Можно затем обсудить. Пока только размещу что нашел любопытное у других.
*****************************************************************
Darafej: Сакавік 11, 2012 у 15:15
Трэба добра ўсвядоміць чаго жадаюць ад Вялікай Літвы (Беларусі) суседзі.
1. Расея. Жадае далучыць Беларусь у свой склад. Таму і падтрымлівае Лукашэнку ў яго інтэграцыйных рухах.
2. ЕЗ (цалкам). Жадае паслабіць уплыў Расеі на Беларусь, забяспечыць вайсковую бяспеку на сваёй усходней мяжы, прыцягнуць Беларусь у арбіту сваіх інтэрэсаў. Таму і супраць пра-маскоўскай палітыкі Лукашэнкі. Але не ўсё так проста, ЕЗ зацікаўлена у сваім кантролі у гэтым рэгіёне, таму самастойнасць і непадкантрольнасць Брусэлю ім таксама не патрэбна.
3. Польшча. Як і ЕЗ жадае паслаблення інтэрэсаў Расеі. Але пад прыкрыццем інтэрасамі ЕЗ, жадае анэксіі часткі (як мінімум) Беларусі ці ўцягненне яе ў чарговую «федэрацыю».
4. Летува. Таксама імкнецца зменшыць уплыў Расеі, але не жадае узмацнення ляшскага ўплыву на Беларусі. Акрамя таго, Летуву вельмі задавльняе Лукашэнкаўская дэнацыяналізацыя, бо яны баяцца узмацнення менавіта літвінскага уплыву ў нацыянальнай ідэі Беларусі. Тым больш, што з Лукашэнкаўскай уладай іх звязваюць узаемныя эканамічныя стасункі.
5. Латвія. Таксама супярэчлівасць абумоўленая патрабаваннямі агульнаеўрапейскай палітыкі і эканамічнымі стасункамі.
6. Украіна. Найбольш роўныя адносіны. але ўсё залежыць ад унутрыпалітычнай каньюктуры.
Таму і рабіце высновы, хто чаго жадае калі падтрымлівае пэўных палітыкаў на Беларусі.
Рэдакцыя: Сакавік 11, 2012 у 15:47
Вельмі блізка да таго, як гэтыя рэчы ўяўляем мы.
Толькі ёсьць пару нюансаў:
1) Жаданьні любых іншых палітычных сіл што да нашай этнічнай тэрыторыі й нашага народа зьяўляецца абсалютна НЕЗАКОННЫМІ (найбольш яскравыя прыклады пп. 1, 2. 3). А гэта значыць, што ўсе прыстойныя беларусы павінны як мінімум лічыць іх ВАРОЖЫМІ, ЗЛАЧЫННЫМІ.
2) Да пункта 2 ёсьць адзін дадатак. ЕЗ — не самастойны, а ў значнай ступені кантралюемы сіламі, якія атабарыліся ў ЗША. А гэтыя сілы канкрэтна сфармулявалі, што ім у Беларусі сапраўдная дэмакратыя (а г.зн. нацыянал-дэмакратыя ці, як мы заклікаем лічыць, зьмястоўная дэмакратыя) не патрэбная. Ім патрэбная толькі «ліберальная дэмакратыя» (мы ня можам сказаць, адкуль мы гэта ведаем, але зьвесткі надзейныя).
У выніку ствараецца наступная сітуацыя: у Беларусі цяперская этнацыдная дыктатура на чале з Лу-кам (гэта першае); «Захад» наўзамен прапануе нашаму народу ліберастызм (гэта другое); нашаму народу гэтая фігня і дарам не патрэбная, ён у ліберастызьме нічога добрага для сябе ня бачыць (гэта трэцяе); у выніку Лу-ка застаецца пры ўладзе (гэта чацьвёртае); але дамінуючыя заходнія сілы і далей прапануюць і будуць прапанаваць нам «альтэрнатыву» ў выглядзе ліберастызма (яны ж думаюць пра свае інтарэсы!), і далей праз гэта спрыяючы знаходжаньню Лу-кі ва ўладзе, што далей можа прывесьці да наступнай анэксіяй Беларусі расейскай імперыяй (гэта пятае).
