стагоддзя аб Полацку, як рускім востраве сярод балтскага насельніцтва?

    Што наконт прыроды «русі» — як находцаў па вадзе і аб іх асноўным занятку — здабычы і продажу нявольнікаў? Што наконт прыроды саміх славян, пра якіх увогуле няма ніякай вызначанасці, каб так ужо ганарыцца славянствам. Можна ганарыцца славянскім пісьмом, або фактам хрышчэння праз славянства, але спачатку трэба зразумець сам працэс — як гэта было і што гэта было. І зусім не трэба ганарыцца — трэба проста ведаць.

    Літоўскі гісторык кажа пра тое, што Рэч Паспалітая прадаўжаецца. Толькі зараз гэта гісторыя пра супольнасць не Obojga Narodów, а пра супольнасць чатырох дзяржаў — Польшчы, Украіны, Беларусі, Літвы.

    Літоўскі гісторык не заклікае да напісання адзінай правільнай гісторыі. Ён заклікае да напісання шматграннай гісторыі. Заклікае вывучыць памылкі, заклікае адчуць пульс жыцця нашай Атлянтыды, якая нікуды не падзелася і трымае нас, і нашую дзяржаўнасць, лежачы пад гэтым сучасным балотам разліваным.

    Геаграфічна балота зменела, а вось ідэалагічна яго паболела.

    Так, я адчуваю недавер да беларускіх гісторыкаў — бо мне ўвесь час здаецца што яны апанаваны нейкім сваім інтарэсам і мая насцярога падцверджана тым, як гісторык Дзярновіч выказвае шкадаванне аб тым, што мяшчанства не стала палітычным класам — такім як шляхта. Ён распавядае пра мову стасункаў селяніна з гебраем… І вось хто такі «гебрай»? У якіх гістарычных дакументах так было напісана і як называў таго «гебрая» той селянін?

    Тутэйшыя «гебраі-габрэі» называлі сябе і мову сваю так, як і ўсе іншыя тутэйшыя. Чаму сучасныя «евреі» не жадаюць памятаць аб саманазве тых, што карысталіся ідышам?

    «Йід» — як бліжэй гэта павінна гучаць, калі не «жыд»?

    Так, у нашай колішняй агульнай дзяржавы быў страшны знешні вораг. Але гэты вораг быў ускормлены найперш тымі сіламі, што разрывалі Рэч паспалітую знутры. Знешні вораг узрос дзякуючы здраднікам краіны — краіны, якая магла б нас абараніць ад жахлівай будучыні ХХ-га стагоддзя. Роўна як і ХІХ-га, хоць глыбіні жахаў непараўнальныя. Ворагам Рэчы Паспалітай была антыцывілізацыйныя сіла. Яна змагалася з еўрапейскай цывілізацыяй па ўсё Еўропе. Змагаецца і зараз, змяняючы шаты і лічыны.

    Падобна, што на карысць цывілізацыі ідзе толькі сацыяльная эвалюцыя, а вось рэвалюцыя павінна быць толькі навукова-тэхнічнай. Так званая сацыяльная рэвалюцыя, як паказала гісторыя, гэта вынішчэнне жыцця, знішчэнне цывілізацыі. Гэта бандыцкі тэрор і новае жывое ўзрастае толькі на выпаленай зямлі, з якой бандыты сыходзяць болей не знаходзячы сабе спажывы. Альбо нацыя дарастае да дзяржаўнасці і гоніць бандытаў прэч. Менавіта праз дзяржаўнасць яна можа бараніць інтарэсы народа краіны, і, у сучаснасці, абустройваць жыццё на Зямлі ўвогуле, пашыраючы цывілізацыю — далучаючыся да яе і абараняючы.
    • нет
    • 1
    • -8

    7 комментариев

    avatar
    Прочитал, но ничего не понял. Сорри.
    0
    avatar
    збіраюся асобна пра мову напісаць, калі пан фогель не ўгледзіць усхвалення нацызму і не паведаміць у спортлато.
    0
    avatar
    алі пан фогель не ўгледзіць усхвалення нацызму і не паведаміць у спортлато

    Поздравляю! Раньше вы только бредили. А теперь еще и манией преследования обзавелись *lol*
    0
    avatar
    Лайно.
    Чаму лайно?
    Таму што нейкi «струмень свядомасцi» ад аўтаркi, бязлiтасны i бессэнсоўны.
    0
    avatar
    По тексту. Не (до)читал, но осуждаю минусую
    0
    avatar
    Во якія на Беларусі хісторыкі! На «нашай» іхніве пасуцца. Іхніўцы загалоўкі перадрукоўваюць: "«Умела і тактоўна». У жніўні 1943-га савецкая партызанская брыгада Маркава расстраляла амаль сто партызан Арміі Краёвай"
    Грязный Гарри / Адказаць
    06.04.2019 / 13:35
    Люди наши, думающие так.как им в телевизоре по российским каналам скажут и так реальной истории не знают.а вы, редакция, такие статьи еще и продаете здесь за деньги.Мне стыдно почему-то…

    +27 -7
    Той самы / Адказаць
    06.04.2019 / 14:20
    Слова добрага не чуў аб Героі Савецкага Саюзу Маркаве на Мядзельшчыне ў 50-я і пачатку 60-х., тое, што савецкія партызаны рабавалі насельніцтва, пьянствавалі, гвалцілі, забівалі беларусаў — справа звычайная. Але Маркаў быў адметны тым, што трымаў гарэм з прыгожых дзяўчат… Да злачыннага загаду Панамарэнкі, у беларусаў не было аніякіх праблемаў з АК. Часам рабілі нават сумесныя аперацыі, але пасьля крывавай правакацыі зьдзейсьненай на загад Панамарэнкі, адбывалася тое што адбывалася, АК стала помсьціць… Так што савецкія партызаны (дзе асноўная маса партызанскіх камандзіраў была з акружэнцаў і чэкістаў з «необ'ятных просторов», успрыймалі беларусаў, як людзей другога гатунку, здраднікамі «родной советской власті»...), шмат утрымлівалі тых акружэнцаў, якія апынуліся на Беларусі, а гэта 900 000 (!) чалавек. Варта памятаць, што гэтая партызанка на тэрыторыі Беларусі ў часы Др.сусветнай вайны не была беларускай партызанкай, а маскоўскай, расейскай… Беларуская партызанка мае сваю багатую гісторыю супраць захопнікаў з Усходу, якія стагодзьдзямі нішчылі нас край… Сапраўдная беларуская партызанка адмыслова замоўчваецца. Дастаткова, як прыклад узгадаць беларускую партызанку 20-х гадоў, калі зямля гарэлам пад нагамі маскоўскіх акупантаў. Ды і ў час Другой сусьветнай вайны былі беларускія партызаны-героі, а не такія як гэты Маркаў.
    0
    avatar
    Можа праціўнікі акумулятараў пад'едуць на нашу іхніву, ды разбяруцца?
    Бедненькія праціўнікі акумулятараў, ім жа нельга карыстацца акумулятарамі… Трэба грамадству на авёс скінуцца. Спадзяюся, правазашчытнікі конскіх праў, дазволяць праціўнікам акумулятараў карыстацца конскімі сіламі?
    0
    У нас вот как принято: только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут делиться своим мнением, извините.