Па гэтай базавай сьхеме атрымліваецца, што «Захад» разам зь цяперцамі й расейскай імперыякратыяй зьяўляецца як мінімум САЎДЗЕЛЬНІКАМ (!!!) этнацыда і генацыда нашага народа, анэксіі нашай зямлі. Але дадаткова варта ведаць, што на Захадзе ёсьць сілы, і моцныя, якія наўмысна штурхаюць Беларусь у расейскую імперыю. Так, як і Ўкраіну…
Darafej: Сакавік 11, 2012 у 21:25
Адсюль выснова, што знешнепалітычнае становішча складваецца так, што існаванне сапраўды нацыянал-дэмакратычнай Беларусі нікаму з суседніх краін не патрэбна (магчыма акрамя Украіны). Нават скажу болей, што яны будуць прыкладваць усе намаганні каб не дапусьціць станаўленне такой дзяржавы. Спрыяльнымі ўмовамі фармавання на Беларусі сапраўды дэмакрвтычнай нацыянальнаарыянтаванай улады магчыма пры узаемным аслабленні абедзьвух супрацьлеглых бакоў (Расеі ды ЕЗ). Уявіць гэта складана. Але нікалі не кажы ніколі. Трэба вельмі удала гуляць на супраць стаянні інтэрэсаў нашых ворагаў. Дарэчы нават Лукашэнка гэта вельмі удала асвоіў гэтыя знешнепалітычныя арэлі ( да нядаўняга часу ў яго гэта атрымлівалася)
Рэдакцыя: Сакавік 11, 2012 у 23:08
1) Існаваньне сапраўды дэмакратычнай Беларусі аб’ектыўна патрэбнае (і вельмі) ўсім суседнім народам. У пэўнай ступені таксама і ўладам Летувы, Латвіі, Украіны.
2) Існаваньне сапраўды дэмакратычнай Беларусі не патрэбнае расейскім імперскім уладам (расейскай імперыякратыі) і польскім імперыялістам. Але суб’ектыўна, на іх думку…
3) У гэтай сітуацыі мы і заклікаем да трэцяга, да нейтралітэту: «Беларусь — другая Швайцарыя ў цэнтры Еўропы!»
Litvarus: Сакавік 9, 2012 у 16:08
І З.Пазьняк і рэдакцыя сайта ніяк не могуць супакоіцца што у Захада односна нас свае мэты– аслабіць Расею. Расея хоча зноў сабраць імперыю, каб пагражаць ўсяму Свету як гэта было ў Х!Хст і пры бальшэвіках.. Тут мэты Захада як раз саўпадаюць з нашымі – не апынуцца нам у Расеі. Не бачыць таго што Захад хоча нам цяпер дапамагчы (або што ён не заадно з Расеяй) гэта значыць згубіць ад безнадзёгі розум, што і назіраецца у тых каго я нагадаў. Як сталася так,што апазіцыя сумесна з Захадам не можа перамагчы Луку і Маскву? Гэтак сталася таму што і Захад і апазіцыя (за выключеннем таго ж Пазьняка і рэдакцыі сайта) не разумелі што у нас расейская окупацыя, 200 гадовае вырошчванне колабраціяністаў, якія не даюць паўстаць нам як нацыі. Таму яны (апазіцыя) ўзяліся Дэмакратыю,Свабоду, не зразумеў што каланіяльным народам яны спачатку не патрэбныя. А б гэтым ясна казаў З. Пазьняк. З гэтым уже шмат хто згодзен. Але далей пачынаюцца мае разыходжэнні З.Пазьняком і кіраўніцтвам сайта. Я задаю пытанне — чаму мы адзіный народ сярод былых народаў Саюзу у якога не адбылося націянальнага Адраджэння, чаму руская культура у нас перамагла? Чаму кіргыз альбо таджык спакойна выкідвае са школы партрэты пушкіных, талстых, дастаеўскіх, а ў нашых школах яны вісяць як віселі з сярэдзіны Х1Х ст.? Можа гэтыя пісьменнікі добра пісалі аб нас? Не, як раз наадварот. Ці можна змагацца за Дэмакртыю пры пануючай у нас рускай культуры? Апытайце выпадковых мінакоў на вуліце і упэўніціся што на мітынгы апазіцыю ходзяць толькі тыя хто ведае нашую культуру і найперш нашую гісторыю як Літвы. Уся руская культура пачынаючы ад Пушкіна і канчаючы Салжэніцынам і Праханавым робяць усе каб пераканаць нас і Свет што мы з рускімі адзіны народ. І ў гэтым ім дапамагае нашая новая назва Баларусь. Яна адчыніла дзверы панаванню рускай культуры, яна схававла ад нашых людзей нашую слаўную гісторыю як літвінаў, яна прышчапіла нашаму народу комплекс непаўнавартасці, якой не дае нашаму народу падняцца з каленяў. Адсуь выснова – пачаць паднімаць наш народ з каленяў трэба з адмовы ад каланіяльнай назвы.Калі Вы не згоды з гэтым, растлумачьце мне чаму лукашісты ставяць стэнды з надпісамі “Я-Беларусь” і ствараюць партыю “Белая Русь”. Пытанні нашых адносінаў з палякамі, габрэямі і да т.п. пытанні маральнасці, глабалізацыі ёсць другасортныя, уводзяць чытача ў бок. Прапаноўваю назву Літварусь.
Darafej: Сакавік 11, 2012 у 21:46
Гэта тэма уздымалась на сайце неаднаразова. Мне бліжэй варыянт Вялікая Літва (Вялікалітва).
Рэдакцыя: Сакавік 9, 2012 у 16:59
«Не бачыць таго, што Захад хоча нам цяпер дапамагчы, гэта значыць згубіць ад безнадзёгі розум»;
«І Захад, і апазіцыя не разумеюць, што у нас расейская окупацыя»;
[мы так і не зразумелі, дык у каго няма розуму? - Рэд.]
«Апазіцыя сумесна з Захадам не можа перамагчы Луку і Маскву».
[а, можа, усё ж у іх і такіх мэтаў няма? - Рэд.]
Litvarus: Сакавік 10, 2012 у 10:39
Бамбуку.Ў пытаннях назвы я заўсёды маю на увазе простых людзей (народ), а не інтэлегенцыю. Апошняя ўсё ХХ ст. змагалася за нацыянальнае пад сімвалам “Беларусь”і атрымала паразу таму, што гэты сімвал нараджаў слаба і мала патрыётаў, а больш такіх як Лука. Яго шкоднасць ў тым, што ён рабіў з нашых людзей белых раша, другасортных рускіх. Паслухайце што гавораць аб беларускіх партызанах простые людзі і зразумейце што ён не нарадзіў нават савецкіх, беларускіх патрыётаў. Назва Балтарусь хавае ад простых людзей слаўную нашую гісторыю як літвінаў і Літвы і таму не будзе выхоўваць патрыётаў. Яна крышечку атарвець нас ад Расеі, але гэтага мала. А як мы будзем называцца як народ у выпадку Балтарусі? Калі ж прыняць назву Літварусь, то ўсё становіцца на месца. Муж. літварусы, або літвіны, ж. ліцьвінкі. “Ліцьвінкай і толькі ліцьвінкай я з Божай ласкі была, ёсць і да апошняга дыхання буду” казала ў1910 г К. Скірмунт, чым выразіла адносіны да назвы Беларусь ўсей нашай шляхты.
Рэдакцыі. Калі б Захад і апазіцыя разумелі што у нас акупацыя, яны б пасля 2000-2006 гг. дзейнічалі б па іншаму: Захад даваў бы грошы апазіцыі не на Выбары, а на адукацыю нашага народу, давіў Маскву, а апазіцыя засыпала б народ улеткамі і падручнікамі “хто мы ёсць і што Лука не діктатар, а марыянетка ФСБ Расеі”. Выбары мелі сэнс раней, калі трэба было паказаць Свету, што яны скрозь фальшывые. Цяпер яны, як і мітынгі згубілі сэнс. Трэба брацца за наш народ. Нешта падобнае на “Гавары Праўду” Некляева.
Мэты Захада аслабіць Расею, выкарыстоўваючы нас. Гэта звычайная з’ява ў гісторыі. Некаму дапамагаць, каб здейсніць сваё. Пазіцыя З.Пазьняка і рэдакцыі падобна на паводзіны жабрака, які лаецца на тых хто ім даў грошы, але мала. На жаль адрозніць хто робіць нам кепска па сваей дурасці, а хто – мэтанакіравана, вельмі цяжка. Я асабіста не здольный на гэта. Таму і спрабую мысліць як мага агульна. Рэдакцыя, як і З.Пазьняк, лічу, вельмі дрэнна адрознівае дуракоў ад ворагоў. Падазраю, што гэта наш агульны нацыянальный недахоп. Лепш памыліцца прыняўшы ворага за дурака, чым наадварот. Я прапаўваю стратэгію, якую нашым ворагам будзе цяжка апарочыць – даказваць ворагам што мы ва усе часы раней за 1917 г былі рабамі, гэта проігрышная пазіцыя.
Пад Захадам я маю на увазе толькі Улады Краін, але не людзей гэтых краін. Шэраговые палякі Гародні могуць 1000 раз казаць што мы ёсць іхнія Усходнія Крэсы, але патрэбны ДОКУМЕНТЫ што так думаюць і пачалі дзейнічыць польскіе Улады ў Варшаве.
Ніхто з каментатараў не апрэчыў мой тэзіс, што лукашісты, знішчаючы нашую нацыю, заганяючы нас у Расею, зробілі стаўку (стэнды на вуліцах) на Беларускасць як нешта регіянальнае, другасортнае ад Рускасці.
Сп. Астроўскі, не маглі б Вы звярнуцца да ч. “Курьер Літоўскій” з просьбой скончыць менаваць нас маскальскай мянушкай BIALORUS; жамойтаў трэба называць так як яны самі сябе называюць – летувісы, а нас трэба называць не бялорусінамі (для нас гэта абраза), а літвінамі. Гэтага патрабуе гістарычная Справядлівасць.
Licvin: Сакавік 10, 2012 у 11:55
Рэдакцыя падняла тэму вельмі балючую. Сапраўды нас хочуць развеяць, а тэрыторыю захапіць. Што мы можам? Нам трэба палохаць Расію і розных там Праханавых і прочых, што без саюзніка ВКЛ Беларусь — яна, Расея, загіне. Што мы не тэрыторыя, мы — дзяржава-саюзнік. Таму дайце доступ да вашага цела-кантынента.
Польшу мы павінны палохаць тым — што з аднаго боку Нямечынна, а з другога боку Расея — ізноў панішчуць Польшу. Што мы б і не супраць Рэчы Паспаліты, але ж хто нам дасьць аб’яднацца. Што існаванне ВКЛБеларусь — гэта гарант захавання Польшы. Што ў будычыне мы павінны аб’яднаць Украіну, Польшу, Летуву, Латвію і ВКЛБеларусь у Саюз.(Пасля таго як лясьне Расея. А Расея хутка лясьне.)
Вось з габрэямі канечне складаная справа, тут трэба шукаць некага вельмі моцнага, каб зацікавіць яго ў нашым існаванні. Тут трэба зандзіраваць глебу ў Кітаі ды Іране?
Трэба моцна думаць і прасіць Бога-Бацьку, каб ён нам дапамог! »Па веры вашай дано вам будзе!»
Усе гэтыя пытанні — гэта пытанні датычуць разумовай эліты нашага народа!
Што датычыць выбараў, то гэта выдатны шанец ісьці ў народ з сваімі Ідэямі, прапагандаваць іх, тлумачыць іх, слухаць думкі і меркаванні народа. Справа не ў Перамозе, справа ў доступе да вушэй народа. »Стукайце і вам адчыняць. Прасіце і будзе вам дано. Шукайце і знойдзіце.»
Licvin: Сакавік 10, 2012 у 16:35
»…што Вы нам дадіце калі прыйдзеце да улады…” і пры гэтым Вам прыйдзецца гаварыць тое, што Вы гаварылі 10-15 год таму.»
Я буду гаварыць, што прыйшоўшы да ўлады я дам магчымасьць людзям развіваць сваю Культуру, на тэлебачанні будуць спрэс ісьці беларускія перадачы, беларускія фільмы. Дам магчымасьць палепшыць сваю экалогію, ахову прыроды, рэкламу нашага беларускага культурнага кода, вобраза жыцця. Рэклам спажывання будзе адсунута ў бок, замест яе будзе тлумачыцца сэнс жыцця чалавека. Статут ВКЛ і Біблія будуць падмуркам ідыялогіі дзяржавы.
Калі вы самі, шаноўны спадар Літварус, не знайшлі аб чым гаварыць з народам, то канечне тады на выбары ісьці нельга.
Калі Пазьняк і ягоныя сябры сказалі праўду пра Чарнобыль, яны звярнулі на сябе ўвагу народа. Народ прыняў і іхняю праграму стварэння ўласнай дзяржавы. Але потым Пазняк і ягоныя сябры ўжо не мелі жыццёздольнай праграммы для дзяржаўнай палітыкі. Таму яны прайгралі. Пошукі ворагаў тада народ не прыняў.
Лукашэнка, як толькі сказаў, прыклаўшы руку да сэрца: »Я навяду парадак! Я запушчу заводы!» У гэты момант Лукашэнка перамог. Таму што народ хацеў, жадаў »парадку». У той момант ў дзяржаве назіраўся бардак, за мяжу вывозілі ўсё, нават калгасы везлі мінеральныя ўгнаенні у бартавых машынах.
Не блытайце функцыі народа з функцыямі разумовай эліты. Народ працуе і корміць нас.Мы павінны думаць і прапановываць народу свае погляды, Ідэі, меркаванні і шляхі. Народ слухае і выбірае тое, што яму падыходзіць. Павінен увесь час ісьці дыялог разумовай эліты з народам, таму выбары і ёсьць гэтая спроба дыялога, але як вы слушна заўважылі: трэба мець з чым ісьці да народа…
Litvarus: Сакавік 12, 2012 у 10:40
Дарафею, які напісаў што назва Літварусь безсынсоўна таму, што супраць яе будуць летувісы.
Адказваю. Летувісы будуць супраць назвы нам “Літвы”, а супраць “Літварусі” – невядома. І што за логіка? Адмаўляемся таму, што нехта будзе супраць. Ніхто не можа забароніць называцца нам так, як мы самі вырашым. Германія мае аж чатыры назвы! Усе калоніі як толькі набывалі Незалежнасць адразу кідалі каланіяльные назвы. Чаму мы павінны быць выключеннем?
Добра б было, калі б за “Літварусь” выступілі палякі. Яны б гэтым узнялі гістарычную справядлівасць, бо мы былі іхнімі хайруснікамі стагодзямі пад назвай літвіны і Літва; яны б скончылі разглядаць нас другасортных беленькіх рускіх на якіх можна накіроўваць сваю пыху, яны б сталі нас паважаць, бо таскаць на сваём гарбу мянушку “бялорусіны” якую мы таскаем, гэта халуйства.
Рэдакцыі, якая настойліва патрабуе ад мяне вызначыць, што я разумею пад Захадам.
Адказваю. Захад ёсць краіны, якія аперэдзілі ў сваім развіцці ўвесь астатній Свет, куды бягуць людзі са усяго Свету, бо там лепшыя умовы жыцця і прытулак ад палітычнага пераследу у свіх краінах.. У палітыцы Захад можа памыляцца, здраджываць, ашукаваць, але гэтага у іх менш, чым у астатніх. Мэта Захаду ў нашым рэгіёне- не даць павялічыцца Расеі на 10млн. нашых людзей, што раўназначна нашай мэте не апынуцца ў Расеі. Калі мы не ўстанем з каленяў яшчэ 5-10 г. (а гэтаму перашкаджае нашая назва белых раша), то Захад можа вырашыць начаць апалячванне нашага народу і перадачу яго (праз референдум) Польшчы. Ці не адчуваеце Вы гэтага ў Гародне?
Літвіну і Дарафею,на тое, што ў час Выбараў можна агітаваць за нацыянальнае. Адказваю. А ад імя якой партыі вы будзеце гэта рабіць, калі нават БНФ агітую ў асноўным “за чаркі і шкваркі “. Нагадаю факты для роздуму. Калі працоўные (з дапамогай апазіцыю) збіраліся на Бангалор, то іхнія кіраўнікі прасілі не паднімаць б.ч.б. сцягі, бо нацыянальнае працоўным “да лямпачкі”, і гэта можа працоўных напалохаць. Нацыянальнае у нашых працоўных такое ж як у шахцёраў Данбаса, якіх прывазілі ў 2005 г. у Кіев душыць памеранчавых. Іх хуценька яшчэ ў вагонах разагітавалі, і яны выпіў водку, вярнуліся дамоў. Аб мужыках, якія ў1863 г. вылаўлівалі і здавалі уладам за 5 р. паўстанцаў, нагадаваць не буду. Вось што такое працоўные без нацыянальнасці, ці ў нашым выпадку, працоўные якія лічаць сябе белымі рускімі. Каб безбегнуць гэтага патрэбен рух накшталт “Гавары Праўду”, які будзе рабіць працу не ад Выбараў да Выбараў, а безперапынна ўвесь час. І што самае цікавае – улады апынуцца ў проігрышнай сітуацыі. Мы будзем гаварыць што мы дрэўняя вялікая нацыя літвінаў, а яны што мы паўсталі ў1917 г. а да гэтага былі рабамі палякаў, “літоўцаў”. Як іхняе можа спадабацца нашай молодзі і вайскоўцам?
Darafej: Сакавік 12, 2012 у 22:29
Дзе вы ўбачылі у маіх словах «што назва Літварусь безсынсоўна». Мелася на ўвазе, што апеляваць да летувісаў безсэнсоўна. Амаль згодны з вашай назвай, але як пісаў вышэй мне падаецца больш дакладнай Вялікая Літва (1.памерам болей чым Летува (Малая Літва), 2. Водгук ВКЛ у назве «Вялікая», 3. Ваша Літварусь (частка «русь») прывязвае зноў да гістарычнага міфа пра Кіеўскую Русь). Чытайце калі ласка уважлевей.
Яўген Мурашка: Сакавік 12, 2012 у 14:55
Нявызначаннысьць тлумачыцца тым, што беларуска-літвінская нацыя, жыве у лукашэнкаўскім лягеры беcтэрмінова.
Ніхто ёй не кажа калі гэта зьняволеньне скончыцца.
Адсюль і пасыўнасьць і бездзеяньне.
Дзеля параўнаньня.
Чалавек, які атрымаў канкрэтны тэрмін зняволеньня, дакладна ведае, што роўна праз гэты тэрмін ён выйдзе на волю. Ён жыве гэтым днём, ён яго чакае, ён яго набліжае («удв»)
Беларуска-літвінскай нацыі ніхто (акрамя нацыянальна-патрыятычных сіл, — чытайце (
http://nashaziamlia.org/ ) дакладна не распавядае аб шляхах і тэрміну вызваленьня з няволі і будучыні .
Усе гэтыя «малыя канстытуцыі», мільёны працоўных месц» «дарожныя мапы», «выбары без Лукашэнкі» не даюць уяўленьня аб будучыні нацыі.
Таму беларуска-літвінская нацыя, жыве сёньнешнім, хаця і кепскім, днём.
Адсюль і нявызначаннасць , скептызм і пасіўнасьць
Darafej: Сакавік 12, 2012 у 22:43
Паводзіны захада нагадваюць паводзіны старога імпатэнта, які ўжо не можа, але вельмі жадае. Калі Лукашэнка моцна прысмактаўся да расейскай цыцкі, яму іх санкцыі, што слану драбіна. Нават калі народу застанецца есьці толькі бульбу ды капусту, ён сероўна будзе сілкавацца ікрой, яшчэ больш выціскаючы сокаў з гэтага народу. Калі гэта зразумеюць Брусэльскія ёлупні. Паўтаруся ўжо не першы раз, найбольш карыстнай санкцыяй будзе адмена ЕЗ віз для беларусаў,і захаванне іх для чыноўнікаў і забарона асобным на ўезд. Праз год у Лукашэнкі не застанецца халуёў. Раю менавіта на гэтым сканцэнтраваць сваю працу беларусам замежжа. Бо трэба не Лу-ку «перацягваць» на захад, а трэба народу даць уяўленне аб іншым шляху, акрамя саюзу з Расеяй.
Litvarus: Сакавік 12, 2012 у 19:24
Вершніку. Я поўнасцью згодзен з Краўцовым як і Вы. Але ён і Вы не прапанавалі выйсце, як ў нашых умовах насаждаць літвінства. Я прапанаваю новую назву, якая усіх павінна задаволіць. Цікава, адным падавай адразу Літву і толькі Літву, іншые не хочуць развітацца з Руссю. Я гавару- » бярыце тады Літварусь». Таксама не бяруць. Відаць, правы філосафы, якія гавораць — » старое не аправергаецца, ад яго проста ціха адмаўляюцца». Або — «новое перамагае толькі тады, калі выміраюць носьбіты старога». Ад Вас, Вершнік, я такога не чакаў.
Litvarus: Сакавік 14, 2012 у 08:39
Сп. Мурашка, яікі піша пра тое што мы, маўляў, спрачаемся аб назве краины, а трэба…
Адказваю. Вы напісалі Маніфест, там ўсе правільна, але яго ніхто не зауважыў, таму што там усё аб чым гаварылі і 17 г таму. Краіна гіне на вачах, але народ спіць. Я разважаю вельмі проста. Чым мы адрозніваемся ад суседзяў? Толькі тым, што у іх пануюць (нават на Украіне) свае культуры, а у нас – чужай, руская. Чаму у нас яна перамагла, а у астатніх народаў мінулага Саюзу “не”? Я знаходжу толькі адзіную прычыну – з-за нашай новай назвы Беларусь. Яна намертва прывязала нас к Расеі. Расея –корень, Беларусь- атыжолак. Механізм “рускій-беларускі” і “якая разніца” забіў наш народ. Толькі не пішыце мне” што Русь гэта Україна, а цяперашняя Расея –Масковія. Пазбаўляйцеся шызы на гісторыю. Трэба глядзець толькі ў Будучыню. Тайна нац. культуры (а іншай няма) – робіць людзей маральна сільнымі. Гэта аксіома. У нас нашая культура знішчана, і таму народ не можа змагацца. Прапануйце Ваш спосаб як разбудзіць наш народ. “Плач”, Маніфесты, абразы на уладу, “чаркі і шкваркі” (якіх шмат на Захаде) не дзейнічаюць. Патрэбен культуный шок – адмова ад “беларусксці” на карысць “літвінства”. Можа згадзіцца і назва “Велікая Літва”. Але, лічу, толькі калі аб’яднаюцца українцы, мы і летувісы. Ці реальна гэта?
Litvarus: Сакавік 14, 2012 у 13:21
Без падтрымкі народа, мы — тонкій слой інтэлегенцыі, перамагчы русіфікацыю не зможам. Народ, адчуваючы сябе атыжолкам рускага народа (г.з. белымі рускімі), змагацца супраць русіфікацыі не будзе.Працуе убойный механізм «якая розніца». Адсуль, выйсце толькі адно — вяртацца да свайго прадвечнага назова — літвіны. Больш за тое, народ пад гнётам чужой культуры не здольны змагацца нават за «чаркі і шкваркі». Такая вось тайна Культуры.
лекс: Сакавік 14, 2012 у 20:03
наша задача №1 доносить правду людям — открывать глаза слепым и одурманенным, работайте-работайте, тут не нужно баррикад и флэшмобов тут каждому по силе говорить хотябы несколько слов со знакомыми и в магазинах на родном языке, обьяснять ситуацию и прояснять людям головы от лукашистского дурмана.
для лукашистов основная угроза — это образованные, знающие правду люди.- и это наша сила!!!!
Галіна Арцёменка: Сакавік 15, 2012 у 00:00
Паважанае спадарства, невучы, здраднікі знішчаюць наш народ, каб не было і успамінаў пра нас. Нас проста ператвараюць ў рабоў-манкуртаў, якім не дазваляецца называцца людзьмі. Бо людзьмі могуць быць толькі тыя, хто помніць свой род. Мы помнім сваіх дзядоў, а па іх апавяданнях і сваіх прадзедаў. Няўжо нашы дзяды і прадзеды былі такімі нікудышнімі, такімі нікчэмнымі, што не мелі сваёй мовы, культуры, гісторыі? Пазбаўляючы нас гэтага ўсяго, нас робяць працоўным быдлам, нас ператвараюць ў чалавечае смецце, з нас робяць дэбілаў, бо мы дэградуем. Гэта ёсць злачынства супраць чалавецтва. Вось такое злачынства творыць над намі рэжым. Кожны чалавек павінен гэта усвядамляць. Аб гэтым патрэбна расказваць людзям. Каб не дапусціць знішчэння беларусаў, мы павінны самі імкнуцца ўсё захаваць: мову, культуру, гісторыю, свой род.
Што рабіць:
- Размаўляць па-беларуску (нават, калі адразу не атрымліваецца – не бяда. Галоўнае пачаць размаўляць).
- Пісаць па-беларуску (адкрывайце беларуска-моўныя сайты, перакладайце кніжкі, казкі, рэцэпты і г.д.).
- Усё перакладзенае друкуйце для шырокага чытача.
- Адкрывайце беларуска-моўныя прыватныя, грамадскія школы (для дзяцей, для дарослых).
- Збірайце ў народзе легенды, прыказкі, казкі, міфалогію, словы, прыметы, песні і г.д.
- Збірайце словы па рэгіёнах, вядзіце навуковую працу па вывучэнню беларускай мовы, фіксуйце ўсё, што яшчэ не згублена.
- Распаўсюджвайце інфармацыю аб тым, што беларуская мова – гэта маці славянскіх моваў, што на ёй размаўляла ўся Еўропа, што на ёй напісаны руны, этрускі дыск, што беларуская мова вельмі цесна звязана з міфалогіяй, што яна вельмі звязана з тапанімікай і гідранімікай свету і г.д.
- Расказвайце людзям, што беларуская мова наш гонар, наша годнасць, наша слава.
Скажу з асабістага вопыту: адкрыла ў інтэрнеце нацыянальна-асветніцкую школу. Блог называецца: Радзіма мая – Беларусь”. Мэта – паказаць беларусам адкуль яны родам, інакш даследуе этнагенез беларусаў. Блог чытаюць розныя людзі, нават перакладаюць на іншыя мовы. Свае артыкулы бачыла, нават, ў іерогліфах. Так што пішыце толькі на беларускай, але пішыце толькі праўду, ніякай хлусні.